Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Балахонаў - Інфанта і аднарог» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Інфанта і аднарог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Інфанта і аднарог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Інфанта і аднарог — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Інфанта і аднарог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Дык вось, – не зважаючы на маё здумленне, прадоўжыла Аэліта, – Карына магла сказаць тую фразу па розных прычынах. Яна магла папросту канстатаваць факт – хлопец пры Алісе адно дзеля прыліку. Каб быў. Каб не адставаць ад сябровак. Ён быццам модны аксесуар, але насамрэч непатрэбны Алісе. Магчыма, што Карына ведае, хто Алісе сапраўды патрэбны. А можа быць яна такім чынам спрабавала зняславіць Алісу. Маўляў, пабачце, якая амаральная дзяўчынка – з адным хлопцам сустракаецца, а трох дзяцей мяркуе нажыць з кімсьці іншым. Так ці інакш, мы не ведаем, на каго згодна з версіяй Карыны, Аліса спадзяецца. Усе нашы высновы без дастатковых звестак будуць толькі дадумваннем.

– Але чаму Кляшторная на мяне так пільна паглядзела? – маё пытанне прагучала гэтак жа нягегла, як індастрыял у выкананні крамлёўскага акына ля падножжа марсіянскага сфінкса.

– Вось з такіх пытанняў дадумванне і пачынаецца, – яна зрабіла стродкі выгляд. – А калі б яна пры гэтым яшчэ б і чупа-чупс смактала? Што б вы тады падумалі? Якія званы загучалі б у вашай галаве? Якія б званкі? Дзынь, дзынь, дзынь…

Я рэзка падхапіўся з ложка, адарваўшы ад падушкі цяжкую, як каменны блок для піраміды Хеопса, галаву. Бардовы хатні тэлефон заходзіўся нахабна настойлівымі трэлямі. Я схапіў слухаўку, нібы змяю, якую збіраўся задушыць ці прынамсі пазбавіць атруты.

– Алё, – выгукнуў незадаволена я.

– Здароў. Ты што, спаў? – пачуўся ў слухаўцы голас майго даўняга камрада Мікаэла Бухоўскага. З пэўных часоў я стаў адносіць яго да шматлікіх ценяў майго перакрэсленага мінулага. Але ён раз-пораз нагадваў пра сябе раптоўнымі тэлефанаваннямі і прадказальнымі прапановамі – набухацца. Нас некалі звялі «Вытокі». Нас колісь пасварыў факт майго заляцання да яго дзяўчыны – молодой и неопытной вытоковки, якая, не могучы разабрацца ў сабе, удзячна прыняла маю да яе ўвагу. Прыняла, каб урэшце разабрацца і вярнуцца да Бухоўскага, а мяне адштурхнуць у лёд любоўнае Антарктыды. У стане гэткай абледзянеласці я выглядаў досыць бяспечна, і Мікаэл без асаблівае рызыкі аднавіў нашае спабутэльніцтва, як мы аднойчы назвалі гэта, зазірнуўшы спачатку ў бутэльку, а потым у слоўнік Ластоўскага. Гарэлка, зялёныя аліўкі і Ксеня Чудатворная, якая піла з намі, каб яе каханаму Мікаэлу дасталася менш, зрабіліся негалосным сімвалам вытокаўскіх пасядзелак апошняга перыяду іх існавання. А потым усё знікла. Ці можа быць я сам захацеў, каб яно знікла для мяне. Але незалежна ад майго жадання цені перакрэсленага мінулага нагадвалі пра сябе, не разумеючы, што прычыняюцца да з’яўлення хвараблівых успамінаў…

– Здароў, – суха павітаўся я і замаўчаў, здагадваючыся, што скажа Бухоўскі.

– Ета самае, тут прапазіцыя адна тупічаская ёсць, – ён няўклюдна спрабаваў выкарыстоўваць наш колішні слэнг, – давай набухаемся!

– Шампанскім? – падыгрываючы яго настальгічным ноткам, удакладніў я.

– Хо-хо-хо, – засмяяўся Мікаэл. – Не, не шампанскім. Беленькай.

Мяне заўжды перасмыкала, калі нехта гарэлку называў беленькай. У маіх вушах гэта гучала, як наўмысна фальшывы камплімент.

– Па-першае, я гарэлку даўно не п’ю. А па-другое, у мяне заўтра важная сустрэча.

– Вой, якая ў цябе ўжо там важная сустрэча? – праігнараваўшы маё «па-першае», скептычна чмыхнуў Бухоўскі. Скепсіс ягоны быў досыць ліпкі, нібыта Мікаэл з’яўляўся носьбітам ісціны ў апошняй інстанцыі і з гэтае вежы выразна бачыў: ні з кім ніякіх сустрэч у мяне няма і быць не можа ў прынцыпе.

– Чалавек з культурнай канторы прыходзіць, – яшчэ больш стрымана прамовіў я.

Узнікла паўза. Бухоўскі колькі секунд думаў, а потым выдаў:

– А чорт з ім.

– Чорт не чорт, а жартаваць не выпадае.

– Дык давай заўтра на піва, раз ты беленькую не паважаеш.

Скачкі яго думак мяне ўражвалі.

– Толькі пасля сустрэчы з чалавекам, – паставіў умову я.

– Я табе пазваню. Ты на ноч пачытай Біблію і «Малы канспіратар».

Дарадца хрэнаў.

Але я ўзяў з паліцы і адну, і другую кнігу, каб разгарнуць іх наўгад і прачытаць, зліваючы цытаты ў цэлае: «Запішы ўяву і накрэслі ясна на скрыжалях, каб чытач мог лёгка прачытаць, бо ўява стасуецца яшчэ з пэўным часам і гаворыць пра канец і не ашукае. Калі ты не хочаш казаць, абараняючы сябе, магчыма, захочаш абараняць іншых, абараняць справу, даводзячы чысціню сваіх подумаў і метадаў змагання». Я вярнуў кнігі на іх месцы. У галаве ад прачытанага нічога не засталося. Мяне сушылі зусім іншыя думкі. І з гэтым трэба было або мірыцца, або біцца. Я абіраў сярэдзінны варыянт: прыхапіўшы дошку для вэбсёрфінгу, сыходзіў у сеціва. Сайты, блогі, коменты руляць. Галоўнае своечасова вярнуцца, каб, лёгшы спаць, не ўбачыць у сне мудрагелісты скрыпт ці код памылкі 404.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Інфанта і аднарог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Інфанта і аднарог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сяргей Пясецкі - Пяты этап
Сяргей Пясецкі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Сяргей Грахоўскі - Дзве аповесці
Сяргей Грахоўскі
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Белаяр
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Сяргей Балахонаў - Бог кахання Марс
Сяргей Балахонаў
Сяргей Балахонаў - Імя грушы
Сяргей Балахонаў
Отзывы о книге «Інфанта і аднарог»

Обсуждение, отзывы о книге «Інфанта і аднарог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x