Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але ў гожых сініх вачах усё выразней можна было заўважыць разгубленасць. Дама нават дзіця да сябе туліла, змінаючы неверагодна пышныя карункавыя спаднічкі, быццам хацела за яго схавацца. І зноў і зноў аглядала стракаты пейзаж порта Латэ, не зважаючы на цікаўна-прагныя позіркі мінакоў. Той-сёй з цёмнай партовай публікі нават затрымаўся непадалёк, прыкідваючы, ці не ўдасца скарыстацца з бядотнага становішча прыгажуні, у якое яна відавочна патрапіла. Шчэ трохі — і міжвольная павага да заезджай гожасці знікне, і на даму накінуцца з прапановамі завезці ў самы лепшы гатэль слаўнага мястэчка Манпелье пад назвай «Лунарэ», паднесці куфры, прадаць ёй…

Ну, прадаць тут маглі нават тоўчаны рог адзінарога, а не толькі цюльпаны — кроў французскага траўня, ці круасаны з вішнёвай накрыпкай або знакамітыя лангедокскія каўбаскі — іх прадавалі гарачымі, падсмажанымі тут жа, на невялічкіх пячурках… Гэтак жа, як і рыбу — срэбныя, як талер, сардзінкі, пляскатую, нібыта патрапіла пад капыты Няптунавых коней, камбалу, злосна-чырвонага марскога акуня…

Герцагіня не пагрэбавала б такой рыбкай!

Пані, аднак, не была ні герцагіняй, ні прынцэсай, і нават нарадзілася не ў шляхецкай сям’і. Яна ўздыхнула і зноў кранула дасканала акрэсленымі вуснамі шчочку дачушкі, якая зацята круцілася на руках у маці, ажно белы атласны чаравічак ледзь з ножкі не саслізнуў, павіс на развязанай стужцы.

— Сафійка, родненькая, пацярпі… — прагаварыла жанчына і зноў абвяла трывожным позіркам порт.

Магчыма, каб быў тут выпускнік мясцовага ўніверсітэта Мішэль Настрадамус, прадказаў бы ён даме, якія мітрэнгі прарокуюць ёй зоры.

А калі ведаеш, што прарокуюць зоры, чаго тузацца — плыві сабе, як зорная парушынка ў эфірах…

А каб быў тут іншы выпуснік медычнага факультэта старажытнага ўніверсітэта Манпелье Франсуа Рабле, дык пажартаваў бы весела і груба, або нагадаў, што «ўсе скарбы, над якімі раскінуўся нябесны звод і якія тоіць у сабе зямля, не вартыя таго, каб з-за іх хвалявалася наша сэрца, узбурваліся нашы пачуцці і розум».

Але пані размінулася ў часе з абодвума тутэйшымі геніямі на пару стагоддзяў. Таму ёй заставалася чакаць і спадзявацца.

— Мама, на ножкі хацу! Пусці! — запатрабавала малая Сафійка.

— Вой, пані Саламея, патрапілі мы ў нерат! — заныў слуга, абціраючы шапкай спацелы круглы твар, які так лёгка было ўявіць за карчомным сталом. — Ці не пераблытаў штось наш пан Баўтрамей? Ці не забыўся ён на няшчасных, што дзеля яго ледзь вытрывалі гэтае клятае падарожжа? Абдзяруць нас зараз бусурманы як лазу на лапці…

Жанчына нервова азірнулася на слугу, кароткі вэлюм, які быў накінуты на яе капялюш, узмахнуў празрыстым крылом.

— Памаўчы, Хвэлька! Не кажы глупства. Бутрым ніколі б не…

— Пані Саламея!

Пані страпянулася, заазіралася, яе ўсхваляваны твар асвяціўся надзеяй. Расштурхоўваючы натоўп, да госці набліжаўся малады пан — з тых, пра каго кажуць, падэшвы на хаду адарве. Ладная пастава, блакітныя вочы, пшанічны чуб, светлыя вусы, шабля пры баку драпежна паблісквае каменнямі на дзяржальне — укусіць увобмірг, як што. Гарэзная ўсмешка часам рабіла пана падобным да васямнаццацігадовага шкаляра, які напускае ў пакой злога прафесара налоўленых на могілках варон. А часам вусны іранічна крывіліся, і іх уладальнік здаваўся зусім сталым, быццам выпіў не адну чару воцату з рук Фартуны. Жанчыне ў вышытай срэбрам сукенцы пан усміхаўся радасна, але й трохі вінавата. Яго абагнаў чарнавокі хударлявы хлопчык гадоў дзесяці, апрануты ў акуратны камзол з залатымі галунамі і таксама з шабляй пры баку. Хлопчык намагаўся паводзіцца годна, паважна, каб адразу казалі — «во, які дарослы!», але не вытрымаў, працягнуў рукі і кінуўся да кабеты.

— Мама! Сястрычка!

— Алесік! Родненькі! Пан Вырвіч! Пранціш!

Светлачубы пан Вырвіч паспеў трапна даць выспятка нейкаму падшыванцу, які цэліў да пакінутых без прыгляду куфраў, прыабняў жанчыну з дзіцем, потым паляпаў па плячы расчуленага Хвэльку, што паўтараў, як узмужнелі шаноўны пан Пранціш ды паніч Аляксандр… Нават партовыя чайкі пачалі крычаць нешта больш лагоднае.

— А вось яна якая, наша паненка Сафійка! Ліцвіначка-красачка!

Малады пан падхапіў на рукі дзяўчынку ў карункавых спаднічках, каб даць магчымасць пані Саламеі расцалаваць сына. Падняў малечу перад сабой:

— Вочы дакладна таткавы!

Сафійка сярдзіта ўтаропілася ў аблічча незнаёмага дзядзькі і трапна пацэліла далонькай яму ў лоб.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x