Зинаида Дудюк - Гонды
Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Гонды
- Автор:
- Жанр:
- Год:2013
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:3 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 60
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Гонды: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
— Ты кім хочаш быць, як вырасцеш?
— Лётчыкам, — упэўнена адказала яна.
— Не, дзяўчат у лётчыкі не бяруць, — сказаў ён, а сам падумаў: «Калі і дзяўчаты пачнуць скідваць атамныя бомбы, дык жыццё на зямлі спыніцца».
— Чаму? — здзівілася і не зусім паверыла дзядзьку Ліза.
— Мужчынская гэта справа.
Тата таксама пацвердзіў, што лётчыка з Лізы ніколі не атрымаецца. Яна расчаравана зашылася ў куток і задумалася, калі нельга быць лётчыкам, дык кім жа яна тады будзе? Адказу на гэтае пытанне яна яшчэ не ведала. Перабірала ў памяці розныя прафесіі, але ні адна не падабалася ёй.
Таіса, каб палепшыць прыгнечаны Аўдзееў стан, пачала браць кніжкі ў бібліятэцы і чытаць услых. Ён і сам чытаць умеў, дзве зімы хадзіў у польскую школу, але дадаўся яшчэ адзін удзячны слухач, Антось Самота, які быў непісьменны, і з вялікай цікавасцю далучыўся да таго сумеснага чытання. Не толькі раманы прываблівалі сюды Антося. З першай сустрэчы спадабалася яму Таіса, гаваркая, усмешлівая, жартаўлівая. Са сваёю Антоляю, непрыгожаю, з вуглаватаю мужчынскаю паставаю, ён пабраўся па разліку. Як вярнуўся з Германіі, не меў дзе жыць. Маці з сястрою і яшчэ дзве гаротніцы, Бабця з Луцяю, туліліся ў цесным хлеўчыку, прыстасаваным пад жытло, бо хаты іхнія пагарэлі. Тады і падаўся ён у прымы да Антолі, якая жыла з сястрою Маняю ў прасторнай хаце, пры якой быў даволі вялікі пляц зямлі. Жончын бацька за польскім часам працаваў вартаўніком у аканома Кубіцеля, таму сям’я лічылася даволі забяспечанай. Дочкі ў вартаўніка былі надта ж непрыгожыя, выпетраныя, з грубымі рысамі твару, але нязлосныя і добрыя. З-за гэтае жаніцьбы і празвалі Антося Юдэлям, бо толькі з хітрасці такі прыгожы хлопец мог узяць замуж непрыгожую Антолю. Але часцей называлі яго ласкава Юдэлька. Што і казаць, употай зайздросціў Антось Аўдзею, які ўзяў сабе прыгожую жонку без каровы і без хаты, і жывуць людзі ў такім жа калгасным жытле ў аднолькавых умовах. Не спатрэбілася Антосю ні Антоліна хата, ні карова. А цяпер жыві век з кабетаю, да якой ніякіх пачуццяў, акрамя абавязкаў. Бачылі вочы, што бралі, цяпер ешце, хоць павылазьце. Іншы раз Антось пытаў у Аўдзея:
— Колькі рэйсаў за ноч робіш? — уяўляючы, што такую жонку, як Таіса, трэба кахаць і кахаць.
Сябар адмоўчваўся, толькі загадкава ўсміхаўся.
За месяц, пакуль Аўдзей ляжаў у ложку, прачыталі «Яму» Купрына і «Ціхі Дон» Шолахава. Ліза іншы раз таксама слухала, як мама чытае кніжкі, але часцей яе выпраўлялі на другую палавіну хаты, бо гэта былі кніжкі для дарослых. Таму дачка папрасіла маму, каб яна ўзяла ёй якую дзіцячую кніжку.
У наступны раз яны пайшлі ў бібліятэку разам. Нарэшце бібліятэкарка завяла на дзяўчынку фармуляр і дала маленькую кніжачку, якая называлася «Жывы капялюш». Дома тую кніжку Ліза прачытала за дзесяць хвілін. Апавядалася там пра ката, на якога ўпаў капялюш, бедная жывёліна мусіла поўзаць па хаце. Бязглуздае апавяданне Лізе не спадабалася, на другі дзень яна зноў прыйшла ў бібліятэку і атрымала такую ж тоненькую і нецікавую кніжку. Яна перастала хадзіць у бібліятэку не толькі таму, што там не давалі ёй добрых кніжак, а з’явілася сапраўды цікавае чытанне. Цётка Марыя Тронь пачала запрашаць яе да сябе па святочных днях і нядзелях. У яе збіраліся суседкі, давалі Лізе ў рукі «Кабзар» Тараса Шаўчэнкі, і яна чытала доўгія паэмы пра жаночую долю. Маладзіцы слухалі, выціралі слёзы, блізка да сэрца прымалі пакуты прыгонных сялянак, бо і самі шмат чаго перажылі ў жыцці. А Ліза зразумела, што ёсць на свеце цікавыя кніжкі, толькі тая бібліятэкарка іх не ведае. Яна падумала, як вырасце, купіць у краме шмат кніжак, зробіць дома цэлую бібліятэку і будзе чытаць кожную вольную хвіліну. Можа, і дзядзьку Антося запросіць, ён жа чытаць не ўмее, а вельмі ўважліва слухае. А калі некалькі раздзелаў прачытаюць без яго, дык просіць расказаць яму, што там здарылася яшчэ. Каб дзядзька Антось захацеў, дык Ліза навучыла б яго чытаць. Ён вельмі здольны, хоць і непісьменны, а пакуль быў у Германіі, вывучыў нямецкую мову. Мусіць, не мае часу, каб вучыцца, ці не хоча? А шкада...
28
Хоць трымаўся Аўдзей годна, нягледзячы на боль і пастаянную тэмпературу, іншы раз, пакуль Таіса была занятая хатнімі справамі, ляжаў і спяваў розныя песні. Перабіраў усе, якія толькі ведаў. Аднак гэты ўяўны аптымізм палёгкі не прыносіў. Мясцовая доктарка прыпісала Аўдзею ўколы. Медсястра цэлы месяц з дня ў дзень прыходзіла і выконвала прызначанае лячэнне, ды паляпшэння хворы так і не адчуў. Нагу скурчыла, яна ўжо не разгіналася. Дактары з райцэнтра прыйшлі да высновы, што пацыенту патрэбна тэрмінова аперацыя. Далі машыну хуткай дамамогі, каб завезці Аўдзея ў абласную бальніцу. Яго суправаджала Таіса. Прыехалі з накіраваннем у адну бальніцу, але хворага не прынялі, сказалі, што няма месцаў. У іншай бальніцы адмовілі таксама, спасылаючыся на тое, што хвораму патрэбна занадта складаная аперацыя, такую тут ніхто не возьмецца рабіць. Падказалі яшчэ адзін адрас, дзе працуе выдатны хірург Панамарчук, можа, той возьмецца. Дзень ужо хіліўся да вечара, начаваць няма дзе, дома засталіся адны дзеці. Паехалі ў тую бальніцу. Але і там адмовіліся браць Аўдзея на лячэнне. Таіса з адчаю сказала доктарцы:
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Гонды»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.