• Пожаловаться

Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Стефан Гейм: другие книги автора


Кто написал Агасфэр (Вечны Жыд)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Юны Айцэн збоку пазірае на камарада — звычайны, будны твар з бародкай і чорнымі, падвостранымі ўгору брывамі й горбікам за левым плечуком, і на нейкае імгненьне яму падаецца, нібыта вакол яго моцнай постаці ўзьнікае яшчэ адна, сумесь туману й ценю, і як што тут набягае воблачка на наша мілае сонейка, яму робіцца крыху вусьцішна, і ён дае каню шпораў.

Не таму, каб хацеў перагнаць; ад лёткага каня камарада Лёйхтэнтрагера ўсё адно не адарвацца, гэта ён ведае, і таму кажа:

— Гоох! — і счакаўшы, пакуль той, выгодна патрухваючы, зноў акажацца побач, пытаецца ў яго, што ён такога меў на ўвазе, кажучы «не ёсьць нешта сукупнасашчэпленае»?

— Іх па два ў кожным з нас, — тлумачыць камарад.

Юны Айцэн хутка пераконваецца: плеціва, якое абвалакала таго, зьнікла, засталося, мабыць, толькі затлуменьне мазгоў, як і тыя начныя крокі. І кажа, што ў ягоных помыслах усё складваецца натуральна, як паводле боскага вучэньня:

— Але ж ну так, я і мая несьмяротная душа.

— Так, — кажа той і сьмяецца, і цяпер ужо ягоны сьмех чыстае пакепства, — можна разглядаць і гэтак.

На што ў Айцэна ўзьнікае страшэннае падазрэньне, куды горшае за ўсе папярэднія, якія ён меў што да незнаёмага, і, як бы цікуючы, ён пытаецца:

— А вы часам ці не каторы з тых анабаптыстаў і пярэхрыстаў, якія ганаравалі ў Мюнстэры д'ябла і ўсялякія страхоцьці сеялі? Як там у вас з хрышчэньнем?

— Як што ўжо вы аж такі цікаўны будзеце, геру студыёзус, — кажа камарад, — дык я мяркую, дзетак спакойна можна хрысьціць, пакуль яны не падрасьлі; хай гэта й не карысна, але некалькі кропель вады ў кожным разе не зашкодзяць, дый закон будзе вытрыманы найлепшым чынам, і палютэранску добра, і пакаталіцку нязгорш.

Айцэн акцэптуе гэта, хоць яно яму ўсё-такі не да смаку, каб у ім сядзеў яшчэ нехта другі ды вычвараў усялякія штукі, якія могуць зьвесьці яго з тропу на розныя ўзбочыны разам зь яго неўміручай душою.

Лёйхтэнтрагер пераводзіць каня на роўны крок.

— Я, — кажа ён, — сын акуліста Балтазара Лёйхтэнтрагера з Кіцынгена і ягонай сужэнкі Ганны-Марыі, якая хадзіла тоўстая мною на дзевятым месяцы, калі па выраку нашага добрага пана, маркграфа Казіміра, майму бацьку як і шасьцідзесяці гараджанам і сялянам з навакольных вёсак выкалалі вочы.

— Мабыць-такі ваш гер бацька трымаўся благое кампаніі, — паддобрываецца юны Айцэн.

— Якое там благое, ён быў сярод іх найгоршы, — кажа той. — Як паназьбіралася людзей аж чорна, ды многія ўжо ў латах, зь дзідамі і як не пабягуць да Кіцынгенскай ратушы — на ўпакорваньне, мяцеж ім, бачыш, усім толькі ўпоперак, тады ўстае мой бацька, і рэзка так кажа, так, каб народу дагаджала, каб мёдам па губах; гэтак ловяць мышэй; але скора пакоцяццы галовы.

— Час быў благі, — мудра заўважае Айцэн. — Слава богу, ён ужо мінуўся, дзякуючы пісаньням гера доктара Марцінуса Лютэра і борздым захадам начальстваў. — І сам у сябе моўчкі пытаецца, колькі ж бо бацькавага мяцежніцкага духу магло перайсьці ў Лёйхтэнтрагера-малодшага, які цяпер едзе побач.

Але той ціхамірна пакусвае лісьцінку, сарваную з дрэва. Пасьля выплёўвае й расказвае сваю гісторыю далей.

— Гэтак сама ж і матчын бацька быў асьлеплены па загадзе маркграфа, — кажа, — з той прычыны, што ён выкарыстаў чэрап сьвятой Хадэлогі, заснавальніцы нашага жаночага кляштара ў Кіцынгене, дастаўшы яго з магілы, для гульні ў кеглі, а як што бацька мой праз дзень пасьля выколваньня вачэй гаротна сканаў ад ранаў, мая маці са мною ў жываце пабегла прэч, і сталася так, што я, як маленькі Ісусік, нарадзіўся ў дарозе, у стайні, але не атулены ласкай цялятак і асьлянятак і не адораны трыма каралямі; больш за тое, маці мая была ў тым хляве адна, і я выпаў зь яе і таму з моманту нараджэньня быў ушкоджаны, зь якой гэтай самай прычыны я й кульгаю на адну нагу, а адно плячко ў мяне вышэй за другое, а й невялікі гарбок выперся.

— Дык вам і з бацькавага й з матчынага боку ліхая долечка прыпала, — ня стрымліваецца юны Айцэн, а сам сабе думае, — няшмат людзкага можа выйсьці з гэтага хлопца пры такой долі, а ўголас кажа:

— Але ж, як там яно было ў вас далей?

Той, як бы ўспалошваецца зь нейкіх сваіх успамінаў, і ягоны ўздрыг перадаецца каню, ён пускаецца ў галоп, і юнаму Айцэну прыходзіцца доўга ўлягаць сьледам, пакуль ён нарэшце не дастаецца да працягу гісторыі, да таго яе месца якраз, калі гаротніца маці, нядужая і зьнясіленая, прыносіць дзіця ў Саксонію, у горад Вітэнбэрг, там яна ў бозе спачыла, а доктар Антон Фрыз і яго добрая жонка Эльзбэта прымаюць малое, якое, усімі кінутае й забытае, яшчэ ня ўмела гаварыць, а толькі лепятала й на цэлае горла крычала, у свой сірацінец.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Адам Глёбус: Post scriptum
Post scriptum
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.