Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык ты што, за жыдоў? — пытаецца Айцэн, успамінаючы й ншага, з кім яго сябар Ганс меў дужа даверлівы абыход тае памятнае ночы.

— Жыды, — кажа Лёйхтэнтрагер, — выклятыя богам. Гэта, прынамсі, нешта, што іх вылучае. А што маюць астатнія народы?

Юны Айцэн, які ахвотна паверыў бы, што Бог клапатліва дбае пра яго й нават паслаў у гэтую юдоль смутку свайго роджанага сына, каб адмыць ад грахоў персанальна яго, палохаецца ад думкі, што таму, угары, можа, і праўда на ўсё напляваць, як намякае Лёйхтэнтрагер. Але не, калі ўжо не яго сябар Лёйхтэнтрагер, дык сам Бог будзе на ягоным баку, калі ён цяпер пойдзе, апранецца, пасёрбае мучное затаўкі, а пасьля з годнасьцю, якую з гэтага часу павінен будзе паказваць усюды, пройдзе ў замкавую кірху, каб там трымаць ранішнюю казань перад багавейнымі й крытычнымі вушамі доктара Марцінуса й настаўніка Мэланхтона. Не яго ж галава была, калі некалькі дзён таму назад была пустэльняй з напханымі ў яе навукамі, а ягоная галава была галавою ў поўным парадаку, калі апошняе ночы ён ператрос усе кнігі Майсея, шукаючы патрэбных выслоўяў, і знайшоў шмат чаго трапнага, а на патрэбу меў яшчэ й шпаргалік у кішэні, які павінен быў даць яму палёгку на тую крайнасьць, калі палёгкі ня будзе.

Дый раніца такая ясная, калі ён выходзіць у дзьверы, кропелькі расы блішчаць, як дыяманты й каштоўныя камяні, нават вада ў сьцёкавай рыне пасярэдзіне вуліцы люструе ясны божы дзень, і людзі, як і ён, пасьпяшаючы ў дом божы, вітаюць яго так сардэчна, аж ён спадціха нават думае, што якраз сёньня ня можа быць ніякай плягі, і адразу пасьля гэтага сам залікае да парадку, бо чорт спакон веку з тымі, каго апантала гардыня.

Ён добра ведае кірху зь яе высокім сьпічастым дахам, яе брамай, да якое колісь доктар Марцінус прыбіў свае тэзісы; так, думае юны Айцэн, з малога паўстае вялікае; крыху менш за сто фраз, а ўжо Рым скалануты, цьвярдыня антыхрыста. І думае далей, што, калі толькі будзе гаварыць з адвагай, дык і ягонае слова можа магутна паспрыяць на дабро хрысьціянству.

Падымаючыся на катэдру пасьля некалькіх пабожных сьпеваў, калі ўсё ўнізе аціхае й да яго паварочваюцца твары справа й зьлева йі ён апускае галаву ў ціхім благаньні, каб вымаліць дабраславеньне Госпада на ўдачу ягонай казані, каб не стаяў ён тут, як таўкач і заіка, ён успамінае пра многія выпадкі, калі сам сядзеў там унізе ў богабаязнай замілаванасьці, тым часам як тут угары на гэтай катэдры ўзвышаў голас ягоны настаўнік Мэланхтон, а тое часам і сам Лютэр. І ён пачынае:

— Любасныя! Мілата вам і мір у Хрысьце! — І зачытвае тэкст зь эвангэльля: — «А Пілат, бачачы, што нічога не дапамагае, а неспакой расьце, узяў вады і ўмыў рукі перад людзьмі, кажучы: невінаваты я ў крыві Праведніка Гэтага; глядзеце самі. І, адказваючы, увесь люд сказаў: Кроў Ягоная на нас і на дзецях нашых!» — І пачынае далей зноў ад сябе: — Любасныя! Глядзіце, такое адбывалася больш чым тысяча пяцьсот гадоў таму назад каля дома намесьніка Пілата ў Ерусаліме, і гэта быў адназначна габрэйскі народ, які патрабаваў крыві нашага Госпада й Збаўцы, патрабаваў укрыжаваньня. І гэты народ з такою віною сёньня жыве сярод нас і мае нахабнасьць верыць, што зямлю Ханаан, горад Ерусалім і Божы храм яны атрымалі ад Бога, ды яшчэ й сёньня ня могуць адмовіцца ад сваёй вар'яцкай пыхі ва ўпэўненасьці, што менавіта яны — Божы народ, хоць яны разьбітыя з рымскіх часоў, расьцярушаныя па сьвеце й да асноў сваіх асуджаныя і адкінутыя.

Айцэн падымае вочы й шукае доктара Марцінуса, і бачыць, як той лагодна ківае, бо такія думкі пра жыдоўскі народ якраз патрапляюць яго ўласным. І юны прапаведнік бачыць, што ён пацэліў у самы акурат, і, падмацаваны й падбадзёраны, прамаўляе далей. Як што яны, жыды, кажа ён, гналі нашага Госпада Ісуса з такой вялікай нянавісьцю й не хацелі паверыць, што ў ягонай асобе да іх прыйшоў мэсія, дык з такой самай нянавісьцю яны гналі і ўсіх хрысьціян. Іх яны называлі гоямі і, паколькі ў іхніх вачах мы былі гоямі, а не паўнавартаснымі людзьмі, дык мы ня былі людзьмі высокай, шляхетнай крыві, роду й паходжаньня, як яны, якія вялі свой род ад Абрагама, Сарры, Ісаака й якава, хоць, і гэта асабліва падкрэсьлім, Бог праз сваіх прарокаў закляйміў дзяцей Ізраіля як ліхіх шлюх, бо, як асабліва скардзіўся прарок Ісая, яны, наўзрок выконваючы Божыя запаведзі, насамрэч учынялі толькі ліхату й ідалапаклонства.

Юны прапаведнік адчувае, як яго слова кранае чульлівыя сэрцы парафіянаў і што ня толькі доктар Лютэр, але і ўсе яны ў душы кажуць сабе, што ён мае рацыю, і канец і аман. Гэта ўскрыляе яго, і ён рашае прыналегчы, паднапяцца й падагрэць яшчэ мацней ды кажа:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x