Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне

Здесь есть возможность читать онлайн «Татьяна Мушинская - Доўгае развітанне» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Доўгае развітанне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Доўгае развітанне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Доўгае развітанне — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Доўгае развітанне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сёння Надзя была настроена міралюбіва, бо марыла пра заўтрашняе спатканне.

– Я толькі вярнулася з заліку і галодная. Пайшлі на кухню, там і пагаворым. Кавы хочаш?

– Зрабі. А ў вас, я гляджу, нічога не мяняецца. Усё, як было, – сказаў Алег, азіраючы кухню.

– А нашто мяняцца, нам і так добра! – Надзя адчувала, што яе добры настрой пачынае знікаць. Зараз Алег ізноў завядзе любімую пласцінку. I сапраўды:

– Жыццё мяняецца, усё вакол мяняецца, а вы ўсё такія ж, за-кан-сер-ва-ва-ныя!

Апошняе слова ён вымавіў па складах, раздзельна і крыху здзекліва. Яго любімы тон! Некалі Алега адлічылі з трэцяга курса кансерваторыі, давялося пераводзіцца, абіваць парогі, каб мець вышэйшую адукацыю. Вось і сядзіць у глыбіні душы старая крыўда як стрэмка. Здаецца, усё ў чалавека ёсць, а крыўда спакою не дае. Надзя прамаўчала, бо ведала: што варта запярэчыць, як усё скончыцца размовай на павышаных танах.

– Што новага ў свеце класічнай музыкі? – запытаў Алег, паволі, маленькімі глыткамі адпіваючы гарачую каву. – Дарэчы, можна нясціплае пытанне? Колькі ты атрымліваеш за адзін канцэрт?

– На нясціплыя пытанні я не адказваю. Ты ж не называеш суму сваіх даходаў!

Звычайна лічбы ў ганарарнай ведамасці атрымоўваліся мізэрныя і смешныя, і Алег ведаў пра тое. Калі б яна назвала лічбы, ён пачаў бы рагатаць. Смяяўся б доўга і з задавальненнем. Бізнесмен вальяжна адкінуўся на спінку кутняй канапы.

– Ды ў мяне сакратарка ў фірме больш у месяц атрымлівае, чым твае народныя артысты. Ты, дарэчы, яшчэ народнай не зрабілася?

– Не хвалюйся! Табе паведамлю першаму, калі што якое… – іранічна адказала яна. – Мо і на банкет запрашу.

– Буду ўдзячны. Эх, Надзя-Надзя, як бізнесам заняўся, чалавекам сябе адчуў!

– Чамусьці твой сын не адчувае, што яго татка нарэшце зрабіўся вельмі багатым! – як мага больш яхідна заўважыла яна.

– Добра! – засмяяўся Алег. – Злавіла на слове. На! – Ён дастаў з унутранай кішэні лёгкай летняй курткі два пачкі ў банкаўскіх абгортках. – Са мной нядаўна разлічыліся, таму і зайшоў!

Надзя зірнула. Гэта аказаліся не долары, а беларускія грошы.

– Ну, мог бы і «зялёных» пачак падкінуць, новы беларус, калі ты такі ўдачлівы і заможны…

– Надзька, што я чую! – зарагатаў задаволена Алег. – Ты пачынаеш разумець сапраўдныя жыццёвыя каштоўнасці! Яшчэ пару гадоў, і нашы погляды будуць аднолькавыя…

– «Не будуць… – думала Надзя. – Табе не надта салодка ў новай сям’і, вось ты пра блізкасць поглядаў і заспяваў.

Цікава, якія яны розныя – былы муж і Маэстра! Алег, напэўна, нарадзіўся з мабільнікам у адной руцэ і калькулятарам у другой. Любімыя цацкі, з якімі ніколі не расстаецца. Калі спаць кладзецца, відаць, пад падушкай пакідае. Які прыбытак, дзе, колькі, калі? Усё падлічана, усё зразумела, ніякіх непатрэбных эмоцый. Цікава, дзялок поўнасцю знішчыў у ім спевака, ці яшчэ нешта засталося? А можа, дарма я так строга? Бізнес – рэч перспектыўная. Толькі чаму паводзіны Алега заўжды «на мяжы фолу»? Заўжды развязны, штораз яму трэба мяне зачапіць і зняважыць. Або свядома, або мімаходзь…»

Маэстра – зусім іншы. Надзя часам дзівіцца, што зямныя тэмы яны ў сваіх размовах не кранаюць – толькі музыка і толькі мастацтва. Яна не ведае: абедаў ён сёння і ці будзе вячэраць? Ці ёсць грошы ў ягонай кішэні, ці наогул няма? Ніякіх размоў пра грэшную зямлю. Трапна сказала канцэртмайстар Ірачка: «Такія людзі на воблаку жывуць!» Напэўна, ён з воблака і злазіць не хоча. Яму там зручна і ўтульна.

Якія розныя ў іх галасы! Некалі ўпэўнены Алегаў барытон здаваўся Надзі ўвасабленнем сілы, якая здолее абараніць ад вятроў і жыццёвых нягод. Але ягоная сіла абярнулася супраць яе і разбурыла тое, што іх трымала побач. I таму цяпер Надзя не спадзявалася на нейчыю абарону і не шукала яе. Лепей, калі жанчына абараняе сябе сама.

Мяккі тэнар Маэстра кранаў і трывожыў душу. Праўда, яна падазравала, што тая мяккасць – чыста знешняя, і нават яе гарачае жаданне не прымусіць яго саступіць ёй і сысці з абранага шляху. Яго голас і яго музыка былі таямнічым чынам звязаны паміж сабой. I пацалункі аказаліся падобнымі да ягонай музыкі – ціхай, пяшчотнай, якая глыбока кранала струны душы.

Але яна надта задумалася.

– Надзя, хачу як-небудзь запрасіць цябе ў свой офіс, – перапыніў яе думкі Алег. – Паглядзіш, як цяпер я жыву. Купіў старую будыніну, зрабіў еўрарамонт, абсталяваў па апошнім слове, – разгортваў Алег перад ёй прывабную карціну свайго жыцця. – Новае абсталяванне і музычную апаратуру за мяжой замаўляю…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Доўгае развітанне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Доўгае развітанне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Доўгае развітанне»

Обсуждение, отзывы о книге «Доўгае развітанне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x