Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Le Docteur Noir… Le Docteur Noir… [1] Чорны Доктар ( франц .).

Мінакі не тое каб сапраўды паўцякалі ад страху, паглядалі з належнай павагай, але баязліва. А вось жанчына, якую называлі Саламеяй, заўважыўшы вершніка з драпежным носам, расцвіла ад шчасця, плесканулася сіняе-сіняе мора ў вялікіх вачох, патануць бы ў такіх — але ўладальніца не пусціць, бо ўся сінеча, уся любасць — аднаму. Вось гэтаму пахмураму, небяспечнаму, дзюбаносаму…

— Саламея!

Вершнік саскочыў з каня і схапіў жанчыну ў абдоймы… Пранціш Вырвіч з палёгкай уздыхнуў.

Ну, далей ясна што. Назіраць, як сустракаюцца сем’і пасля доўгага расстання, заўсёднікам порта Латэ даводзілася дзясяткі разоў на дзень. Што тут асаблівага падгледзіш… Адысеі і Пенелопы з усяго свету перабывалі тут за тысячы гадоў, спрабуючы ў абрывістых, нехлямяжых ад хвалявання фразах адразу адно аднаму патлумачыць усё, што назапасілася за гады… Вось і тут — бацька сямейства сустрэў жонку, якая прыехала з малодшым дзіцем з нейкай далёкай барбарскай краіны, тут жа — іх старэйшы сын ды светлавалосы сваяк, можа, брат, можа, пляменнік…

Не пажывішся ад гэтай кампаніі.

Праўда, каб ведаў хто падбіўку сцэны, дык вырашыў бы, што знаходзіцца ў сентыментальным рамане не лепшай якасці. Малады пан быў не сваяком Чорнаму Доктару, а ягоным колішнім уладальнікам, жонка доктара не даводзілася роднай маці чарнавокаму хлопчыку Алесю — Лёднік прыжыў яго з адной арыстакраткай, што выратавала ад смерці вучонага раба, выпускніка аж двух універсітэтаў, Пражскага ды Лейпцыгскага… І прыблукала ўся гэтая неверагодная кампанія з земляў ліцвінскіх, што паміж Дняпром, Немнам ды Вяллёй пазірае ў неба сінімі вачыма азёр… Не, хутчэй, цёмнымі бяздоннымі вачыма дрыгвы.

Малая Сафійка ўсё-ткі разраўлася — на руках у расчуленага татулькі, якога, натуральна ж, не памятала.

Перад тым, як сесці ў карэту, Пранціш хапануў доктара за плячо і прасіпеў на вуха:

— Ведаеш, Бутрым, часам я дужа шкадую, што ты больш не мой слуга, і я не магу добра адлупцаваць цябе калацінай, як мне твой першы гаспадар раіў.

— Я ж усё-ткі прыехаў… — прабуркатаў доктар, хаваючы вочы, толькі на худых шчоках загарэліся чырвоныя плямы сораму.

Ужо седзячы ў карэце, што паціху каціла з порта ў бок гор, па старажытнай дарозе, якой ад часоў кесараў і друідаў карысталіся вандроўнікі з Іспаніі ў Італію, жанчына прагаварыла няроўным ад шчаслівых слёз голасам:

— Ну чаму зноў «чорны доктар», а, Бутрым? Здаецца, тут не Вільня, не Полацак і не Слуцак, а мянушкі ў цябе ўзнікаюць падазрона падобныя.

Дзюбаносы доктар, які дамогся, каб Сафійка ўтульна ўселася яму на калені, фыркнуў, як пракудлівы шкаляр на апошняй лаве, і прабуркатаў:

— Я ж не вінаваты, што ўспадчынніў ад продкаў цёмныя патлы.

Саламея, каля якой, як прыклеены, сядзеў шчаслівы Алесік, дакорліва хітнула галавой, усміхнулася іранічна — калі пані ўсміхалася, ямінка ўтваралася чамусьці толькі на левай шчацэ.

— Ды хай бы ты і маўрам быў, Баўтрамей Лёднік — не гэта людзей палохае. Спадзяюся, ты не забыўся, што князь Антоні Тызенгаўз адправіў цябе сюды да пана Жылібера дзеля пэўнай справы, каб пераняў досвед, як зладзіць на Беларусі медычную школу ды шпіталь? У мяне, дарэчы, ліст да цябе ад князя.

Бутрым, чый твар зараз быў зусім не суровы, а шчасліва-разгублены, пацалаваў улагоджаную шаптаннем на вушка ліцвінскіх пацешак дачку ў макаўку, прыкрытую карункавым каптуром.

— І медычнай школы план склалі, і шпіталя, і батанічнага саду, і школы павітух… У містыку не падаўся, бязбожнымі эксперыментамі мне таксама калісьці адбілі ахвоту займацца, — Бутрым зірнуў на сваю даланю са шнарам.

Пранціш памятаў, як у старэйшага сябра з’явіліся гэтыя шнары. Калі іх кампанія хавалася ад чумы ў мястэчку Тамашова, Лёднік сустрэў там біскупа, пад чыім кіраўніцтвам у Празе ўдзельнічаў у страшных эксперыментах над людзямі і іх душамі. Тады «чорнага доктара» ледзь удалося выцягнуць са спакусы зноў падобным заняцца, а выкупіць волю ўсёй кампаніі яму давялося, скарыстаўшы мясцовы звычай — набыць прылюдна стыгматы.

— Лекцыі, доследы, хворыя на прыём шчэмяцца… Матаюся матавілам паміж медычнай школай Ліёна ды ўніверсітэтам Манпелье… — нязграбна апраўдваўся перад жонкай доктар. — Паверыш, месяц за шаблю ўсур’ёз не браўся.

Для доктара, які спавядаў трэнінг фізічнага цела неаддзельным ад духоўнага развіцця і быў выбітным фехтавальшчыкам, гэта была нежартоўная ахвяра.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x