• Пожаловаться

Светлана Алексиевич: Зачараваныя смерцю

Здесь есть возможность читать онлайн «Светлана Алексиевич: Зачараваныя смерцю» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1993, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Зачараваныя смерцю: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зачараваныя смерцю»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Развалілася гіганцкая імперыя. Сацыялістычны мацярык, які займаў адну шостую частку сушы. У першыя пяць гадоў былі зарэгістраваны сотні тысяч самагубстваў. Людзі ўмелі жыць толькі пры сацыялізме і не ведалі, як жыць далей… Сярод самазабойцаў былі не толькі камуністычныя фанатыкі, але і паэты, маршалы, звычайныя камуністы…

Светлана Алексиевич: другие книги автора


Кто написал Зачараваныя смерцю? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Зачараваныя смерцю — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зачараваныя смерцю», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як токам, б'е здагадка: калі мы стаялі перад люстэркам, ён насіў ужо ў сабе гэтую думку пра смерць! Дагэтуль непакой, унутраныя дрыжыкі, што можна пабегчы за ім, запыніць…

…Мы з мужам пазнаёміліся ў дзесятым класе. Хлопчыкі з суседняй школы прыйшлі да нас на танцы. Наш першы вечар я не памятаю, бо Валіка, гэтак зваць майго мужа, я не ўбачыла, а ён мяне прыкмеціў, але не падышоў. Ён нават твару майго не пабачыў, толькі сілуэт… І штосьці яму падказала, голас адкульсьці: «Гэта твая будучая жонка». Так ён мне пасля прызнаваўся. Вось гэты цуд, ён заўсёды быў з намі, ён насіў мяне па зямлі. Я была вясёлая, па-вар'яцку вясёлая, несутрымная. Я кахала мужа, і мне падабалася какетнічаць з іншымі мужчынамі. Гэта як гульня: ты ідзеш, а на цябе глядзяць, і табе даспадобы, што глядзяць, і хай ледзь-ледзь закахана. «І так шмат навошта мне адной?» — часта напявала я ўслед за сваёй любімай Маяй Крысталінскай.

Я імчалася па жыцці і не ўсё запомніла, цяпер выкопваю з памяці, збіраю асколкі…

…Ігарку тры-чатыры гадкі. Я яго пакупала, ён лёг, піжамка на ім:

— Мама, я люблю цябе, як царэўну чароўную.

Працы было шмат. Спачатку выкладала літаратуру ў школе, пасля — у інстытуце. Звычайняя хатняя карціна: я — над кніжкай, ён — у кухоннай шафцы… Пакуль выграбе з яе каструлі, скавародкі, лыжкі, відэльцы, я і падрыхтуюся да заўтрашніх заняткаў.

Тут я павінна запыніцца на адным моманце… На маім стаўленні да літаратуры, да паэзіі. Што б хто ні сказаў, з мяне тут жа выскокваў гатовы радок, куплет ці цэлы верш. Як у актрысы, якая і дома размаўляе чужымі рэплікамі, гатовым тэкстам сыграных п'ес. Я хацела, каб ён рос мужным, дужым, і падбірала яму вершы пра герояў, пра вайну, пра Радзіму. І аднойчы мая мама мне кажа:

— Вера, перастань чытаць яму ваенныя вершы. Ён гуляе толькі «ў вайну».

— Усе хлопчыкі любяць гуляць «у вайну».

— Але ж Ігар любіць, каб у яго стралялі, а ён падаў. Паміраў! Ён з такім жаданнем, захопленасцю падае, што мне бывае страшна. Заўсёды крычыць іншым хлопчыкам: «Вы страляйце, а я падаю». Ніколі — наадварот.

Ці паслухалася я мамы?

І зноў, як токам… Гэта бязмоўнае пытанне… Як жа пераступіў ён цераз нашу любоў да яго? Цераз сваю любоў да нас? Куды пайшоў? Да каго?

Хто яго паклікаў? Хто мог даць яму большую любоў, чым я!

Яго ўжо не было… Я доўга была ў стане слупняка. Сэрца замерла, душа замерла. «Вера», — кліча муж. Я не чую. «Вера», — падыходзіць ён бліжэй. А гук да мяне не прабіваецца… І знячэўку — істэрыка! Я як зараўла, як затупацела нагамі — на сваю маму, маю любую маму:

— Ты вырадак, вырадак-талстоўка! Такіх жа пачвар і нарадзіла! Твае дзеці ўсё жыццё былі пачварамі і вырадкамі, бо ты не вучыла нас жыць для сябе, для свайго жыцця. І Ігарка я выхавала гэткім жа. Чаму ты нас вучыла? Аддай! Усё, усю сябе Радзіме, вялікай ідэі! Вырадкі! Ты ж бачыш, што робіцца навакол! Ты ж не сляпая. Гэта ты вінавата ва ўсім! Ты!..

Мама скурчылася і стала раптам — маленькая-малюпасенькая. У мяне заныла, зашчэміла сэрца. Упершыню за многа дзён я адчула боль. Дагэтуль у тралейбусе паставілі неяк на ногі цяжкі чамадан, а я нічога не адчула. Уначы распухлі ўсе пальцы, і толькі тады я ўспомніла пра чамадан.

Тут трэба яшчэ раз прыпыніцца і распавесці пра маю маму.

Мая мама з таго пакалення нашых людзей, у якіх блішчэлі слёзы на вачах, калі ігралі «Інтэрнацыянал». Яны перажылі вайну і заўсёды памяталі, што яны перамаглі. Калі ўсчыналася гаворка пра тыя ці іншыя цяжкасці, мама ўсіх пераконвала: «Мы такую вайну перажылі!» Варта на нешта паскардзіцца, мы зноў чулі: «Наша краіна такую вайну выйграла!» Праз дзесяць-дваццаць гадоў яна працягвала жыць тымі ж меркамі і паняццямі, якімі жыла тады: локаць да локця, як у адным акопе, у адной зямлянцы. Льва Талстога яна любіла за «Вайну і мір», а яшчэ за тое, што граф хацеў раздаць усё бедным, каб уратаваць душу. Такой была не толькі мая мама, але і яе сябры, паслярэвалюцыйныя інтэлігенты, што ўзраслі на Чарнышэўскім, Дабралюбаве, Някрасаве…

А раптам?.. Раптам у яго не было ўпэўненасці, што смерць — гэта канец? Спыненне? Я, яшчэ працуючы ў школе, заўважыла, што ў юнацтве вельмі трывожыць, хвалюе думка пра смерць. Дзяўчаткі не любяць гаворак пра яе, а вось у хлопчыкаў смерць выклікае цікаўнасць, прываблівае. Гэта я ўсё пасля аналізавала, калі ачуняла…

У цэнтры горада ў нас — старыя «вайсковыя» могілкі. Туды ходзяць, як у сквер, часцей за ўсё маладыя, смяюцца, цалуюцца. Іграюць на гітарах, магнітафон уключаць.

Вяртаецца ён неяк позна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зачараваныя смерцю»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зачараваныя смерцю» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Іван Мележ: Людзі на балоце
Людзі на балоце
Іван Мележ
Зянон Пазняк: Курапаты
Курапаты
Зянон Пазняк
Анатоль Бутэвіч: Славутыя родам сваім
Славутыя родам сваім
Анатоль Бутэвіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Марк Твэн
Отзывы о книге «Зачараваныя смерцю»

Обсуждение, отзывы о книге «Зачараваныя смерцю» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.