Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда
Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Зямля Фердынанда
- Автор:
- Жанр:
- Год:0101
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:5 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 100
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Зямля Фердынанда: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля Фердынанда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Зямля Фердынанда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля Фердынанда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Гэлену ўспамінаў. Часам зусім нечакана.
"Вялікдзень. Бачу цябе, Гэлена, бо Мама сёння апранутая ў твае колеры
- цёмна-карычневы са святлейшым. Сказаў пра гэта Маме".
Па ёй, Гэлене, сэрца тузала, але, як верыць дзённіку, і забывала, аддаючыся працы ў прыродзе. Ды і не толькі ў прыродзе. У часы выездаў з Багданава на захад, які ўсе мацней прываблівае Рушчыца. Пасля Вялікадня, паназіраўшы за хуткаплынным снегам, папрацаваўшы ў прыродзе над новымі эцюдамі, ён вязе іх у Вільню. Адтуль, амаль адразу, у Варшаву і Кракаў. Далей - Берлін і Капенгаген. Падарожжа - амаль на ўсё лета.
13
У Варшаве Рушчыца цікавіла выстава жывапісу. Не толькі таму, што ўпершыню тут паказваў свае работы. Цікавіла, яшчэ і тое, які ў Польшчы жывапіс, якія мастакі, што і як пішуць. Тым, што ўбачыў, не захапіўся. Быў нават расчараваны, здзіўлены. З выставы адразу паехаў у Кракаў па афіцыйным запрашэнні на свята, якім Польшча адзначала пяцьсот гадоў Ягайлаўскага ўніверсітэта.
Праграма свята была вялікая, цікавая. Госця з "усходніх крэсаў" усюды віталі як выдатнага нацыянальнага мастака, з вялікай пашанай, увагай. Яго ўвесь час акружалі мастакі, акадэмічная ды ўніверсітэцкая прафесура, пісьменнікі, мастацтвазнаўцы. Запрашалі ў тэатры, на народныя кірмашы, у сем’і. З новымі сябрамі па мастацтве ён кожны дзень снедаў, абедаў, вячэраў у доўгіх шчырых размовах, знаёміўся з кабетамі, паненкамі. Усе з прыемнасцю заўважалі і віталі, хвалілі яго карціны, абвяшчалі тосты за яго талент, вазілі ў горы, паказвалі Карпаты, Татры. Пабываў і ў хаце-музеі Матэйкі, убачыў выдатныя калекцыі яго малюнкаў, эскізаў, карціны. Кожны дзень бываў у майстэрнях мастакоў. Шукаў усюды лепшыя мастацкія работы, якія б кранулі, усхвалявалі.
Ужо вярнуўшыся ў Багданаў, баючыся зманіць і самому сабе, Фердынанд выкажацца:
"У жывапісе волатаў мы не маем (не лічачы геніяльнага Матэйкі, бо разглядаю толькі чысты жывапіс)".
"Мы" - ён кажа, як паляк, за ўсю Польшчу.
Так, зрабіўшы тую вандроўку, яму будзе пра што падумаць і задумацца. Яна, асабліва па Польшчы, удалася багатай на ўражанні не толькі ад убачанага вокам, звонку, але і ад шчырых, шмат з кім, размоў, ад узаемнага, як паміж сваімі людзьмі, даверу, які адкрываў гістарычныя і сучасныя, праблемна- перспектыўныя і бліжэйшыя побытавыя глыбіні краіны, народа, грамадскае і прыватнае духоўнае жыццё. Рушчыцу адкрывалася нацыянальная культура, экспрэсіўнае і свядомае жыццё паляка, крыніцы яго патрыятызму і аптымізму. Усё гэта прываблівала, натхняла на духоўную супольнасць, творчыя кантакты, на сяброўства з цікавымі людзьмі, мацавала спадзяванні на свой творчы лёс ва ўмовах, калі губляліся духоўныя сувязі з Пецярбургам.
Але паміж Варшаваю і Пецярбургам быў Багданаў. Ён лячыў і ад залішняй роспачы, і ад залішніх захапленняў. Цяпер, пасля польскіх вандровак, таксама. Лячыў працай у прыродзе.
"Багданаў, 17. 09.
Што можа быць прыгажэйшым за восеньскую нядзельную раніцу на вёсцы? Неба чыстае, блакітнае, дрэвы жоўтыя, залатыя, стаяць ціха, лісты не шавеляцца, нават не ападаюць на зямлю. Цішыня і спакой. Адчуваецца, што людзі адпачываюць, і менавіта тое, што іншыя не працуюць, кліча мяне да працы".
"Некалькі дзён запар перарабляў ваду ў "Вілейцы".
"Пачаў "Старое гняздо".
"Скончыў "Грэблю".
"Ад раніцы - эцюд, па абедзе - другі".
Кожны дзень працуючы ў прыродзе, Фердынанд засяроджваўся ў межах то аднаго, то другога, то трэцяга пейзажнага матыву і з гэтых межаў падоўгу сябе не выпускаў, шукаючы і выяўляючы на палатне нават і самыя няўлоўныя на першы погляд крыніцы іх прывабнасці, красы. Але вольная, можна сказаць - свавольная, думка зноў ды зноў выбівалася з тых жорсткіх межаў у свет шырэйшы, як свет аднаго матыву, большы, як свет гармоніі ці каларыту, праўды лірычнай, паэтычнай. Што там, па-за канкрэтным матывам?
Працуючы з палітрай або даючы сабе адпачынак ад працы, адчуваў праўду мастацкую ў еднасці з праўдай гістарычнай. Гледачу гэта лягчэй бачыць у "Зямлі" або ў "Крэве", цяжка - у чыстых эцюдных пейзажах. Але ствараючы нават і невялікі памерам пейзаж, Фердынанд адчуваў яго як лапінку роднай зямлі, якая заўсёды мела ў ім свайго, па спадчыне, гаспадара. Гэтае адчуванне мацнела асабліва ў апошні час, у вандроўках па Польшчы і дома. У Варшаве ды Кракаве яго настроі віталіся ўсімі, а тут, дома, здаралася, што і выпрабоўваліся. Выпрабаванні ішлі ад мілых спрэчак з Артурам Бласам, сваяком праз маці, немцам, выдатным музыкам з Нямеччыны, які жыў у маёнтку, вучыў Вольгу, сястру Фердынанда, прафесійна спяваць, ставіў, як кажуць спевакі, яе моцны ад прыроды голас. Па вечарах наладжваліся музычныя турніры, Вольга і Артур спявалі дуэтам, а пасля пачыналіся размовы пра музыку, якія пераходзілі ў тэмпераментныя спрэчкі не толькі пра музыку ды музыкаў, але і шырэй - пра нацыянальныя культуры. Глеба для гэтакіх спрэчак была. Маці - датчанка, ведала мастацтвы скандынаваў, бацька - патрыёт Літвы ды Польшчы, Блас - заўзяты ў сваім нацыянальным патрыятызме немец. Звычайна спрэчкі пачынаў Блас пасля спеваў, з музыкі: хто любіць Шапэна, Чайкоўскага, Рубінштэйна, Падэрэўскага, Моцарта? Спакойныя ад пачатку выказванні хутка перапыняліся яго катэгарычнымі заявамі: "Шапэн - пусты, значны для адных палякаў", "Чайкоўскі - толькі для Расіі..." І гэтак - адмятаў усіх славянаў. Не прызнаваў іх і літаратуры, і жывапісу.
Читать дальшеИнтервал:
Закладка:
Похожие книги на «Зямля Фердынанда»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля Фердынанда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Зямля Фердынанда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.