Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Карамазаў - Зямля Фердынанда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 0101, Жанр: Современная проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля Фердынанда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля Фердынанда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зямля Фердынанда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля Фердынанда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прэса, якая ў мінулыя гады старалася падтрымліваць маладыя таленты, цяпер або іх закрэслівала, або замоўчвала. Каб зразумець яе, трэба было ўбачыць тое, што яна закрэслівае ды замоўчвае.

Быў Куінджы на адкрыцці выставы. Трымаўся збоку ад акадэмічнага натоўпу, адміністратараў, нібыта замежны госць, выпадкова запрошаны. Маўклівы, прыгнечаны.

З’явіўся нават імператар, здзівіў адразу ўсіх, што ціха, без звычайнай вакол сябе світы падыходзіў да кожнае карціны, уважліва разглядаў. Хтосьці ім захапляўся, хтосьці губляўся: што гэта абяцае мастацтву, ма­стакам? Любоў, павагу, клопат? Ужо набліжаўся і да Фердынанда, ужо Фердынанд чакаў, што яму скажа, калі не скажа, дык што падумае пра мужыка, бізун у яго руцэ і пра валоў, ці спадабаюцца яны яму, ды рап­там аб’явіліся каля цара Вялікі князь - прэзідэнт Акадэміі, яго намеснік, рэктары, шчыльным, у чорных фраках, гуртам павялі святлейшага міма валоў да наступнай экспазіцыі.

Фердынанд выйшаў з залы. Яму хацелася хутчэй дадому, ад усіх - у свой кут, там - адзіноты. Не атрымалася, бо нечакана апынуўся ў абдымках Пурвіта:

- Ну, дружа, твае валы - краса і вышыня выставы. Яны нас усіх ратуюць.

Твар Вільгельма свяціўся шчырасцю і радасцю, нібы ўсё гэта хтосьці

казаў яму самому. Ды тут адразу з-за яго спіны пачуўся голас Бровара, таксама калегі па майстэрні:

- Ме-та-фі-зі-ка.

Фердынанд злёгку разгубіўся: што і каму з іх адказаць на гэтакія прывітанні? Перад апошнім узнік Разенталь, які любіў і ўмеў мірыць процілеглыя думкі:

- Сам ты метафізік. Жывых валоў яшчэ не бачыў. - Узяў Фердынан­да пад руку. - Твая карціна безумоўна лепшая. Яшчэ два-тры мазочкі на пярэднім плане, на поле, пакладзеш і на сваіх валах увесь свет можаш аб’ездзіць.

- Ну так, павесяліш людзей. I белых, і чорных, і жоўтых.

Усім весела зрабілася.

- Як хочаш, - рагатаў і Разенталь. - Табе ў вёсцы ўсяго хапае. Для цела, бачу, і для душы, Можаш з яе не выязджаць. Жыві, працуй і ра­дуйся. Але валоў, мужыка з бізуном, тваю зямлю ўвесь свет зразумее. Я пра гэта.

- Увесь свет, акрамя Пецярбурга, - уставіў Бровар.

- Акрамя цара і Бровара, - дадаў Пурвіт.

- Ды яшчэ Дзягілева, - дадаў Фердынанд.

Усіх выслухаўшы, Разенталь прадоўжыў сваю думку:

- Твой пэндзаль, Фердынанд, трапіў у тое месца, адкуль жыццё ўсюды пачалося: поле, мужык, валы.

- Я рады гэта чуць...

Але хвіліны радасці заўжды карацейшыя за хвіліны роспачы, і тое, што хвалявала, вылівалася з душы ў сшытак:

"Я стомлены.

Няхутка яны ацэняць нас. Мы ў іх вачах рамеснікі, якія палююць на іх кішэню ды ласку.

Прыкрае пачуццё гняце душу пасля афіцыйных прыёмаў, дзе чалавека пазбаўляюць годнасці і прыніжаюць.

Без разумения, без прызнання сваіх намаганняў цяжка трымаць раскінутыя ў палёце крылы. Абыякавасць - гэта волава. Цяжка".

У гэтакім настроі Фердынанд губляе жаданне заставацца ў сталіцы і вяртаецца ў вёску.

11

Май - вясна ў найчысцейшай квецені. Бялюткая, але ўжо зелянее.

У Ганны, сястры, дзень Анёла. Разам з ёю Фердынанд на набажэнстве ў касцёле. Выдатна спявае хор. "Вітай, Марыя", "Багародзіца" ачышчаюць і ўзвышаюць душу.

Увесь вечар музыка і ў доме. За клавіятуру садзяцца то маці, то Ганна, то паненка Марыля.

Хатняя музыка супакойвае, але не гэтак, як тая, што ў касцёле. На іншых, паніжаных рэгістрах яна спакваля ўлівае ў стомленае гарадской нервовасцю цела выразна зямныя, ад жыцця ў прыродзе рытмы, сілы, настроі.

У вёску да Фердынанда прыходзяць лісты. Не з Пецярбурга, дзе пакінуў сяброў па мастацтве, не з Менска, дзе сябры маленства, па гімназіі, а з Вільні, з Варшавы, дзе не было, здавалася, блізкіх людзей. Незнаёмыя дзеячы культуры, мастакі выказвалі захапленне карцінамі, убачанымі на выставах, здзіўляліся, што Еўропа пра яго мастацтва яшчэ не ведае, прасілі новыя работы для сваіх выстаў, прапаноўвалі наладзіць персанальныя экспазіцыі ў Варшаве, Кракаве, Вільні. Гэтакія лісты прывязвалі да еўрапейскай культуры, чаго душа якраз і шукала апошнім часам. Не адгукнуцца на іх Рушчыц не мог.

Перадапошні дзень вясны выдаўся шэры, халодны, падобны на дзень позняй восені. Бацька з сынам запрагаюць каня ў брычку і, апусціўшы на акенцах фіранкі ад ветру, выязджаюць у Вільню.

З атрыманых лістоў Фердынанд ведаў, што ў Вільні рыхтуецца да адкрыцця жывапісная выстава польскіх мастакоў, меў і запрашэнне ўзяць у ёй удзел, і адрасы арганізатараў. З тыдзень прабыўшы ў Вільні, дамовіўся аб сваім удзеле ў выставе, накупляў цікавых кніжак і вярнуўся ў Багданаў. Тут, у захапленні ад свайго вясновага маёнтка, апавядаючы маці пра Вільню, ён прызнаецца, што адчуваў сябе там больш далёкім ад еўрапейскай культуры, як у вёсцы, у роднай прыродзе, што тут больш духоўнага святла, як у горадзе. Думка нечаканая, як нечаканым было і для яго самога тое адчуванне ў Вільні. Але маці, чыя душа настройвала ўсе струны ў душы сына, не здзіўляецца, яе гэта нават нібыта радуе:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля Фердынанда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля Фердынанда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Зямля Фердынанда»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля Фердынанда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x