• Пожаловаться

Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Стефан Гейм: другие книги автора


Кто написал Агасфэр (Вечны Жыд)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А пакуль там тое, прынесьлі вялікую круглую місу варыва, нават з ашмоткамі мяса й тлушчам. Пасьля ладнай штурханіны на разборы той місы, куксаты пры гэтым разьвівае дужа вялікі спрыт, чуваць толькі плямканьне й сёрбаньне й ціхія сьмешкі Айцэнавага гарбатага суседа, які кажа яму:

— Бачыце, юны мой пане, у людзей яно не намнога лепей, чым у быдла, і вось часам пытаешся ў самога сябе, а што ж бо такое меў сабе Гасподзь Бог на ўме, ствараючы, з дазволу кажучы, вось такое брыдоцьце й маючы яго за шэдэўр паводле вобразу свайго.

А куксаты, плямкаючы, акідаецца:

— Злы твой бог і несправядлівы, калі карае ўбогіх, а магутных адорвае, так што каторае нават падумаць можа, быццам над гэтым пахібным богам павінен быць яшчэ адзін, вышэйшы, зусім далёкі, які добрым часам прынясе сьвятло ўсім нам.

Жоўць расплываецца ў юнага Айцэна; ён ускоквае, тузаючы з сабою свой канец абруса, аж закалыхаліся недаедзеныя міскі, і крычыць:

— О вы, агуднікі бога й яго справядлівасьці, а ня хочаце ж вы бачыць, што зноў наведзены парадак як на небе так і на зямлі!

І як што ўсе тут разам прыціхлі, чакаючы новых догматаў, у галаве ў юнага Айцэна раптам разьзеўрылася пустата, і ён ня ведае, што сказаць далей і каўтае сьліну, а ўжо там-тут сюд — туд, а пасьля і з усіх бакоў выбухае рогат і бушуе, пакуль не ўваходзіць гаспадар зь мясам і ўсе не хапаюцца за свае міскі, каб уварваць сваё, юны гер фон Айцэн — першы сярод першых. Пад мяса ўсе п'юць кіслае віно з даліны ракі Заале, гарачацца й весяляцца з выпіўкі й жратвы, і Айцэн дзівуецца са свайго гарбатага суседа справа, зь якой грацыяй той есьць, упраўляючыся трыма пальцамі, як ахайна пакрышыў свой хлеб, як пакроіў прыгожым ножыкам мяса, набіраецца духу й пытаецца ў яго:

— Калі вы так моцна абазнаныя, што да мяне, і што я студыёзус, і што выпраўляюся ў Вітэнбэрг, хто ж такі вы, і што прывяло вас сюды, у горад Лейпцыг?

— Той? — кажа чалавек з куксай. — Яго я ведаю, ён усюды й нідзе, і вычварае штукі з картамі, што чыстае вам дзіва, і каторае з вас нават падумае, што ён умее загаворваць казіныя бэбахі, каб яны ператвараліся ў залатыя, але калі каторае паспрабуе расплаціцца такім золатам, яно тут жа, у руцэ, зноў гаўнякамі абернецца.

Той другі сьмяецца бязрадасным сьмехам і будзе казаць:

— Гэта, мабыць, залішне з тым тваім золатам і бэбахамі, але што да картаў, дык раскіну вам так, аж што будучыню ўбачыце, і ўсё ў натуры й без падвоху, туз падспод, сямёрка да тройкі, усё па сістэме, каб вы ведалі; а цяпер я ў разьезьдзе па справах гешэфту, шукаю аднаго жыда, яго тут бачылі, хацелася б перакінуцца слоўцам-другім.

— Жыда, во, — кажа юны Айцэн, убачыўшы ў гэтым тэму, на якую ён мог бы вой як разагнацца, бо цётачка з Аўгсбурга напхала яму галаву расказамі пра вя-лікае панства Фугкраў, якія колісь гандлявалі грашыма й фінансавалі ўсё князёўства краю, нават самога кайзера, а цяпер тут жыды, адны жыды, толькі ўжо даражэй абыходзяцца й ня любяць задавацца сваімі багацьцямі.

— Ах, божа, — кажа той другі, — гэта вы пра народ, зь якога паходзіць наш Гасподзь Ісус.

— Які яго цьвікамі да крыжа! — трыўмфуе Айцэн, ён ведае гэтыя дыскурсы, ягоны бацька ў Гамбургу ўжо няраз дыспутаваў з жыдамі, у якіх пазычаў грошы пад высокі чынш. — а й якім жа такім слоўцам вы хацелі б зь ім перакінуцца, вашым жыдам?

— Я хацеў бы даведацца ў яго, ці ёсьць ён той, хто ён ёсьць, — кажа яго сусед.

Гэта да глыбіні душы кранае юнага Айцэна, які ведае сваю Біблію і яшчэ ведае, што наш Гасподзь Ісус, будучы спытаны пра тое самае, адказаў, я ёсьць, хто я ёсьць. Але ён рагоча на цэлае горла, каб пазбыцца пачуцьця, што закралася ў яго, і кажа:

— І яго вы, мусіць, абмухлярыце, вы ўсе так зрабілі б, каб маглі.

Але той другі, здаецца, ужо змогся ад духоўнай спрэчкі. А як што якраз увайшоў слуга й памеціў кружочкамі й крыжыкамі на грыфельнай табліцы, колькі кім зьедзена й выпіта, а пасьля згроб абрус разам зь міскамі й лыжкамі, усё да апошняга кубка, і вынес, ён вымае зь кішэні калоду картаў, ну, такіх, якія цяпер чысьценька друкуюцца й называюцца чортавым малітоўнікам, кладзе зь яе дзесяць картаў перад сабою на голы стол і запрашае Айцэна, каб ён зь іх выбраў сабе адну, запомніў яе, і як толькі гэта добранька зробіць, ён яму яе адкрые. Айцэн разглядвае карты, якія, адкрытыя, дзіўным чынам спакушаюць яго, і ён думае сабе, што ўсё гэта чыстая лухта й блізір; але ўсё-такі выбірае адну, чырвовага туза, на памяць пра дзеву Барбару Штэдэр, там дома, у Гамбургу, якая потайкам добра-такі прыпяклася яму, і кажа незнаёмаму, што вось ужо гатовы, адгадвай. А той ужо зьбірае ўсе дзесяць адкрытых картаў, кладзе да астатніх, закрытых, і спрытнымі рукамі тасуе калоду так хутка, што гасьцям у пакоі, якія з кубкамі й чаркамі ў руках падышлі бліжэй і, поўныя цікаўнасьці, абступілі яго й Айцэна й таго куксатага, аж у вачах застракацела. А тады шырокім жэстам раскідае калоду перад Айцэнам, сарочкамі дагары, і кажа:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Адам Глёбус: Post scriptum
Post scriptum
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.