Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгае развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгае развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Доўгае развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгае развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Між іншым, ініцыятарам нашага разводу была ты. Магла б цяпер штодня ездзіць!

«Не, мае падазрэнні, што ў той сям’і – поўны швах, пацвярджаюцца з кожнай хвілінай», – падумала Надзя, а ўголас сказала:

– Цябе дапросішся!

– Дзе ж ты будзеш прасіць! Яшчэ незнарок карона з галавы зляціць.

…Алегу сапраўды было не надта салодка. Толькі не хацеў у тым прызнавацца. Ні сабе, ні каму іншаму. Света, яго другая жонка – сапраўды, з Надзяй не параўнаеш – кабета вясёлая, кампанейская, заўсёды ў добрым настроі. Яна лёгка ўвайшла ў асяроддзе сяброў Алега і ў ім адчувала сябе натуральна. Свецінай стыхіяй было ладзіць вечары, банкеты, выезды на прыроду, пікнікі, застоллі. Тут яна не мела роўных і аказалася віртуозам. Святы павінны ўзнікаць і ладзіцца часта. У гэтым быў сэнс жыцця, яго смак і чароўны водар.

Калі ў фірму да Алега прыязджалі кампаньёны або дзелавыя людзі, каб весці перамовы, ці проста завітвалі старыя знаёмыя, якіх Алег хацеў уразіць карцінай свайго цяперашняга дабрабыту, – а таму штораз узнікала патрэба штосьці зладзіць, – тут Светка аказвалася незаменнай. Ён ганарыўся яе эфектным тварам, станам, як у манекеншчыцы, дарагімі ўборамі і аздабленнямі, купленымі, праўда, за ягоныя грошы.

Новая жонка зрабілася натуральнай і неад’емнай часткай тых нават не багатых, а шыкоўных інтэр’ераў, сярод якіх ён цяпер існаваў. Па першым часе Алег літаральна шалеў ад яе, калі заставаліся адны ў спальні. Светкінай сексапільнасці хапала на тое, каб задаволіць самыя смелыя яго жаданні.

Займеўшы другога мужа, жанчына не збіралася нічога мяняць ва ўласных звычках і схільнасцях. Лічыла, што павінна сачыць за сабой і выглядаць на ўсе сто. I таму ўвесь яе вольны час займалі цырульні, SPA-салоны, касметычкі, масаж.

Але, напэўна, і развялася Светка з першым мужам не выпадкова. I за знешнім выглядам цяпер сачыла не для аднаго Алега. Калі аднойчы ён вярнуўся з камандзіроўкі, падначаленыя пачалі паглядаць на яго з лёгкай насмешкай і шушукаліся за спінай. У вочы сказаць баяліся, шэф усё-такі. Раз’яраны, яшчэ выганіць! Бліжэйшы сябра намякнуў, Алег зразумеў, што тут і да чаго, і паспрабаваў спачатку словам, а потым і сілай супакоіць жонку. Але што твая сіла ці твае долары супраць прыроды і самага магутнага інстынкту? Нішто! Нуль! Дый што ён можа ад яе патрабаваць? Хіба сам святы? Але хоць бы прыстойнасць на людзях захоўвала!

* * *

Пакуль была жывая Свеціна маці, дык яна, бабуля, займалася Волечкай, сваёй адзінай унучкай, у думках кляла апошнімі словамі дачку, якая пераняла «лепшыя» рысы ад свайго бацькі, а яе мужа, – той усё жыццё па чужых бабах бегаў. Калі ж цешча памерла, і Волечка, ціхая маўклівая дзяўчынка, зрабілася ці не сіратой пры жывой маці, Алегу чамусьці стала шкада яе. Бо ён таксама быў адзін у гэтай сям’і. Смешна, вядома! Сваім сынам не надта хацеў займацца, дый часу тады не было, а цяпер чужою дачкой – мусіць. Калі Алег з’язджаў у камандзіроўку па справах фірмы, ён часам прасіў сваю маці прыглядзець за Волечкай – зварыць абед, забраць са школы. Калі нікуды не з’язджаў, гатаваў для Волечкі і сябе. Светка ніколі дома не сядзела, усё недзе лётала. Казала, што па рабоце, але хіба праверыш?.. Так ці прыкладна так думаў Алег, седзячы на кухні былой кватэры насупраць былой жонкі.

«Ну, што? Спытаць, як яго новая дачушка пажывае? Ці ўсётакі не сыпаць соль на раны? – вагалася Надзя. – Вось табе і багацей! Хто цяпер яму пазайздросціць? Улез дык улез! Сам, відаць, не рады. Злыя языкі пляткараць, што Света рэгулярна карыстаецца крэм-пудрай, каб замазваць сінякі, якія застаюцца пасля Алегавага навучання. А-а, не буду лепей чапаць. Што яму рабіць? Трэцюю ісці шукаць ці што?»

Алег уважліва паглядзеў на былую жонку:

– Слухай, а ў цябе хто-небудзь ёсць?

«Яшчэ адзін аргумент за тое, што там не проста кепска, а зусім кепска. Па-мойму, ён ужо гатовы выкінуць белы сцяг! Але нашто ён мне патрэбен? Успомніў, калі жыццё прыціснула? Адтуль гатовы збегчы, толькі запаснога аэрадрома не мае, каб ажыццявіць пасадку…»

– А чаму ты спытаў? – сказала Надзя першае, што прыйшло ў галаву, каб крыху адцягнуць час.

– Гляджу, ты змянілася. Папрыгажэла…

Надзя адчула, што пачынае чырванець пад ягоным позіркам.

– Можа, і кампліменцікі пачую…

– Ты не адказала на пытанне! – голас Алега прагучаў амаль патрабавальна.

Надзя вельмі не хацела, каб былы муж ведаў штосьці пра яе асабістае жыццё. Таямніца, абгавораная ўсімі, пераставала быць ёю. Але яго настойлівасць, а дакладней, нахабства, яе абурылі:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгае развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгае развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгае развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгае развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x