Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так што нікога не спалілі, не пасадзілі…

Доктар вінавата прыабняў жонку, відаць, падумаўшы, колькі давялося ёй адной перажыць падобных турботаў… А Пранціш мімаволі адвярнуўся да акна, за якім прасявалася сонца праз травеньскую наіўна-зялёную лістоту: каб усё склалася іначай, ён і сам зараз трымаў бы за руку жонку і зазіраў у зялёныя русалчыны вочы, што ўмелі выпраменьваць такую любасць… Дзе тая Раіна Міхалішыўна, былая акторка слуцкага тэатра і асістэнтка вандроўнага авантурыста графа Батысты? На якой сцэне выплятае інтрыгі ды танчыць на вуголлях?

Парсючок зусім паспеў астыць, калі ў суправаджэнні цэлай світы лёкаяў нарэшце заявіліся госці, кленучы нетрывалыя масты лангедокскіх узвышшаў. Пранціш абодвух прыхадняў любіў, як дзірку ў новым боце. Барон Мішэль дэ Вард, немалады, расплывісты, з вечнай паблажлівай усмешкай, не хадзіў, а насіў сябе, важна абапіраючыся на ўпрыгожаную дыяментамі ды рубінамі кульбачку. Такія сытыя напудраныя фізіяноміі можна ўбачыць на асамблеі шэрагамі, як спелыя гарбузы на градзе… Калі б не вочы. Светлыя, як лёд, але занадта пранізлівыя. Застрашліва пранізлівыя для спешчанага арыстакрата былі вочы ў барона дэ Варда… Падобныя Пранціш бачыў у некалькіх чалавек — і сустрэча з кожным заканчвалася дурной містыкай і смяротнай рызыкай.

У Лёдніка таксама вочы маглі падобнымі рабіцца. І не самыя дабрадзейныя ўчынкі ў гэткія моманты полацкі Фаўст утвараў, каб пасля раскайвацца ды чытаць канон святым пакутнікам Кіпрыяну ды Юстыніі.

За спінкай крэсла, якое заняў барон, адразу намаляваўся ягоны лёкай з выцягнутым, як ад вечнага расчаравання, тварам. Барон няўважна перадаў яму сваю кульбачку, працягнуў назад, не гледзячы, руку, і лёкай уклаў у яе белую шаўковую сурвэтку, ад якой нават на адлегласці пахла вербенай.

Пан Альфонс Бяскоўскі быў не такі прадстаўнічы, як барон, худы, як пуга, насаты, але пагляд меў непрыемны. Ды яшчэ вочы яго, вадзяніста-зеленкаватыя, мітусіліся, як гарошыны ў шалбера, што сядзіць на рынку і прапануе адгадаць, пад якой з трох чарачак схаваная тая гарошына. Прадзед пана Альфонса быў з Польшчы, ваяваў у войску Багуслава Радзівіла, што прыняў бок шведаў, і разам са шведамі пасля іх паразы і з’ехаў. Сам пан Альфонс прыехаў з Парыжа ў Манпелье паўгода таму разам з баронам. Кліентаў ачмураў галантна-вучоным балбатаннем, як Пранціш карчмароўнаў. Праўда, многія багатыя пацыенты ўсё роўна выбіралі маўклівага змрочнага Лёдніка — толькі той кліентаў на свой густ адсяваў. Мог бясплатна падлячыць, калі цікавы прэцэдэнт, ну і калі трэба ратаваць жыццё — не вагаўся. А так — ніякімі грашыма не спакусіць ліцвінскага доктара, шкада яму траціць час на банальны раматуз графіні.

Першы іхні год у Лангедоку Пранціш успамінаў, як пільнавальнікі сармацкіх нораваў на Літве — пракаветнае залатое стагоддзе. Маўляў, тады ўсе дзеўкі былі прыгожымі ды цнатлівымі, і на адным сцябле расло па пяць каласоў. Калі прыехалі ў Францыю, Лёднік у шпіталі Жана Жылібера ледзь не начаваў, лекцыі ў медычнай школе слухаў, тады і сам пачаў іх чытаць. А ў батанічным садзе ў квартале Брота, які Жылібер за свой кошт заснаваў, на пару з апантаным батанікам кожную травінку абнюхаў…

Пакуль не з’явіліся «прагрэсіўныя дактары», і, даведаўшыся пра заезджае, хаця й барбарскае, свяціла, не далучылі яго да сваіх таямніцаў, раз ужо не ўдалося завабіць да сябе Жылібера.

А ў апошняга тут жа пачаліся непрыемнасці, нібыта хтосьці крыкнуў «ату». Некаторыя даследаванні давялося згарнуць. У батанічны сад прызначылі адміністратараў настолькі недасведчаных, што як знарок пачалі губіць каштоўныя раслінныя зборы.

Парывісты і патрабавальны — возьмуцца з Лёднікам спрачацца, ледзь шыбы не лопаюцца, але сумленны Жан Жылібер, з грубаватым абліччам і высокім ілбом, Пранцішу падабаўся. Ненашмат старэйшы за Пранціша, нарадзіўся ў вёсцы, не з багацеяў — а столькі паспеў дасягнуць! Выкладаў батаніку, анатомію, хірургію, збіраў народныя песенькі, вырошчваў рэдкія расліны… Праўда, Пранціш аніяк не мог падзяліць рэспубліканскіх перакананняў Жылібера. Той сябраваў з Вальтэрам, Русо і Дзідро, у салоны блюзнерскія матаўся і любіў вярзці пра роўнасць саслоўяў і разбэшчанасць «прывілеяваных класаў», патрапляючы ў лад Лёдніку, гэткаму ж прадсталюдцу. А ў гэтым inter dominum et servum nulla amicitia est [3] Між панам і рабом сяброўства быць не можа ( лац .). . Абодва прафесары, дарэчы, плату з хворых бралі толькі пасля ацалення, а беднякоў прымалі бясплатна. Чым выклікалі шчырае абурэнне калегаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x