Зинаида Дудюк - Лаза

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Лаза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2016, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лаза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лаза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман апавядае пра трагічныя падзеі на Палессі ў час Другой сусветнай вайны і ў першыя гады пасля яе, калі сутыкнуліся палітычныя і эканамічныя інтарэсы прадстаўнікоў некалькіх краін, а ў выніку на тэрыторыі Беларусі, Украіны і Польшчы ішла неабвешчаная грамадзянская вайна, у якой гінулі людзі, маёмасць, знікалі маральныя арыенціры, таму што ідэя апраўдвала сродкі. У гэтую барацьбу ўключаліся і падлеткі, якія вырасталі ў жудасных варунках, пазбаўленыя неабходных умоў жыцця і магчымасці вучыцца, яны таксама бралі ў рукі зброю, ваявалі нароўні з дарослымі, гінулі фізічна ці маральна, бо ў такім змаганні няма пераможцаў, ёсць толькі ахвяры.
Хоць для напісання кнігі выкарыстаны шматлікія гістарычныя крыніцы і архіўныя матэрыялы, твор гэты цалкам мастацкі, і ўсялякае супадзенне імёнаў і фактаў біяграфій варта лічыць выпадковасцю.

Лаза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лаза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Вельмі прыемна, – адказаў дзяцюк і моцна, быццам выпрабоўваючы, паціснуў Тадэвушаву руку.

– Гэта мой малодшы брат, паручнік Каэтан Руткоўскі, табе лепш запомніць ягоную клічку Парушына і звычайна гэтак звяртацца да яго пры якой патрэбе.

– Зразумеў, – адказаў Тадзік.

– Як твая рука? – спытаў гаспадар кабінета.

– Зажыла.

– Гатовы зноў далучыцца да барацьбы?

– Даўно чакаю.

– У хуткім часе нам належыць правесці адну вельмі складаную і важную аперацыю, ты маеш магчымасць узяць у ёй удзел, – працягваў пан Руткоўскі.

– Буду ўдзячны, калі даверыце мне якую справу, – усхвалявана адказаў Тадзік, баючыся, што раптам паны перадумаюць.

– А стараляць гэты хлопец умее? – спытаў Каэтан у брата.

– Не ведаю, але зброю мае.

– Хадзіў некалькі разоў у лес сам, страляў, ды шкада патронаў. У мяне іх амаль не засталося.

– Патронаў я табе дам. Чакай і рыхтуйся, па цябе прыйдуць у хуткім часе, – папярэдзіў Руткоўскі-старэйшы.

– Дзякую, – радасна адказаў Тадзік, бачачы, што яго сапраўды далучаюць да нейкай вельмі важнай справы. – Дык я пайду?

– Мо з намі каву пап’еш?

– Дзякую, пан Руткоўскі, вы даўно не бачыліся з братам, не буду вам замінаць.

– Што праўда, то праўда, маем пра што пагутарыць.

Тадэвуш развітаўся і ўзрадаваны паспяшаў за дзверы. Найперш ён накіраваўся ў свой пакойчык, узяў пісталет, паклаў у кішэню і падаўся ў лес. У двары сустрэў Альберта, які зграбаў са сцежак снег, што насыпаўся за ноч.

– Мо памагчы, – спытаў хлопец у аканома.

– Не трэба, сам люблю пагрэбціся на марозе, добра ўзбадзёрвае. А ты куды?

– Прагуляюся да лесу.

– Глядзі, каб ваўкі не з’елі. Усю ноч вылі.

– Ваўкі, як сапраўдныя рабаўнікі, працуюць ноччу, а ўдзень адпачываюць.

– Я пра тых ваўкоў, што на дзвюх нагах.

– Пра савецкіх партызанаў?

– Пра іх… Яны палякаў не надта любяць, а калі дазнаюцца, што ты з Руты, дык невядома, як зрэагуюць.

– Пан Альберт, дазвольце ўзяць вашы лыжы.

– Бяры, але будзь асцярожны, не паламай. Па ваенным часе такую цацку не купіш, хіба толькі ў вайскоўцаў на што выменяеш.

Тадэвуш падзякаваў, пайшоў у падсобку, узяў лыжы, вынес іх за вароты, прымацаваў да ботаў і радасна паімчаў з ветрам да лесу. Праўда, ад шырокіх узмахаў параненая рука пабольвала, але ён не звяртаў увагі. Лес чарнеў наперадзе, клікаў таямнічаю сховаю, абяцаў цікавыя сустрэчы з даверліваю вавёркаю ці звонкаю сініцаю. Раней некалькі разоў Тадзік наведваўся сюды, але далёка не заходзіў, нейкі прытоены страх утрымліваў яго на ўскраіне. Яліны з пышнымі лапамі, упрыгожаныя снегам, здаваліся пекнымі паненкамі, якія завіталі на баль і напружана чакалі тае хвіліны, калі нарэшце зайграюць музыкі, каб распачаць вясёлае кружэнне. Лясныя шаты, як надзейнае сховішча, прымалі чалавека, гатовыя акрыць яго ад ліха. У гэтай заспакоенасці і ледзь чутным гуле (лес ніколі не маўчыць), чулася тонкае птушынае ціўканне. Шкада было парушаць гэты лад, аднак Тадэвуш прыцэліўся ў самую вяршыню елкі і стрэліў. Здаецца, трапіў, бо куля атрэсла снег з галін. Другую кулю паслаў у шышку, што была трохі ніжэй, але куля прасвістала міма, збіла снежную шапку з галіны, а шышку не кранула. Засталася апошняя куля, але яе Тадэвуш пашкадаваў, пакінуў на ўсялякі выпадак, развярнуўся і паціху, абмінаючы юныя дрэўцы падлеску, накіраваўся зноў у Руту не па ўласнай лыжні, а па цаліку. Падабалася яму пакідаць свежы след на снезе, каб яшчэ каму захацелася прайсціся гэтаю часоваю дарогаю. Вярнуўся пад вечар, трохі стомлены, але разгарачаны, ружовашчокі, зайшоў на кухню, каб папіць гарачай гарбаты, застаў там Юхімку і Веру, павітаўся, спытаў:

– Дзе ты, Верка, цэлы дзень хавалася. Захварэла ці што?

– Здаровая яна, – раздражнёна адказала Юхімка. – А табе, пан Тадэвуш, рана яшчэ дарослымі дзяўчатамі цікавіцца.

– Годзе вам, пані Юхімка, злаваць на мяне. Скажыце, чым я правініўся, што вы з самага ранку бзыкаеце, як аса.

– Усе вы аднолькавыя, паны і падпанкі. Пі гарбату ды ідзі з Богам. Вас шмат, а я адна, цэлы дзень каля печы кручуся, самой няма калі чаго на зуб пакласці.

Тадэвуш зразумеў, што з прыездам Каэтана сям’я павялічылася, дадалося турбот служанцы, вось яна і нервуецца, што не паспее ці не дагодзіць каму, выпіў гарбату і палічыў за лепшае адпачыць у сваім пакойчыку. Прылёг на ложак, заплюшчыў вочы і задрамаў. У сне ён зноў апынуўся сярод заснежаных ялін, азіраў іх, адчуваючы сваю мізэрнасць у параўнанні з імі, услухоўваўся ў шум вершалін. Раптам нехта крануў ягоную шчаку рукой. Тадзік прыўзняў павекі, убачыў Веру, пагладзіў яе па плячы, сказаў лагодна:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лаза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лаза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Лаза»

Обсуждение, отзывы о книге «Лаза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x