Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму — новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя — эпохі «плашча і кінжала».

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што здарылася з мадэмуазэль Сафі? — пачуўся вясёлы голас мадам Жулі, нізенькай пухленькай францужанкі — здаецца, не ходзіць, а коціцца, — якую Лёднікі нанялі дапамагаць па гаспадарцы. — Што нарабіла неслухмяная мадэмуазэль, пакуль Жулі мусіла збегаць на рынак?

Усе з палёгкай уздыхнулі. А Сафійка сумленна зірнула на прыслугу вялізнымі вачанятамі-вішанькамі і, выціраючы ўпэцканыя далонькі аб калісьці бялюткую кашульку, вымавіла яшчэ два чароўныя словы:

— Палдон, мадам!

Так, Сафійка была вельмі разумнай дзяўчынкай і хутка ўсяму вучылася.

Калі расчуленая мадам Жулі з чароўнай Лёдневічанкай на руках сышла, размова пра палітыку, аднак, не разгарэлася саломай. Лёднік абвёў вачыма разгромлены родным анёлачкам пакой — разбітыя васковыя муляжы, раскіданыя па падлозе медыцынскія інструменты і ватныя шарыкі, высунутыя ніжнія шуфлядкі шафаў, з адной тырчэла чыясьці пажаўцелая костка, нібыта нябожчык спрабаваў выпаўзці на свет Божы. Уздыхнуў і выцер чамусьці спацелы лоб:

— Та-ак, мне яшчэ трэба вучыцца быць бацькам. Як я шкадую, што не быў з вамі гэтыя паўтара года… Зноў прапусціў, як маё дзіця расце. Алесь таксама без мяне першыя гады правёў, першыя крокі зрабіў…

Пранціш хмыкнуў, успомніўшы, як фанабэрысты доктар упершыню даведаўся, што ў яго ёсць сын — таму было ўжо тры гады, і ён лічыўся сынам пана Цыпрыяна Агалінскага. За права самому выхоўваць сваё дзіця доктар заплаціў дужа дорага, на любыя пакуты ішоў… Як жа добра, што хоць шчырая любоў да сямейных змушае полацкага Фаўста забывацца нават на свае падазроныя эксперыменты. Лёднік падсеў бліжэй да жонкі:

— Думаю, яшчэ трохі часу ў нас ёсць, пакуль мост паправяць, паны лекары да нас дабяруцца… Распавядзі, як у Караблях?

Маленькую вёску Караблі Лёднік атрымаў у падарунак ад вялікага гетмана Міхала Казіміра Рыбанькі разам са шляхецтвам, калі выратаваў яго на полі бойкі. Гаспадары з Лёднікаў былі слабыя да кпінаў Пранціша. Прыбытку атрымлівалі менш чым мала — затое мужыкі не галадалі, замест паншчыны наймаліся за грошы. А іх дзеткі вучыліся грамаце ў школцы, якую час ад часу хтось з удзячных пейзан спальваў. А як жа не спаліць, калі на дарэмшчыну ад пана-чарнакніжніка дасталося?

— Была там перад ад’ездам, — тонкія пальцы пані Саламеі, у дзявоцтве Рэніч, нібыта мімаволі перапляліся з пальцамі мужа. — У суд выклікалі.

— А што здарылася? — захваляваўся Лёднік, пяшчотна лашчачы рукой, што прывыкла цвёрда трымаць скальпель і шпагу, тонкую руку жонкі.

— Працэс наконт чараўніцтва, — чамусьці іранічна адказала пані, хаця тэма палявання на ведзьмаў для абаіх Лёднікаў была балючай, зведалі яго на сабе. — Ды не палохайся адразу… Двое сялян ішлі ноччу з царквы і ўбачылі, як падае аэраліт… Вырашылі, што гэта неадменна ззяе золата, якое нясе хаваць цмок. Сабралі грамаду і пайшлі капаць прыблізна на тое месца, куды нябёсны агонь упаў. Капалі па начах і наторкнуліся на цвёрдую пліту. Ну ўсё, думаюць — скарб! Але пакуль расчысцілі, пліта знікла. Вырашылі — чараўніцтва, і пабеглі да крывой Лукер’і. Памятаеце, якая ў скрайняй ад лесу хаце жыве?

Пранціш прыпомніў, як падчас візіту ва ўладанне сяброў, якія так і не патрапілі збудаваць там сабе прыстойную сядзібу, ім усе раілі пра надвор’е даведвацца не па замежнай штуковіне «барометры», а ў нейкай Лукер’і, якая як у ваду глядзіць.

Невядома, у якую ваду глядзела Лукер’я цяпер, але запэўніла, што грошы ёсць, толькі трохі на захад ад яміны. І выкопваць іх неадменна трэба ў час поўні, пасля таго, як два разы прапяюць пеўні. Што напачатку трапіцца вялікі камень, тады смецце, тады чорныя чарапкі, тады мядзяны кацёл з золатам. Сведкі няўцямна мармыталі яшчэ пра сабачую галаву, якую належала закапаць на месцы катла. Хітры сродак перавесці праклён, каб той, хто выкапае золата, галавой не наклаў.

Абнадзееныя мужычкі ператварыліся ў кратоў яшчэ на месяц… Пакуль агонь, які яны палілі ў яміне, не заўважылі з суседняй вёскі. Ясная справа, і там вырашылі — скарб знак падае! Непадалёк ад караблёўскіх іншая кампанія таксама давай капаць яміну… А вядома, чым больш людзей — менш таямніцы. І абедзве банды арыштавалі. Выявілася, што шчыравалі яны на месцы цагельні, вось і сустракаліся «пліты» з рассыпанай цэглы ды застылая гліна… І давай адны вінаваціць другіх у тым, што чараўніцтвам золата адвялі!

Карацей, каб спыніць справу, грошай пані Саламеі давялося ляснуць, відаць, столькі, колькі скарбашукальнікі спадзяваліся выкапаць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x