Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтыя Грыневы словы трохі супакоілі Сяргея, але хадзіць па людзях яму расхацелася, хоць хаўруснік і клікаў у адну хату, дзе ў бацькі было ажно тры прыгожыя дачкі, адразу падаўся да вазоў ужо добра нагружаных мяшкамі з бульбаю, мукою, крупамі, салам, нават ляжаў баран са звязанымі нагамі. Сеў на воз, чакаў, калі ўсе збяруцца.

– Чаго ты тут прыляпіўся, – спытаў Лёня Парахнюк, які з’явіўся са спіны.

Сяргей азірнуўся на яго і адказаў:

– Чакаю, калі назад паедзем.

– Хадзі ў хату, – паклікаў зямляк, – паснедаем. Гаспадар пяршак на стол паставіў.

– Не, Варнак, я лепш тут павартую, – адмовіўся Сяргей, называючы Лёню па клічцы.

– Бадай, пабудзь каля дабра. Я табе прынясу што-небудзь укусіць.

Сяргей сядзеў на возе, азіраў вёску з белымі глінянымі хаткамі, згадваў свой дом, маці, брата. І так раптам захацелася апынуцца ў родных сценах, ажно сэрца засмылела. "Як яны там пажалі ды памалацілі? Як спраўляюцца з падаткамі? А хутка новая вясна. Трэба вупраж праверыць ды падладзіць. Ці ж Кастусь справіцца? У яго з галавы яшчэ маленства не выветрылася. Бедная маці, хай бы пажыла без хвароб, каб, крый Божа, не падарвалася цяжкаю працаю, не сышла раней часу ў нябыт. Колькі можна тут сядзець? Няхай бы рухаліся бліжэй да дамоўкі. Ужо прасіў Ціта, які выбіўся ў начальства, быў намеснікам камандзіра, і Лёню-Варнаку намякаў, чаго мы, маўляў, на чужыне сядзім? Ці няма ў нас спраў на радзіме? Яны адказвалі, што высокаму начальству відней, каго і куды пасылаць. Дзе тое начальства, Сяргей нават не ўяўляў, хоць час ад часу наведвалі іх розныя інспектары, правяралі, праводзілі гутаркі з ваякамі. Вядомая рэч, начальства ўмее гаварыць гладка, яно ж займае лепшыя схованкі, а ўсе астатнія браты туляцца ў зямлянках ды палатках. На жаль, гэтага ніколі не зменіш. Таму і рвуцца ўсе ў начальства, каб палепшыць свае бытавыя ўмовы.

"Снегу на Украіне мала, не зіма, а так сабе, прыемная пара года. Тут і на санках не паездзіш, – самі сабой снаваліся думкі. – Але недахоп снегу паўплывае на адсутнасць дастатковай вільгаці, да таго ж азіміна можа вымерзнуць. Хоць, зрэшты, у прыродзе ўсё мудра ўладкавана. Няма зімы, мала снегу, дык і мароз не адчуваецца". Невыносна засвярбела спіна. Сяргей засунуў руку пад каўнер світы, каб пачасацца, але не дастаў. Паспрабаваў знізу дацягнуцца. Ды ўжо адразу засвярбеў бок. "Вось халера, каб не вошы, можна было б жыць. Але ж толькі сядзеш адпачыць, супакоішся, дык пачынаецца сверб ва ўсім целе!.."

З гэтымі крывасмокамі як толькі хлопцы ні змагаліся: выкідвалі сарочкі на мароз, выжарвалі ў грубках, мылі ў сцюдзёнай вадзе і снезе, нічога не дапамагала. Нязводная вашывая раць даймала хлопцаў удзень і ўначы, разгарні сарочку – і ў кожным шве знойдзеш цэлыя гнёзды. Любяць хлопцы адгадаваць чуба, але ж у тых чубах таксама вошы ажно кішаць, таму Сяргей голіць брытваю валасы пад ноль, каб не мець лішніх турбот, але і гэтая мера мала дапамагае.

Чаканне зацягвалася. Хлопцы не спяшалі выбірацца з вёскі. А раптам нарвуцца немцы, паліцаі ці савецкія партызаны. Шкада будзе здабытага дабра, давядзецца ўсё кінуць. Сяргей дастаў з мяшка набытыя штаны, задаволена агледзеў, падумаў толькі, мабыць, будуць караткаватыя, але разважыў, што ў крайнім выпадку можна будзе надтачыць чым-небудзь, не свяціць жа яму голым азадкам. Толькі зараз адчуў, што вельмі хоча есці, мо і дарма адмовіўся паснедаць разам з хлопцамі? "Без справы чалавека даймаюць розныя непатрэбныя жаданні: паесці, пачасацца, паляжаць, – падумаў ён і зручней прылёг на мяшках. – А ў лесе іншы раз за цэлы дзень і макавай расіны ў рот не пакладзеш. І нічога, трываеш, а тут ужо ў хату на яечню захацелася. – Хлопец праглынуў сліну і пашкадаваў, што якога сухара не прыхаваў у кішэню на дарогу. – Маці вучыла, каб ніколі без кавалка хлеба ў шлях не выпраўляліся. Ды забываюцца мудрыя павучанні бацькоў, а свая мудрасць набываецца праз памылкі і страты…"

Раптам заўважыў, што з другога канца вёскі скача дазорца, мусіць, нешта заўважыў. Сяргей схаваў штаны ў заплечнік, застыў у чаканні.

– Дзе ўсе? – крыкнуў дазорца, ледзь толькі падскакаў і запыніў каня.

– У той хаце, – паказаў Сяргей.

– Што здарылася?

– Абоз нейкі на дарозе, трэба з’язджаць.

Дазорца кінуўся да хаўруснікаў, а Сяргей павярнуў каня, ды памалу рушыў з вёскі, каб не быць засцігнутым ворагамі. Паплечнікі хутка дагналі.

– Малайчына, – пахваліў яго Варнак. – Добрым казаком будзеш. На, падмацуйся, – падаў вялікую лусту хлеба з салам, загорнутую ў два лісты квашанай капусты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x