Виктор Казько - Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Казько - Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Якраз гэта і выклікала раздражненне залы. Мяне, як гаворыцца, дасталі. І я распавёў прысутным пра пахаванне былога паліцая ў вёсцы на радзіме. Труну з целам нябожчыка вяскоўцы не дазволілі нават занесці на могілкі. Паклалі за плотам.

- Так наканавана і ўсім астатнім, у каго на руках кроў, ляжаць не сярод людзей, а пад плотам... - Дзетдомаўская безагляднасць і просталінейнасць, жорсткасць, якую зразумеў толькі сёння.

Зала відавочна ўзбудзілася, падзялілася на два лагеры. Але ж, на дзіва, маіх прыхільнікаў было больш. Я прыкмеціў, што некаторыя са слухачоў моўчкі, па-англійску, зніклі.

Разам з іншымі сышоў Запруднік. Вітаўт і Зора Кіпелі сышлі, што мяне непрыемна ўскалыхнула. Хаця іх сыход я разумеў. Так і павінна было стацца, мяркуючы па іх прыродзе, характары, адукацыі і маёй вяскова-пэтэвэшнай аднабаковай шчырасці. А яны ж шырокія, ці не па Дастаеўскаму, іх мо і ўкараціць трэба. Дарэчы, ці не чуецца ў Фёдара Міхайлавіча ў гэтым нешта нашае паляшуцкае - з XVI-га стагоддзя прозвішча Дастаеўскіх знанае на Беларусі. Можна было каранёва спазнаць дух беларусаў.

Так, на самой справе, яны шырокія, хаця вякамі і гісторыяй ужо абвужаныя. Не аднымі каўтуном і ліхаманкай адметныя, але і схільнасцю і жаданнем пазіраць не толькі сабе пад ногі, а і ў неба, да творчасці, чаму шмат і шмат прыкладаў у расейскай і сусветнай мастацкай ды тэхнічнай культуры. Што дазваляе мне сцвярджаць у дадзеным выпадку, маючы на ўвазе Кіпеляў, пра інтэлект, эрудыцыю. Інтэлектуальны пачатак беларусаў з неадменна ўласцівай ім так званай памяркоўнасцю. Сузіральнасцю. Падыход да рэчаіснасці філасофска-мыслярскі, які ў рэшце рэшт дазваляе яму тлумачыць сябе. З аднаго боку вінаваціцца, а з другога апраўдваць і апраўдвацца.

Вось мо менавіта таму, па-беларуску, Кіпеляў я ні ў чым не вінаваціў, больш апраўдваў. Дараваў, як ніколі не дараваў за пражытае і сатворанае сабе. Мы былі не сутыкальныя, жылі ў розных светах.

І я судзіў сябе па паняццях таго свету, у якім мо і мімаволі ў свой час апынуўся - вораг ёсць вораг, а сябра - сябра. Камусьці гэта можа падацца і спрэчным, але мой свет усё ж быў прывідным, мо нават і не існуючым. Створаны мной жа і з мяне рэальнага, можа, і падманна. Адначасова дыстылявана-чысты, кніжна-выхалашчаны. Свет, у якім шматлікія здані і прывіды, пазбаўленыя плоці і крыві, бралі над усім верх, уладарылі.

Абдзеленая яшчэ колісь на рэальнасць шматаблічная і моцная, надта ж трывучая, жыццёваўстойлівая пэўная парода абмежавана-сапраўдных ці ніколькі і нідзе не сапраўдных, штучна выведзеных людзей.

Людзей, усё ж, на жаль, з-за сваёй штучнасці цяпер, у век рацыё і разумнага эгаізму знікаючых. Сённяшні дзень і час не трывае залішняй летуценнасці і ўзнёсласці, самападману. Прагне, хіжа патрабуе плоці, крыві, мяса, канкрэтыкі пражывання, ужывання і спажывання. Я ж у ім быў асобай прамежкава-імгненнай, невызначана-безаблічнай. Як і большасць нас з дваццатага стагоддзя. Кіпелі былі над намі. Я адчуваў, дыхаў іх звышнасцю і зайздросціў ім. Мне відавочна і паўсюдна іх не хапала, хаця я б ніколі і нікому не прызнаўся ў гэтым. Прызнанне ці не патрабавала б кастрычніцкага перавароту пачатку мінулага стагоддзя.

Вітаўт эміграваў з Саветаў у 1944-м годзе - яму пагражаў расстрэл. Па справе ці не - хай адкажа гісторыя. Доктар геалогіі, аўтар прац па гісторыі беларусаў і беларускай эміграцыі. Скончыў Лювенскі інстытут у Бельгіі, Ратгерскі ўніверсітэт у ЗША. У Злучаных Штатах Амерыкі ўзначаліў Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Як пра яго гавораць - галоўны беларус у Амерыцы.

Я не ведаю, ці ёсць падобныя фігуры сярод украінскай эміграцыі. Украінцы тут не падобныя да нас. Эміграцыя больш заможная. Нашы ж перабіваюцца хто навукай - выкладчыкі, хто творчасцю - адным словам, як і на радзіме - напаўжабракі ці жабракі, зразумела, па амерыканскіх мерках. Палякі першай эмігранцкай хвалі - майстры, механікі, шахцёры - рабацягі патомныя і не бедныя, з гонарам. Падазрона паглядаюць на другую і трэцюю хвалі сваіх эмігрантаў. Яўрэі - як гэта ідзецца пасля першай і другой сусветных войнаў, з Растова-папы і Адэсы-мамы, застаюцца вернымі сабе.

У Кіпеля лёс знакавы, знакавы лёс беларуса па-за Айчынай. Лёс нават нібыта новага памяркоўна-кансерватыўнага беларуса, якому галоўнае не бізнес, не грошы, а духоўнае, што даць яму можа не Айчына, а чуж-чужаніна, як сотням і сотням, тысячам іншых. Крыўдна, горка. Але такія мы ўжо ёсць.

За знікненнем Кіпеляў і іншых я шмат чаго ўпусціў, аб чым пазней шкадаваў. І небеспадстаўна. Шпіёнам, гульцам у іх, таксама ўсё ж патрэбна галава. Халодная.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку»

Обсуждение, отзывы о книге «Як я “рабіў шпіёнам у Нью-Ёрку» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x