Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)

Здесь есть возможность читать онлайн «Стефан Гейм - Агасфэр (Вечны Жыд)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Агасфэр (Вечны Жыд): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Агасфэр (Вечны Жыд)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Але цуд, як і ўсе Ягоныя цуды, пачаўся страшным і велічным відовішчам, як толькі з прасторы прасьцерлася Божая правіца, сягнула праз цэлы сьвет, і ўсе стварэньні сабраліся ў Яго руцэ. Пасьля ўся неабсяжнасьць звузілася, і, як штукар дастае свае аксэсуары - парашочкі й пудэлачкі з эліксірам і костачкі, альбо як кухарка муку, яйкі, алей, так, убачылі мы, Ён узяў з усёй зямлі грудачку пылу й з усіх водаў адну кропельку й з усяго паветра ўгары адну паветрынку й з усяго агню дробную жарынку й гэтыя чатыры слабыя элемэнты-стыхіі - холад, цяпло, сухасьць і вільгаць Ён паклаў сабе на далонь і з таго зьляпіў Адама. І мы павінны былі яму служыць, кажа Люцыпар, усё яшчэ павярнуўшся да мяне, і мусілі былі пачалавечы падладжвацца й пахлебіцца й кланяцца яму й ганараваць яго! І так сказалі анёлы перад абліччам новага Адама: дзеля якое мэты й прычыны стварыў Бог яго з гэтых чатырох стыхіяў, калі ня дзеля таго, каб усё на сьвеце карылася яму й слухалася яго? Ён узяў грудачку пылу зь зямлі, каб усе пылатворныя служылі Адаму, кропельку вады, каб усё ў морах і рэках давалася яму, подых-вятрынку з паветра, каб усё жывое ў паветры было ягонае, жарынку з агню, каб усе агнявыя істоты й духі й магуты падкладаліся пад яго. Хвалеце Госпада ў вышынях.

Агасфэр (Вечны Жыд) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Агасфэр (Вечны Жыд)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А на вуліцы каля брамы, як што ўжо паклаў свой таляр у скарбонку, ён сустракае Лютэра, які, здаецца, чакаў яго на замкавым двары й хоча пагутарыць зь ім.

— Малады чалавек, — кажа Лютэр і выпрабавальна зьмервае яго адным здаровым вокам ці тое з сумнівам, ці тое з прызнаньнем, — вы проста прачыталі з маёй галавы мае думкі, што вы сёньня выклалі пра жыдоўскі народ. Але слухаючы вас, я быў падумаў сабе: такі, як ён, як усё адно адмыслова створаны, каб падупадаць сатанінскім змустам; паверце мне, я маю досьвед у гэтым. Таму я раю вам, заставайцеся пастаянна ў скрусе духу й сэрца вашага й час ад часу акідайцеся вокам цераз плячо, ці не стаіць ён ужо ў вас за плячыма. І прыміце гэта; гэта пісямко, якое я хачу даць вам у дарогу.

З гэтымі словамі вялікі чалавек нахіляеццца да яго, быццам хочучы абняць; але ня робіць гэтага; толькі воблачка піўнога духу й цыбулі зыходзіць зь яго й абвалакае юнага Айцэна, тым часам як Лютэра ўжо й дух прастыў.

Разьдзел дзясяты. У якім прафэсар Лёйхтэнтрагер дакладвае пра дыялектыку ў боскім уяўленьні і дадае з Dead Sea Scrolls факты пра верагодную сустрэчу Агасфэра з рабі, а прафэсар Байфус атрымлівае дасьледчае заданьне

Геру

праф. д-ру Dr. h. c. Зігфрыду Байфусу

Інстытут навуковага атэізму

Бэрэнштрасэ 39а

108 Берлін

German Democratic Republic

29 лютага 1980

Дарагі гер калега!

Мне вельмі скрушна бачыць чалавека Вашага духоўнага бляску і прынцыповай партыйнай цвёрдасці, — на жаль, вельмі рэдкая ў нашым жыцці камбінацыя — так жорстка паднятым на рогі дылемы. Вы пішаце мне ў Вашым ласкавым лісце ад 14 г.м., што акцэптуеце доўгажыццёвасць Агасфера як факт, што верыце ў Ісуса. Хоць Вы і не кажаце выразна, што Вам, паколькі з апошнім Вы не можаце не згадзіцца, супроцьпаказана і першае, прынамсі, гэта implicite заключана ў Вашым сцверджанні.

Але гаворка тут ідзе, даруйце мне, што я кажу Вам гэта, пра няправільную выснову, бо калі, з аднаго боку, Агасфера можна вельмі лёгка разглядаць без Ісуса, а з другога, дапусцім, як я раблю гэта, разглядаць сустрэчу Агасфера з Ісусам як дадзенасць, дык гэта зусім не азначае верыць у Ісуса як Божага сына альбо наогул як боскую сутнасць. Так і так у гэтым, але я напэўна рвуся да Вас у адчыненыя дзверы, ёсць свой клопат з багамі. Вы ёсць тая зручнасць, якую чалавек у залежнасці ад патрэбы стварае сабе сам і ўжо з прадаўняга часу стварыў; толькі, і ў гэтым праблема, гэтыя багі развіваюць у такім разе ўласнае жыццё, якое мяжуе з прывіднасцю. Я бачу ў гэтым неабвержную дыялектыку, якая Вам, паколькі Вы таксама хочаце быць дыялектыкам, напэўна, прынясе радасць.

А цяпер, перш чым я перайду да самай важнай часткі майго пісьма, менавіта да кумранскага рукапісу, некалькі дробных адказаў на Вашыя пытанні.

Я цалкам падзяляю Ваша меркаванне, што Агасфер з Кнігі Эстэр не ідэнтычны нашаму даўгажытніку Агасферу; гэта ўжо хоць бы таму, што той не быў яўрэй, і ўся ягоная сувязь з яўрэйствам пралягала выключна праз яго каханую, памянёную Эстэр. Агасфер з Кнігі Эстэр, фактычна афіцыйна званы персідскім царом Артаксэрксам, і менавіта першае ў яго імені, з дадатковым імем Макрашыр, па-нямецку «доўгая рука, даўгарукі» (464–424 да н. э.), які ў вядомым кімонскім мірным дагаворы прызнаў незалежнасць грэцкіх гарадоў у Малой Азіі. Наколькі далёка заходзіў на самой справе Артаксэркс Макрашыр у сваёй дружалюбнасці і жаданні даць яўрэям эксыль, пра гэта нам дае звесткі толькі Кніга Эстэр, а што да гістарычнай надзейнасці асобных кніг Бібліі я маю падобныя да Вашых сумненні; у кожным разе іх трэба разглядаць крытычным вокам.

З Вашым герам д-рам Вільгельмам Якшам, з другога боку, я не зусім згодзен, калі ён сваімі, вядома ж, дабрамыснымі пытаннямі пра недастатковую цікавасць медыяў да майго сябра Агасфера, як і да ягоных рэкламных метадаў спрабуе паставіць пад пытанне фенаменальна працяглую экзістэнцыю гэтага чалавека. Гер Агасфер, а ў гэтым ён запэўніваў мяне неаднаразова, ненавідзіць ўсякі вэрхал вакол сваёй асобы. Гэта заходзіць так далёка, што ён нават не святкуе дня свайго нараджэння, хоць, вядома ж, з улікам пражытых гадоў меў бы поўныя на тое падставы.

А цяпер да ўжо дакляраванага галоўнага пункту, да атаясамлення Агасфера з Ісусам праз фрагмент у Dead Sea Scrolls, на які ў сваім пісьме да Вас ад 19 снежня мінулага года я ўжо звяртаў Вашу ўвагу. Гаворка ідзе пра скрутак 9QRes, раздз. VII, 3 да 21, і VIII, 1 да 12; гэты скрутак цяпер падрыхтаваны да публікацыі, і я паспяшаўся, даводзячы пэўныя мясціны, хай сабе толькі папярэдне і толькі вельмі прыблізна, да адпаведнасці паэтычнаму зместу арыгінала, перакласці на нямецкую мову. 9QRes, дзеля Вашай інфармацыі, азначае, што гэты рукапісны скрутак быў знойдзены ў пячоры № 9 селішча Кумран і атрымаў назву Resurrection, таму што ў ім між іншым ідзе гаворка пра ўваскрэсенне і ўшэсце Настаўніка справядлівасці. Гэта, такім чынам, рукапіс эсхаталагічны, і названы ў ім Настаўнік сравядлівасці, гэтаксама як і адначасова памянёны Князь абшчыны, верагодна, разумеліся людзьмі ў Кумране як постаці месіянскія. Пазначаныя кропачкамі мясціны ў маім перакладзе ўказваюць на пашкоджанні скрутка з пісьмёнамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Агасфэр (Вечны Жыд)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)»

Обсуждение, отзывы о книге «Агасфэр (Вечны Жыд)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x