Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Чужая бацькаўшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Чужая бацькаўшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане "Чужая бацькаўшчына", які ўваходзіць у вядомы пісьменніцкі цыкл празаічных твораў, адзначаных Дзяржаўнай прэміяй Беларусі імя Я. Коласа, Вячаслаў Адамчык стварыў вобраз заходне-беларускай вёскі ва ўмовах даваеннай польскай дзяржавы. Празаік зарэкамендаваў сябе як выдатны псіхолаг, знаўца чалавечае душы і традыцый вясковага побыту.

Чужая бацькаўшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Чужая бацькаўшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З трапятлiвай радасцю, як дзецi, ужо iшлi назад вулiцаю, узiраючыся ў сляпыя цёмныя вокны. Толькi ў Корсакавых мiльгала жоўтая яснасць — нехта тушыў лямпу, хукнуўшы ў машынку: на якi мiг згасшы, з гарачага кнота зноў успыхваў пляскаты язычок агню, покуль зусiм не патух.

У канцы вулiцы жоўтымi, як сабачыя вочы, кропкамi яшчэ блiшчаў скупы агонь у маленькiх вокнах. За высокiм плеценым частаколам хавалася нiзенькая з крывым комiнам Кумагэрава хата.

Ваўчок асцярожненька зняў з шула рэхву, адчынiў брамку, сцiшваючы голас, здзiвiўся:

— Бачыш, не спяць. I гэтак кожнае ночы. I што робяць, каб хто спытаў?..

Ваўчок, стаiўшыся, паслухаў i раптам, зашастаўшы доўгай буркай, дабег да сцяны, завярнуў брылём назад кепку i прылiп да лiштвы, папярхнуўся там смехам:

— Камедыя, брат, iдзi паглядзi.

Мiця з другога боку падсунуўся да акна, налёг на высокую, засыпаную кастрыцай прызбу. Пад локцем трэснула трухлявая, закладзеная мiж калкоў жэрдка. Зашапацеўшы слiзкаю, не зляжалаю кастрыцаю, аб’язджала высокая прызба.

— Цi-i-i, — задыхнуўся недзе ад злосцi Ваўчок.

Але ў хаце не чулi. Там стаяў нейкi лямант. Быў чуваць густы голас старога кульгавага Кумагэра.

Мiця зазiрнуў праз нiжнюю, закладзеную лучынкамi шыбу ў хату. Там на мурку курэла доўгiм пляскатым язычком агоньчыку шкляная з картаплянаю плешкаю газоўка. Падсунуўшыся на край печы, коса заглядвала ў глыбокую адтапыраную пройму сарочкi старшая Кумагэрава дачка, Яня, — ганяла, мусiць, блохi.

У адным споднiм на ложку сядзеў, натапырыўшы ад злосцi падкручаныя вусы, нездароўчы i худы, як Езус, Кумагэраў Адам. Калыхаў кароткаю ўсохлаю нагою.

З прыпека на яснасць газоўкi высунулася чорная, дзюбаносая, як у вароны, галава недапечанай Анэлi. Яна, мусiць, збiралася спаць у ачахлай ад духаты печы. З прыпека сыпалiся мянюшкi:

— Кел, кел, зазубель!

У Адама былi крывыя i шырокiя, як у каня, пярэднiя зубы.

Хаваючыся за сцяну i зацiскаючы рукою рот, Мiця душыўся ад смеху.

— Сцiхнi, дурнiца, каму кажу! — крыкнуў раптам Кумагэр i зняў са здаровага калена каротшую калекую нагу.

— А во, бачыў, — з прыпека высунулася голая i гладкая Анэлiна рука, выкруцiла фiгу: — На дулю, укусi!

— Ну й дзiва, ну й цуд! — соп за акном Ваўчок, рассоўваючы пабiтую, закладзеную кавалкам шкла i замацаваную лучынкамi шыбу.

А ў хаце ўжо стаяў крык. З печы крычала Анэля. Ледзьве дастаючы каротшаю нагою да зямлi i прыдзержваючы слабкiя ў паяснiцы порткi, туды, да печы, дакiваўся Адам, закруцiўся каля памялешнiка, выцягваючы адтуль гаршчэчнiк.

Мiця прылiп да шыбы, чакаючы, што будзе. Але ў гэты мiг убачыў, як з рассунутае шчылiнкi ў шыбе пырхнуў i панёсся туды, да газоўкi, выпушчаны з Ваўчковай рукi верабей. На печы немым крыкам заенчыла Кумагэрава Яня. У газоўцы палахлiва закалыхаўся i стух агоньчык. Разам з цемнатой у хату ўвалiлася цiшыня.

Млеючы ад смеху, Мiця аб’ехаў на шапаткую i сыпкую прызбу, учуў, што яна растае пад iм, падхапiўся, спатыкаючыся ў плыценькiм, што ляжаў пры самай зямлi, поцемку, кiнуўся ў канец двара. За iм, перхаючы сухiм дзяркатым кашлем i падбiваючы нагамi полы буркi, шахкаў Марцiн Ваўчок.

Мiнуўшы Кумагэравы хлевушкi i выблутаўшыся з калючага дроту каля абгароджаных, каб не ўвярнулася скацiна, картапляных ямаў, мужчыны выйшлi на другую вулiцу.

Счуўшы глухi тупат ног, у Алесiным двары зацяўкала пiльная сучачка. Iрвучы недзе ланцуг i перацiскаючы дашыйнiкам горла, асiплым нiзкiм голасам азваўся сярод вёскi нейчы сабака.

— Ну, брат, i камедыя! — пакочваўся i не мог адысцi ад рогату Марцiн Ваўчок. I раптам аж прысеў, хапiўшыся рукамi за голаў: — А палка мая дзе?

— Мо на прызбе ў Кумагэраў ляжыць? — тут ужо неўтрываў i Мiця — яго рваў новы дурнаваты рогат.

— А што ты думаў, напэўна, там, — зноў прысеў i выпрастаўся Ваўчок.

— Во будзе, калi ўзаўтра да вас з гэтаю палкаю прыкульгае Адам.

— Як ён, але калi ўжо завiнецца Анэля, то спуску не чакай… — затрапятаўся Ваўчок, азiраючыся ўсё на Кумагэраву хату, i раптам зашастаў буркай, подбегам пусцiўся туды, на Кумагэраў надворак.

— Куды вы? Кумагэры яшчэ, пэўна, не спяць. Вераб’я нашага ловяць, — крыкнуў у шары поцемак Мiця — там ужо расплывалася, гiнула, як у вадзе, белаватая Ваўчкова бурка.

— Табе ўсё хаханькi ды смешачкi, а мне як? Во дак пажартавалi, ядры тваю качана! — зноў забедаваў, паслухаўшыся ды вярнуўшыся назад, Марцiн Ваўчок.

Мужчыны перайшлi цвердаватую i няроўную, як вылушчаны ток, прыхопленую замаразкам пясчаную вулiцу.

Каля Мондравага завешанага маладым порсткiм вiшаннiкам плота чуткi Ваўчок раптам прыпынiўся, насцярожыўся, як насцярожваецца сабака, счуўшы ў траве мыш, прыклаў руку да вуха, слухаў, што робiцца на Мондравым надворку. Але там адно залiвалася ўпадная да брэху сучачка, аж недзе драла лапамi зямлю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Чужая бацькаўшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Чужая бацькаўшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Вячеслав Шалыгин - Чужое наследие
Вячеслав Шалыгин
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Адамчик
libcat.ru: книга без обложки
Вячеслав Подкольский
Вячеслав Кумин - На чужой войне
Вячеслав Кумин
Вячеслав Перегудов - Чужие воспоминания
Вячеслав Перегудов
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Чужая бацькаўшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x