• Пожаловаться

Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм: Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Стефан Гейм: другие книги автора


Кто написал Агасфэр (Вечны Жыд)? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Сачыце ўважліва, геру студыёзус, выбіраеце тры разы, — цяпер цягніце!

Айцэн слухаецца.

— Гэтая пакуль што не, — кажа незнаёмы. — Адкладвай убок.

Айцэн цягне другі раз.

— І гэтая пакуль што не, — кажа той. — Вы ж ня хочаце расчараваць мяне, мой юны пане!

Айцэну пад каўняром запякло. Калі ўсё гэта толькі блізір, думае ён зноў, але тут жа пераскоквае на іншае — дзеве Штэдэр якраз, пэўна, вельмі залежыць, каб з трэцяга разу ён вышмаргнуў правільна, рука дрыжыць, ён чуе на сабе пачашчанае дыханьне тых, што абступілі яго, і наўгад, усьляпую цягне.

— Самусенькі акурат! — кажа незнаёмы. — Чырвовы туз. Рацыя, геру студыёзус?

Юны Айцэн стаіць, разьзявіўшы рот, і ня ведае, з чаго большаму дзіву давацца: з гарбатага, які, цяпер гэта ўжо пэўна, агнездаваўся ў ягоным жыцьці, альбо ж зь сябе самога, што так цэлка патрапіў з выбарам. Усе астатнія моўчкі застылі, і толькі той, куксаты, раптам бярэцца рагатаць, як усё роўна ненармальны які, і крычыць:

— Ах, братачка Лёйхтэнтрагер, якія дзвосы вы нам тут выстаўляеце: з апошняга дурня робіце празарліўца й прарока!

І з гэтых слоў Айцэн нарэшце даведваецца імя незнаёмага, і яму, абазнанаму ў латыні пасьля чатырох гадоў лацінскай школы ў родным горадзе, адразу прыходзіць у галаву пракляты Люцыпар, але, дзякаваць богу, мы яшчэ ў Германіі, дзе «лёйхте» ёсьць лёйхтэ, гэта значыць «сьветач, зьніч», а «трагер» ёсьць трагер — «носьбіт» і нішто іншае, і той хто носіць гэты сьветач ёсьць «начны вартаўнік» — Лёйхтэнтрагер.

Цяпер ужо і ўсім закарцела параіцца з картамі, але Лёйхтэнтрагер тлумачыць, што, каб усё ішло сваім добрым ладам, патрэбна пэўная сымпатыя, якое ў яго да іх нямашака; але ён-такі гатовы за пяць грошаў з носа вычытаць кожнаму з картаў ягоную будучыню, чаго якраз-такі ўсім і закарцела — даведацца, як ідуць іх гешэфты, якія палюбоўнасьці кожан зь іх мецьме, каму наставіць рогі яго законная супасьцельніца, хто памрэ ад меча, хто скончыць свой век на шыбеніцы, а хто сканае дома ў ложку, аж Лёйхтэнтрагер за кароткі час зарабіў сваімі прадказаньнямі куды больш грошай, чым нехта там другі за шэсьць дзён найруплівейшай ручной маталыжнасьці. Толькі юны Айцэн не рашаецца з ходу ўпусьціць пяць грошаў, не, не таму, што ня мае, а таму што найглыбчэй верыць, што лёс людзкі ў руцэ божай, а не ў калодзе размалёваных зашмуляных картаў, і потым, думае ён, і без таго аднаго пэрсанальнага цуду на вечар годзе.

Тым часам галава яго ад віна й цяпла віруецца ўсё больш і больш, і ён ужо ня ведае, адкуль ён узяўся ў вялікім ложку ў пакоі на верхнім паверсе «Лебедзяў», ведае толькі, што ў цемры прыходзіць да памяці й што ляжыць у кашулі, курце й штанах, а шкарпэткі й чаравікі прапалі гэтаксама як і мяшэчак, які ён насіў на нацельным паяску: яго апаілі й абакралі, і добра, што ён адразу не паверыў незнаёмаму, які так назольна ашываўся каля яго, гэтаму, як яго? — Лёйхтэнтрагеру, і таму другому біндзюку з куксай, — хто ўжо раз вызьвяраўся на начальствы, той ніколі не патрапляе ў закон. Вось ужо ён мерыцца ўскочыць, нарабіць гвалту — абакралі! забілі! дзяржы яго! — калі раптам ў месячным сьвятле з акна бачыць, што той куксаты мірна ляжыць каля яго, чуе яго сапеньне, а на сваёй заголенай лытцы адчувае кумпячыстую нагу Лёйхтэнтрагера, які, зрэшты, ня сьпіць і тапырыцца ў цемру, быццам нешта выслухоўваючы, і як што ён заўважае раптоўнае хваляваньне свайго суложніка, кажа яму:

— Я прыбраў ваш капшук, геру студыёзус, і каб ніхто ня сьцібрыў, падсунуў вам пад галаву.

Юны Айцэн намацвае свой мяшэчак, ага, правільна — тоўсты й круглы, такі, якім яго й справіла яму цётка ў Аўгсбургу ў дарогу дахаты, бо чалавек ён ашчадлівы, траціцца толькі на самае-самае збытнае, так ужо ён выхаваны сваім купецкім бацькам, які ўвесь час настаўляў яго: адно да аднаго, сынку, прыкладаецца сума. Супакоіўшыся, ён ужо зьбіраецца зноў апусьціць галаву на юрзачок з манаткамі, калі раптам чуе тое, да чаго, мусіць, прыслухоўваўся ягоны сусед і тайны дабрадзей: крокі. Крокі за драўлянай сьцяной, якая аддзяляе гэты пакой ад іншых; там нехта пахаджае туды-сюды, туды-сюды, бесьперастанку, бяз супыну, і як жа бо даўно?

Юнаму Айцэну робіцца несамавіта, ён бліжэй падсоўваецца да суседа, які, як ён цяпер сабе зазначае, валасаты па ўсім целе й нават на горбіку, і кажа яму нашаптам, сам ня ведаючы, чаму кажа:

— Як той Вечны Жыд, што мусіць цэлы час вандраваць.

— Як вы на яго выйшлі? — таропка шэпча той яму ў адказ. — На Вечнага Жыда?

— Гэта толькі так сказалася, — кажа Айцэн. — Так называюць чалавека, якому не сядзіцца на месцы. — І зноў чуе крокі, ня можа іх адцурацца й штурхае Лёйхтэнтрагера ў рэбры: — А што, калі мы нацягнем штаны й сходзім туды, можа, у хлопца яшчэ ёсьць віно й ён будзе рады за кампанію?..

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч: Званы Віцебска
Званы Віцебска
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Светлана Алексиевич
Алесь Адамович: Я з вогненнай вёскі...
Я з вогненнай вёскі...
Алесь Адамович
Адам Глёбус: Post scriptum
Post scriptum
Адам Глёбус
Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.