Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мяне пан Вырвіч біцца вучыць! — пахваліўся Алесь. — На шаблях, шпагах, эспадронах… Ён увесь наш клас трэніруе!

Саламея Лёднік зацікаўлена зірнула на блакітнавокага шляхціца.

— А вы, пан Вырвіч, хіба не студэнт?

Вырвіч трохі замяўся, кінуў спадылба позірк на Лёдніка, які іранічна скрывіўся.

— Ну, павучыў трохі паэтыку, але — куды мне ўжо на студэнцкую лаўку… Я на ёй столькі наседзеўся — не ўсе ж, як Лёднік, да здабыцця ведаў ласыя, як карасі да гразі. А мне пасля таго, як вайсковым камандзірам тры гады адтрубіў, ды паваяваў, з рознымі смаркачамі фіглі строіць… Ну а тут пасля аднаго двубою графчык мясцовы застаўся ўражаны маім баявым майстэрствам, папрасіў даваць урокі ягонаму старэйшаму сыну… Потым іншыя захацелі… Дэкларавалі месца выкладчыка баявых майстэрстваў у Ліёнскай вайсковай школе. Да мяне ім адзін збяднелы маркіз быў, так што ўрону гонару няма.

— Натрэніраваў на сваю галаву… Пашанцавала прафесарам філалагічным, што ад такога вучня ў час пазбавіліся! — з’едліва выказаўся Лёднік. — Я дык і цярпеў бы яго па звычцы — але пра медыцыну ягамосць Вырвіч і слухаць не хоча. Затое ў бойкі лезе, як машката ў свежую смаліцу. Пляменніка ліёнскага біскупа праткнуў так, што я ледзь зацыраваў!

— Я найменшага ўрону гонару не пацярплю, — цвёрда прамовіў Вырвіч. — Я — апошні з роду, з Вырвічаў герба Гіпацэнтаўр. На мне доўг перад продкамі і вернасць сармацкім звычаям, твае павучэнні недарэчы, Лёднік!

— Правільна, пан Вырвіч! — радасна азваўся натхнёны паніч Аляксандр. — Я таксама — за свой гонар… Любога… Шабляй!

— Твой дзед, Алесь, скуры ў полацкай гарбарні вырабляў, — строга прамовіў сыну Лёднік. — Я гэтага не саромлюся — і ты не павінен. Я шляхецтва на полі бойкі заслужыў. Але ты ўжо досыць вялікі, каб усведамляць, што наша галоўная годнасць — веды і духоўныя цноты! Сам Госпад у зямным жыцці быў сынам цеслі…

— У хлапцу цячэ і шляхецкая кроў, Лёднік, не забывайся! — сурова абарваў былога слугу Пранціш Вырвіч.

Доктар стрымаў крыўдлівыя словы, што ўжо рваліся з вуснаў, і неяк сумеўся. Саламея збянтэжана пераводзіла позірк з аднаго суразмоўцы на другога — раней спрэчак наконт паходжання малодшага Лёдніка між імі не вялося… А як жа сам малы? Няўжо ведае пра свой складаны радавод? Яны ж дамаўляліся — захаваць таямніцу! Але пра гэта варта падумаць пасля. Гэта занадта… дзіўна і страшна. Што здарылася з дарагімі ёй людзьмі за гэтыя паўтара года ў вінаградна-сырным, сонечна-марскім Лангедоку?

— А вершы пішуцца, пан Вырвіч?

Пранціш крыху сумеўся, правёў пальцам па светлых вусіках, што нарэшце самавіта прыкрасілі ягоную верхнюю губу.

— Віюцца, як слепні, спакою не даюць… Але каму мне іх…

І Саламея зразумела, што сардэчныя раны пана Вырвіча смыляць і крывавяць, і ў чарговы раз успомнілася з дакорам адна егіпецкая прынцэса Серафіна, яна ж — слуцкая прыгонная актрыса Раіна Міхалішыўна, што збегла ад свайго нарачонага, зухаватага драгуна Вырвіча, з самых лепшых меркаванняў — каб не псаваць радавод пана, не замінаць ягонай бліскучай кар’еры.

То ж ён спраўдзіў гэтую кар’еру, падрабляючы настаўнікам фехтавання ў французскіх недаросткаў…

Самыя страшныя справы чалавецтва ўтвараліся з самых лепшых меркаванняў.

— Піць хацу! — заявіла маленькая ліцвінка Сафійка, і Атлант асцярожна паставіў край нябеснага купала на траву, тры чарапахі прымарудзілі і без таго марудлівы свой ход у сусвеце, па якім яны валаклі пляскатую, як жорнаў, цвердзь зямную, а Чорны Доктар, растраціўшы рэшткі фанабэрыі, пачаў устрывожана раіцца з рамізнікам, дзе найлепш спыніцца, каб найхутчэй набраць самай празрыстай і свежай вады…

Хаця самая смачная, празрыстая і свежая была далёка — у крыніцах радзімы.

Раздзел першы

ЯК ЧОРНЫ ДОКТАР ПРАГРЭСІЎНЫХ МЕДЫКУСАЎ АБЕДАМ КАРМІЎ

Аднойчы Мішэль Настрадамус, студэнт універсітэта Манпелье і аматар адурманьвальных травак, прадказаў лёс двум ліёнскім парсючкам, чорнаму ды беламу. Белага, маўляў, воўк задзярэ, а чорнага на стол пададуць.

Гаспадар вырашыў правучыць самазванага прарока ды й загадаў кухару прыгатаваць белага свінскага сына… А таго ўжо сапраўды воўк панёс, каб яго самога крумкачы па кавалачку неслі! Кухар цішком і выкарыстаў замест белага парсючка ягонага чарнявага субрата… Тым самым засведчыўшы прароцкі статус месье Мішэля, а таксама што супраць лёсу не папрэш.

Невядома, хто прадказваў лёс парсючку, што прыкрашаў стол у гасцёўні запрошанага прафесара Ліёнскай медычнай школы Баўтрамея Лёдніка, ды і ці трэба лічыцца прарокам, каб прадказаць, чым скончыць свойская свіння. Вось каб было гэта ў далёкай Літве, на магнацкім застоллі, дык парсючка таго ніколі б у такім пазнавальным выглядзе на стол не падалі: няварта гэта магнацкай кухні! Ці крылы прышылі б яму ад няшчаснага лебедзя, замест лычыка б нешта змайстрачылі, ці прырабілі заднюю палову ад зайца… Хто зведае фантазіі панскіх кухараў Рэчы Паспалітай?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x