• Пожаловаться

Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Стефан Гейм: другие книги автора


Кто написал Агасфэр (Вечны Жыд)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Бачу, вы кіруеце ў Вітэнбэрг, гэта якраз пасуе мне, бо як рыхтык і я ж туды.

— Адкуль вы ведаеце? — пытаецца Айцэн. — Такіх, як вы, шмат праз Лейпцыг, і спыняюцца ў «Лебедзях», пасьля расьцякаюцца хто куды.

— На гэта ў мяне свая рахуба, — кажа чалавек. — Людзі часта дзіву даюцца з таго, што я ведаю, але, паверце, усё цячэ натуральным цёкам, вопыт, разумееце, юны мой пане, вопыт! — І зноў сьмяецца сваім ладам.

— У мяне ліст да магістра Мэланхтона, — кажа Айцэн, быццам яго моцна турбуе адкрыцца субяседніку, — ад маёй цётачкі ў Аўгсбургу, там якраз год таму пабываў магістр Мэланхтон і гасьціўся ў яе, паласаваўся, упароўшы шэсьць пераменаў, хоць, як кажа мая цётачка, ён худзюшчы, бы кнот, і бог яго ведае, куды ўлезьлі тыя шэсьць пераменаў, ня лічачы пірага зь яблыкамі на закуску.

— Ну але акурат бо, духоўныя асобы, — кажа той, — яны ўжо ўмеюць натаптацца, наш гер доктар Марцінус Лютэр асабліва, але па ім відаць адразу, заўсёды чырвоны ў твары, што наядаецца да ўпаду, аж проста страх божы як наядаецца.

Юны Айцэн, заскочаны, крывіць рот.

Незнаёмы паблажліва паляпвае яго па плячы.

— Гэта разьлічана не асабіста на вас. Я ведаю, вы тасама абралі сабе духоўную кар'еру, але ж вы чалавек меры, сканаеце сваім часам, у сталым веку, і мілым анёлам лёгенька будзе, калі яны патарабаняць вас на неба.

— Ня люблю думаць пра сьмерць, — кажа юны Айцэн, — а ўжо пра сваю, дык божа барані.

— Як, нават пра вечную шчаснасьць? — Сусед зноў сьмяецца. — Якая павінна быць мэтай і прагай кожнага хрысьціяніна й у якой ён лунае ў вечным бляску, у непамыслотных вышынях, яшчэ вышэй, вышэй, вышэй над нябёсамі?

Трохразовае «вышэй», сказнае незнаёмым, скаланае юнага Айцэна. Ён спрабуе сваім розумам дацяць такія вышыні й такі вялікі бляск, але ў яго абмежаваных мазгах розуму яўна не стае; калі юны Паўлюс фон Айцэн наогул спрабуе ўявіць сабе вечнае жыцьцё, тады лакальнасьць яго хутчэй падобная на бацькаву гасподу, толькі большую, раскашнейшую і больш пышную, а ў даражэнькага бога хітры позірк і сьвецкія манеры купца Райнгарда фон Айцэна, палатно й шэрсьць.

Нарэшце гучыць даўно чаканы званок да агульнай вячэры. Слуга, чорная маршчыністая патыліца, расхрыстаная на сівых грудзях нямытая кашуля, спрабуе ссунуць сталы, за якімі, відаць, неўзабаве будзе вячэра; скрынкі й валізкі падарожнікаў сьпіхаюцца ўбок, клункі, калі іх гаспадары не падхопліваюць адразу, шпурляюцца на падлогу да сьцяны, падымаецца пыл, а з каміна попел, людзі кашляюць і чыхаюць.

Юны гер фон Айцэн, з новым сябрам, які прыладзіўся да яго, рушае да сярэдняга верхняга стала; там пазьней панастаўляюць місак, гэта ён ведае, і яму як сыну з заможнага дома якраз і лічыць заняць месца менавіта там. Ніхто й не пярэчыць, меней за ўсё новы сябар, кульгавы й зь невялікай гарбацінай. З другога боку ад Айцэна сядае нехта адзін бяз правай рукі; Айцэнава вока адразу фіксуе куксу: чырвоная, гузаватая скура нацягненая на косьці; як толькі чалавек можа ўпраўляцца зь ежай гэтай штуковінай пад носам, але вось ужо госьці за сталом, цесна ўкліненыя, ніводнага вольнага месца. І новы сябар пазірае на яго, пакепліва выскаляецца й шэпча яму:

— Шмат было тады тых, што паднялі руку на начальствы; ім хацелася ўгору; хлопцу яшчэ моцна пашыхавала, што яго ўкарацілі на руку, а не на галаву.

Юны Айцэн, якому спачатку прыйшліся ня дужа па нутры такія шырокія веды незнаёмага, цяпер раптам набраўся сьмеласьці; але яшчэ толькі дзіву даецца, колькі ж таму можа быць гадоў, бо час, калі падымаліся супроць начальстваў і за што ўціналі руку альбо галаву, складаў добры чалавечы век і ўжо даўно прамінуў; але па новым сябры ня скажаш, колькі ж яму, бо з выгляду ўдаваў на дваццаць пяць альбо на сорак пяць. Вось ён дастае з кішэні ножык, далікатнай работы рэч, тронка з ружовых каралаў з выявай голай жанчыны en miniature, вытачанай у самых дробных дэталях; юны Айцэн аж чырванее; так, заклаўшы рукі за галаву й падняўшы адно калена, перад ім ляжала прастытутка, ушыхаваўшы яму ўдалую спробу пасьля трох-чатырох марных; але гэтая на тронцы нажа куды прыгажэйшая, і такую каштоўнасьць той носіць проста ў кішэні й пры гэтым з выгляду ня скажаш, каб меў лішак грошай.

Тым часам слуга накрыў сталы абрусамі з грубага палатна, даўно ня мытымі, і ўжо прапануе меню сама мала мінулага тыдня: некалькі лыжак парашковага супу, некалькі валаконцаў мяса й нейкае іншае едзіва, скялемзанае з рыбы; людзі нацягваюць на калені краі абруса, каторае нават падтыкае за пояс: лепш ужо абрус той згаўняць, чым штаны. Юны Айцэн разглядвае драўляную місу, якую паставілі перад ім, драўляную лыжку, цынкавы пакарабачаны кубак і азіраецца вакол сябе, ці не акажа ў сабе хто французкай хваробы альбо гішпанскай каросты; з пашчаў сьмярдзіць, бадай, ва ўсіх аднолькава, і ўсе пачэсваюцца пад пахамі, грабаюць калені, чухаюць чарапы, можа, нават больш з нудоты, бо з варывам задоўжылася, зь віном таксама; чуваць, як на кухні гаспадар перабрэхваецца з бабамі, і гэта вам называецца, казалі, «Лебедзі», адзін з найлепшых гатэляў, і ўсе застаюцца радыя. У паветры ад стала да стала пачынаюць пырхаць сальнасьці, пра гера сьвятара й ягоную кухарку, як тое ў іх там бывае. Гэта зноў злуе младога Айцэна, бо ён успрымае сваю веру сур'ёзна й ведае, што з часу, калі гер доктар Марцінус Лютэр вывесіў у Вітэнбэргу свае тэзісы, усе сьвятары вельмі ахвоча шлюбаваліся са сваімі кухаркамі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Адам Глёбус: Post scriptum
Post scriptum
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.