Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Павінна ж нешта быць у чалавека кепска, — засмяяўся Антось. — Калі ўсё будзе добра, дык сапсее чалавек, сябе Богам уявіць. Ну, будзь здаровы, забягай калі.

— Цяпер забягу. Цяпер куды хочаш дабегчы магу.

Антось падаўся запрагаць свайго каня, а Аўдзей сеў на воз і паехаў у бок фермы, разважаючы пра тое, што і ў гэтым калгасе можна жыць, але ж дома лепш. Тут таксама не цукар. У багатай калгаснай каморы можна было ўзяць усё: крупы, гародніну, мяса, нават спечаны хлеб. Голад нікому не пагражаў.

Але ж за гэтыя харчы пасля давядзецца разлічвацца з заробку, калі вельмі шмат набіраць рознае ежы, дык потым не будзе чаго атрымліваць. А без жывой капейкі што за жыццё. Два разы на год выплачваюць заробак, а грошы кожны дзень трэба. Дзеці падрастаюць, накарміць і апрануць мусіш. Добра, што Таіса ўмее прадаць на базары ў горадзе яйкі, зерне — усё што ўдаецца зарабіць ці падабраць у калгасе, што дрэнна ляжыць. А на радзіме ні кала, ні двара. Кандрат ажаніўся. У яго свая сям’я. Зноў у матчыну хату вяртацца, каб дзве нявесткі ля адной печы таўкліся? Зноў у калгас? Працаваць за пустыя працадні? Безумоўна, калі б дзе ў горадзе мець якое жытло і працу, дык неяк лягчэй было б зводзіць канцы з канцамі. Нічога, час пакажа.

На ферме сутыкнуўся са старшынёй калгаса, павітаўся.

— Аўдзей, даўно хотіў тобі сказаты, як надумаў зостатыся тут назоўсім, дамо тобі тую хату, у якій ты жывэш.

— Трэба падумаць, з жонкаю параіцца.

— Воно так. Думайтэ.

Старшыня ўзмахнуў рукою на развітанне, ускараскаўся ў брычку і пагнаў каня. Быў ён чалавек яшчэ малады, бадай, Аўдзееў равеснік, але ж вельмі тоўсты, здавалася, што аднойчы скура не вытрымае змесціва і паплыве тое, што пад ёю хаваецца, проста на зямлю. У вёсцы далі яму мянушку Люлька, ці таму, што люльку курыў, ці мо ў люльцы доўга залежаўся, ці мо з-за таго, што чэрава ў яго неяк асабліва калыхалася ў час хады. Хоць ён мала хадзіў пешкі, а звычайна ездзіў на двухколавай брычцы.

29

Паколькі Аўдзей так і не сабраўся адказаць старшыні, ці застанецца ён жыць у вёсцы, дык большую палавіну хаты вясною аддалі пад вырошчванне шаўкапрадаў. Паставілі стэлажы, на іх наслалі белую паперу, а па ёй рассыпалі маленькіх чорных чарвячкоў, даглядаць якіх прызначылі некалькі жанчын, у тым ліку і Таісу.

Ліза ад першага дня разам з мамай з вялікай цікавасцю назірала за шаўкапрадамі. Чарвячкі спачатку ляжалі непрыкметныя і бездапаможныя. Жанчыны прыносілі некалькі зялёных галінак шаўковіцы, раскладвалі на стэлажах, а гэтыя маленькія істоты прагна з’ядалі лісточкі і раслі. Хутка яны ператварыліся ў вялікіх тлустых белых вусеняў. І цяпер ужо цэлы воз галінак трэба было на дзень пражэрлівым стварэнням. Яны толькі і рабілі, што жавалі і жавалі. Аб’едзенае голле ніхто не прыбіраў. Яно ператварылася ў пасцель для чарвякоў, а зверху ўкладвалі ўсё новы галінкі. За ноч шаўкапрады моцна награвалі пакой сваім дыханнем. Але жанчыны вельмі асцярожна адчынялі форткі, каб не было скразнякоў, бо іхнія гадаванцы моглі прастудзіцца і захварэць. Тады ўся праца прападзе.

Ліза ездзіла ў сад разам з жанчынамі, якія ламалі тутавыя галіны і складвалі на воз, потым пешкі вярталіся назад. Абапал дарогі праз сухі, ушчэнт высмалены гарачым сонцам стэп, ляжалі жмуты сплеценых чырвоных сцёблаў. Жанчыны іх называлі «рак». У гэтым слове было нешта страшнае, якое асацыявалася з чалавечаю хваробаю. Ліза баялася браць у рукі гэты жмут, падобны да пераблытанага дроту. Дзівілася, што тут не растуць ніякія кветкі, толькі ў гародчыках у гаспыдынь раскашуюць мальвы ды аксаміткі. У дзеда над Дняпром можна сустрэць пяшчотныя дробныя званочкі і рамонкі, духмяную мацярдушку і цыкорый, а ў затоцы дзівосна прыгожыя белыя лілеі і жоўтыя гарлачыкі. Ліза прыслухоўвалася да гаворак маладзіц, рабіла нейкія свае дзіцячыя высновы. Праязджалі міма вялікай хаты, дзе ў двары немаладая кабета з кубка палівала на рукі хлопцу.

— Шчаслыва жінка, мужа з войны прычэкала, трох сыніў мае, — сказала адна жанчына, іншыя згодна паківалі галовамі.

Ліза зразумела, што жанчына, якая выгадавала трох сыноў, карыстаецца ў вёсцы павагаю. Да цёткі Марыі Тронь таксама добра ставяцца, у яе два сыны. І ўжо сваім наіўным дзіцячым розумам спасцігала, што трэба мець дзяцей, каб пра цябе гэтак жа хораша казалі.

Цэлае лета шчыравалі жанчыны ля тых шаўкапрадаў. Ажно Лізе трохі надакучыла за імі назіраць, яна пачала ўсё часцей збіраць ягады, якія даспелі на тутавых дрэвах. А потым і жанчыны перасталі вазіць голле чарвякам, бо тыя страцілі ўсялякую цікавасць да ежы, а пачалі звіваць коканы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x