Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ліза сумавала перад разлукай з любым куточкам, гадзінамі сядзела ў дзедавай лодцы на беразе ціхай затокі Дняпра, назірала за стракозамі з вялізнымі пукатымі вачамі і празрыстымі крыламі, за вадамеркамі, якія нястомна коўзаліся па паверхні вады, любавалася лілеямі і гарлачыкамі, сачыла за касякамі малькоў і вялізнымі шчупакамі, што падплывалі да самага берага. Нават не спрабавала іх лавіць, ведала, рыбу ў вадзе голымі рукамі не зловіш. Душой яна ўбірала кранальнае хараство бярозак і асінак на гары і спакой старой грушыдзічкі, удыхала духмяны водар хмелю, які прагна абвіваў гнуткую каліну, і асцерагалася калючак ажыны, хоць і любіла яе кіславатыя ягады, каб усё гэта панесці ў сваім сэрцы, сумаваць па ім і марыць пра вяртанне сюды зноў.

30

У Лядах зямля ўпарта супрацьстаяла людзям і машынам, калі яны распачалі будаўніцтва. Першы экскаватар адважна рушыў у пракаветную дрыгву, каб капаць катлаван пад падмурак электрастанцыі, але яго засмактала ў чорнае прадонне. Будаўнікі пачалі дзейнічаць больш асцярожна, перш асушылі пляцоўку, выбралі торф і толькі тады ўзяліся за справу.

Мясцовая моладзь кінулася наймацца на працу, бо на будаўніцтва патрабавалася мноства людзей. Справа знайшлася ўсім. Сабакарова Стэпка, Бабціна Луця і шмат іншых дзяўчат, якія былі зусім непісьменныя, пайшлі землякопамі. Барбарыны дочкі паспелі скончыць пачатковую школу, таму ўладкаваліся тынкоўшчыцамі. Каб авалодаць прафесіяй і здаць на разрад, трэба ўсё ж нешта пачытаць ды адказаць на пытанні. Мікола Ленінка хацеў працаваць шафёрам, але на той час такія спецыялісты не былі патрэбныя, таму ён падаўся ў электрыкі, прадбачыў перспектыву гэтай прафесіі, пэўна ж, на элетрастанцыі яны будуць галоўныя. Бузюмішын хлопец са сваімі аднагодкамі наняліся мулярамі. Падлеткі, што скончылі па восем класаў, імкнуліся паступіць у электратэхнічны тэхнікум, што ў Маладзечне. Толькі Малашын Кандрат нікуды не ішоў. Ён з пагардай пазіраў на здраднікаў, якія не хацелі працаваць на зямлі, а шукалі лёгкага хлеба, не верыў, што за тыя грошы, якія людзі зараблялі на будоўлі, можна неяк пракарміцца і апрануцца. Ягоная сялянская душа адчувала адно: без уласнай бульбы, жыта, гародніны чалавеку не пражыць. Ягоныя рукі, спрэс пакрытыя шэрымі бародаўкамі, быццам да іх прысталі камякі зямлі, прагнулі працы, напругі і задавальнення ад зробленага. Скура на ягоных далонях была такая тоўстая, што ніякія мазалі яе не бралі. Жыццё ў горадзе здавалася яму ненадзейным. Вунь як было з Аўдзеем, звольнілі з працы і куды хочаш ідзі, як хочаш жыві. А зямля заўсёды гатовая служыць чалавеку, абы ён толькі не шкадаваў сілы працаваць на ёй з любасцю і жаданнем.

На будаўніцтва, якое афіцыйна называлася Дзяржаўная раённая электрычная станцыя — ДРЭС, прыехала мноства чужых людзей, для іх будавалі трохпавярховікі, для начальства — катэджы, астатніх сялілі ў вагончыках, якіх тут было шмат, нават у палатках. Той-сёй з халасцякоў кватараваў у вясковых гаспадароў, каб заадно харчавацца няхітраю сялянскаю ежаю. Некаторыя паспешліва жаніліся на мясцовых дзяўчатах, свежых і цнатлівых. Падбіралі самых маладзенькіх. Бузюмішына Надзя, якой толькі споўнілася васямнаццаць, таксама выйшла замуж за прыезджага хлопца, на дзесяць гадоў старэйшага за яе. Вясковыя жанчыны нахвальвалі маладога, казалі, што хлопец добры, непітушчы і багаты, налічылі ў яго ажно васямнаццаць сарочак. У дадатак да ўсяго быў ён сірата, чым выклікаў у кабет яшчэ большае спачуванне.

Усіх прыезджых мужчын, незалежна ад таго, чым яны займаліся, называлі мантажнікамі. Сярод чужой моладзі было шмат буянаў. Яны па святочных днях і нядзелях напіваліся, прыходзілі ў вёску на танцы ці швэндаліся ад няма чаго рабіць, учынялі бойкі паміж сабою ці з тутэйшымі хлопцамі, якіх называлі гондамі. Біліся да крыві, так што ляжалі покатам, не здатныя нават варухнуцца, як на полі бою.

Вясковая моладзь пераймала лад жыцця прыезджых. Цяпер па вечарах толькі падлеткі ды няўдаліцы збіраліся на вячоркі ў навакольных сёлах. Моладзь хадзіла ў клуб, дзе паказвалі кіно і наладжвалі танцы. З гэтае нагоды нават склалі прыпеўку на матыў вядомай польскай песенькі: «Ціха вода бжэгі рве...»:

Ціха вода — чумергес,

Выпіў шклянку — і на ДРЭС.

Кандрат ненавідзеў гэтую чужую навалач. Адзін ваяваць з кампаніяй не адважваўся, але часам лавіў якого мантажніка і даваў яму кухталёў, каб не таптаў смурод чужую зямлю. Аднак неяк трапіўся яму такі адважны мантажнік, што не толькі надаваў Кандрату кухталёў, але брыдка аблаяў ды пагнаўся за ім у двор, крычучы:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x