• Пожаловаться

Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Стефан Гейм: другие книги автора


Кто написал Агасфэр (Вечны Жыд)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Другі ціха засьмяяўся.

— Я ўжо быў. Прачыніў дзьверы й заглянуў, але там нікога, толькі ўсякі хлам, некалькі скрынак, развалены стол і крэслы, ну, ўсё такое, што бывае ў запусьцеласьці.

Айцэн маўчыць. Яму страшна, але ён не падае выгляду, ні сабе, ні тым болей Лёйхтэнтрагеру. Пасьля пытаецца:

— А крокі?

— Можа, нам проста мроіцца, — кажа другі й пазяхае.

Айцэну падаецца праблематычным, каб двум адразу мроілася тое самае, і ён трасе галавою.

— Вы ўсё яшчэ чуеце? — кажа Лёйхтэнтрагер.

Айцэн ківае.

— Вы ўпэўненыя, пане студыёзус? Бо я больш ня чую.

Айцэн доўга ўслухоўваецца ў ноч. То чуе нейкае глухое рэха, то ня чуе нічога. Ён мог бы пайсьці й сам паглядзець, як рабіў гэта той, але лепей мо такі застацца пад коўдрай, а заўтра таксама дзень будзе, і якое тут мае значэньне, што ён чуе нечыесь крокі ў сьне; Бог — ён вечны й Божы Сын таксама, але каб нейкі там жыд?..

І вось ужо ў пакоі ўсе сьпяць, з усіх бакоў чуецца сапеньне й пастогваньне й паперды, а неўзабаве ружавее й неба за вакном, але юны Айцэн ня бачыць гэтага, бо задрамаў і ён, гэтым разам бязь ніякіх відзежаў.

Калі пасьля прачынаецца, пакой ужо пусты, на ложках у поўным беспарадку сеньнікі. У галаве — як рой дзікіх пчол гудзе. Ах божа, божухны, думае ён і палохаецца, і тут жа правярае, ці на месцы мяшэчак: файненькая пацеха была б, каб хто здэматэрыялізаваў яго з-пад галавы, яму прыгадаліся спрытныя пальцы новага сябра. Але мяшэчак на сваім месцы, а побач цыдулка, на якой вугельчыкам напісана: «Чакаю Вас унізе, геру студыёзус. Камарад Л.»

Ну, вось ужо й камарадам зрабіўся, думае Айцэн, уступаючы ў калашыны; ён зашпіляецца, шнуруе чаравікі; што ён мог знайсьці ўва мне, можа, гэта праз цётчыну спадчыну, пра якую я, асёл, расказаў яму, а ён сьпекулюе з далёкім прыцэлам. Пасьля прыступкі ўніз і на двор, дзе ён аблягчаецца, палошча каля калодзежа рот і высморкваецца, і пасьля адразу ў гасьцёўню. Там таксама пуста, толькі слуга слупам стаіць, лена й абыякава, а каля вакна на ўслончыку сядзіць камарад, жуе кавалак хлеба, чэрпае супчык і кажа:

— Падсаджвайцеся, геру студыёзус, і пасьнедайце са мною, коней я ўжо дагледзеў, вашага і свайго.

Юнаму Айцэну робіцца не па сабе, быццам ён знайшоў скарб, чалавека, які пра ўсё паклапоціцца, да таго ж па добрай волі, ён толькі апасаецца: настане дзень, калі можа быць прад'яўлены рахунак; гэта ўводзіць яго ў разьвярэд. Абодва жуюць, Айцэн, праўда, чакаючы, што той нешта скажа пра начныя крокі ў пакоі, у якім нікога ня было, альбо, што сталася з куксатым і куды ён падзеўся, бо, як здавалася, яны былі паміж сабою знаёмыя, а чалавек жа ня так хутка перасядае з аднаго сябра на другога; але той зноў ані слова пра здарэньне, прыяцель больш захапляецца канём, на якім Айцэн прыехаў з Аўгсбурга ў Лейпцыг, вузкім крупам і магутным складам цела, аж маладому чалавеку закрадаецца падазрэньне, ці не паклаў хлопец вока на яго каня, і рашае нарэшце ня спускаць зь яго вачэй. Але пасьля, заплаціўшы гаспадару «Лебедзяў» і пайшоўшы ў стайню, ён бачыць, што тагоны конь куды спраўнейшы за ягонага, ня конь, а чысты сатана, ноздры так і храпаюць, вочы гараць, на месцы не стаіць, так і танцуе, так і выгельцвае, і прыяцель, мабыць, павагаецца, перш чым сесьці на яго, нябось пабаіцца, каб ня скінуў; але той, нягледзячы на сваё калецтва, лёгкім скокам узьлятае ў сядло й сядзіць як сапраўдны верхавец; пасьля высмальвае праз браму на вуліцу й за паварот, аж іскры з-пад капытоў, людзі шарахаюцца наўроссып, і юны Айцэн, хоч-няхоч, пасьпявай за ім; і толькі калі ўжо ад'ехаліся на біты гасьцінец, на Вітэнбэрг, пакінуўшы за сабою расплывістыя абрысы Лейпцыга, ён наганяе камарада, які цяпер лёгенька патрухвае наперад.

— Вам, пэўна, рупіць даведацца, хто я такі буду насамрэч, — кажа й выскаляецца, не сьмеючыся напраўду. — Далібог, геру студыёзус, вам спакою ня будзе, пакуль не даведаецеся; учарашняга вечара вы гаварылі пра парадак, парадак на небе як і на зямлі, свой парадак пануе і ў вашых мазгах, на ўсё там свая шуфлядка, свой фах, але вы ў паняверцы — куды сунуць мяне.

Айцэн зноў уражаны, як дакладна той патрапляе арыентавацца ў ягоных думках, ды ня хоча прызнавацца й кажа, паляпваючы па ўзмыленай шыі каня, што на ўсё, бач, свой час, свая пара й калі Лёйхтэнтрагер ня хоча, хай спакойна пакіне сваю гісторыю пры сабе, бо й праўда ж, колькі той карысьці з слоў, калі ўсё адно кожны разумее іх пасвойму.

Рыхтык бо яно так і ёсьць, адказвае той, малады гер тут якраз пацэліў у самы акурат, і наогул нікому з нас ня дадзена ніякім лотам вымерыць чалавека ў ягоных глыбінях, таямніца застаецца заўсёды, бо мы ж ня ёсьць нешта сукупнасашчэпленае.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Адам Глёбус: Post scriptum
Post scriptum
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.