Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Тадзік, налівай, ты ў нас віначэрпій, – падтрымаў прапанову маёр. – Хаця, сябры, скажу па шчырасці, за гэты месяц адвык я ад самапальнай гарэлкі, мне больш да густу каньяк ды лікёр. Ну, за паспяховае завяршэнне вайны, – абвясціў ён тост.

Усе выпілі. Пачалі закусваць, а Бусел спытаў:

– Што там пан маёр намякаў наконт лікёру? Хто цябе там частаваў?

– Гестапа, пан паручнік, паіла і карміла мяне цэлы месяц.

– Гэта што, так рэстаран у Вільні называецца? – недаверліва пасміхнуўся Бусел.

– Гестапа ёсць гестапа на вуліцы Ахвярнай. Якое дзіўнае супадзенне! Гэтым усё сказана…

– Не распальвай цікаўнасць, расказвай нарэшце! – не вытрымаў Пухавіцкі.

Руткоўскі правёў рукою па твары, нібы сціраючы стому, і пачаў аповед:

– Было так. Ішоў я на вакзал вясёлы і шчаслівы, што атрымаў павышэнне, нават пільнасць страціў ад радасці, у гэты самы лепшы момант майго жыцця схапілі мяне літоўскія паліцыянты і аттарабанілі ў гестапа. А там пачалі допыт, хто ды што, нават біць збіраліся, ляжала на стале ў следчага гумавая дубінка. Я не стаў утойваць, якая важная птушка трапіла да іх. Яны вельмі зацікавіліся і зноў пачалі свае размовы пра супрацоўніцтва. Хоць і трымалі ў камеры, вядомая справа, турма не першакласны гатэль, але ў канцылярыю запрашалі, частавалі шнапсам ды падсалоджвалі лікёрам, падбівалі на супрацоўніцтва, абяцаючы залатыя горы. Як цывілізаваны чалавек, я не псаваў з імі адносіны і адказваў, што датычыцца мяне, дык я гатовы біць гэтых Саветаў хоць зараз, калі толькі начальства загадае. Маўляў, самі разумееце, у нас таксама існуе вайсковая дысцыпліна. Ім мае гаворкі, як мёд на язык. Вушы развесяць і слухаюць, са мною лікёр пацягваюць. А мне іншы раз хацелася раскідаць іх і сігануць у акно. Карацей, адпачываў я там, думаў, як нам далей існаваць.

– Што было пасля? – не вытрымаў Тадзік.

– Потым усё скончылася добра. Мне далі жалезны аўсвайс, думаю, што ім можна хоць у Берлін ехаць, і сто марак на прагулянне ды выпусцілі на волю, мабыць, маюць намер яшчэ раз выкарыстаць мяне. Няхай думаюць, што хочуць, а для мяне было галоўнае: цэлым і здаровым выблытацца з гэтай непрыемнай гісторыі. Нарэшце зноў я з вамі!

– Дзіва дзіўнае! – усклікнуў Бусел. – Каб хто другі сказаў, не паверыў бы.

– Я не сказаў вам галоўную навіну. На базе майго і твайго атрада, паручнік, ствараецца брыгада, кіраўніцтва якою Вільк загадаў прыняць мне.

Па твары Пухавіцкага прабег цень здзіўлення, змешаны з нездаволенасцю, ніхто не хоча развітвацца з самастойнасцю, але ён перасіліў свае пачуцці і адказаў:

– Ёсць загад, будзем выконваць.

– У такім разе вып’ем за ўтварэнне новай брыгады, – прапанаваў маёр. – У нас яшчэ шмат спраў наперадзе. Няхай шанцуе ўсім нашам жаўнерам ва ўсялякай справе. Няхай жыве наша вялікая Радзіма, за вольнасць якой мы не пашкадуем нашых жыццяў.

Усе дружна чокнуліся кілішкамі, выпілі, стоячы, і моўчкі пачалі закусваць, нібы перажоўваючы нечаканую навіну.

46

Вясной 1944 года фронт стабілізаваўся на Прыпяці. Франц Руткоўскі разумеў, што смерч вайны раскруціўся і няўхільна рухаецца на захад. Яшчэ колькі месяцаў – і Чырвоная армія будзе ў Брэсце. Трэба было тэрмінова вырашаць лёс каштоўнасцей, якія назапасіліся за час вайны. Ён думаў пра дарагую Польшчу, дзеля яе стараўся, ведаў, што для аднаўлення краіны спатрэбяцца немалыя сродкі, але тое-сёе прыпас і для сябе, бо не хацелася ўвайсці ў мірнае жыццё голым, як бізун. Безумоўна, вельмі рызыкоўная была ягоная задума ўжо хаця б таму, што апошнім часам асабліва актывізаваліся савецкія партызаны, ды і змагары Арміі Людовай падрывалі нямецкія эшалоны. Праўда, была надзея, што на цягнікі, якія ідуць у бок Берліна, партызаны мала звяртаюць увагі, найчасцей знішчаюць тыя эшалоны, якія рухаюцца да фронта, на ўсход. Найбольшая небяспека бачылася ў тым, што немцы могуць разгадаць ягоныя намеры, тады ўжо літасці не будзе. Аднак нягледзечы на ўсе гэтыя акалічнасці, Руткоўскі вырашыў выкарыстаць магчымасці хлопцаў-чыгуначнікаў з падпольнага сабатажна-дыверсійнага фарміравання "Дружына", якое ўтварылася з ягоным удзелам. Кадры там былі дысцыплінаваныя, дзейнічалі з розумам, усе акты сабатажу, якія яны ўчынялі, найчасцей былі зроблены пад выглядам непрыемных тэхнічных выпадковасцей. Звычайна пашкоджвалі восі грузавых цягнікоў, накіроўвалі грузы не па тым адрасе, а калі рамантавалі паравозы і вагоны – абавязкова нешта псавалі. Хлопцы ноччу загрузілі два вагоны матэрыяльных каштоўнасцей, прычапілі да цягніка, які ішоў на Берлін, у пуцявым лісце было пазначана, што вагоны трэба пакінуць у Варшаве, багаж належыць Брэсцкаму гебітскамісарыяту. Груз можа атрымаць пан Руткоўскі. Усю тую ноч Франц не спаў, сам сачыў за пагрузкаю вагонаў, а потым увесь дзень пакутаваў ад жадання легчы і паспаць, не дапамагала ні кава, якую падавала сакратарка ледзь не кожную гадзіну, ні трывога за ўласны лёс. Калі зусім знямогся, папрасіў сакратарку нікога да сябе не пускаць хвілін сорак, а сам трохі падрамаў, седзячы проста за сталом, пасля чаго стала трохі лягчэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x