Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Другi — пра мастацкую выставу, дзе Валера разам з сваiмi абстрактнымi кампазыцыямi паказаў публiцы некалькi малюнкаў мужчынскiх фiгураў, у вынiку чаго атрымаў ад масьцiтага мастацтвазнаўцы букет камплiмэнтаў, у якi было ўторкнутае запрашэньне да мастацкае знакамiтасьцi сусьветнага сумеру, але ў прызначаны дзень спазьнiўся. Апошняя акалічнасць і дала Валеру магчымасьць высьветлiць, што самай важкаю прычынай запрашэньня былi менавiта мужчынскiя фiгуры.

Потым мы досыць лягiчна бярэм курс на ўлюбёны паб Оскара Ўайлда, дзе праз два днi я апынуся за адным столiкам з мэксыканскаю студэнткай, якой дам першы i, вiдаць, апошнi ў яе жыцьцi ўрок беларускае мовы. Больш дэталёва гэты эпiзод будзе распрацаваны ў вершы пад двухсэнсоўнаю назваю «1 красавiка 1995 г.», адкуль будучы чытач даведаецца пра тэатральны ўздых палёгкi, калi я здолеў растлумачыць маёй спадарожнiцы, што не ва ўсiм падзяляю густы аўтара «Баляды Рэдынгскай турмы», а таксама, што гэта абсалютна ня значыць, што пасьля пiнты пiва i дзьвюх фiлiпiнскiх цыгарэтаў смуглявая ручка ўжо мае права расшпiльваць гузiкi на зялёнай кашулi, якая памятае зусiм iншыя пальцы, i працягваць сваю рызыкоўную экскурсiю, пакуль ты намагаесься прадэклямаваць страфу мясцовага клясыка пра зайздроснае шчасьце мяняць стан душы гэтаксама проста, як пэнi можна памяняць на шылiнг. Намёк застаецца незразуметым, мовы катастрафiчна не хапае, аднак, прапусьцiўшы неiстотныя дэталi, ты павiнен з усёй адказнасьцю прызнацца, што вашае разьвiтаньне не нагадвала ўцёкi, бо мэксыканскiя студэнткi не павiнны кепска ўспамiнаць мужчынаў з Рэспублiкi Беларусi, асаблiва тады, калi толькi што пачулi пра яе iснаваньне.

Магiла Маркса

Штодня я двойчы праяжджаю падземкаю праз станцыю Гайгэйт. Аднаго вечару мае гасьцiнныя гаспадары на чале з айцом Аляксандрам Надсонам зьдзiўляюцца, чаму я дагэтуль ня выйшаў там з вагону, каб ускласьцi што-небудзь на магiлу Карла Маркса.

У кантэксьце падрыхтоўкi майго вiзыту на могiлкi мiстэр (а таксама мэсье й спадар) Гай Пiкарда, дасьледнік беларускай царкоўнае музыкі, а таксама Скарынавага захапленьня кабалістыкай, знаёмiць мяне зь некаторымi малавядомымi старонкамi самаахвярнага жыцьця клясыкаў навуковага камунiзму, якiх ён бязь лiшняга пiетэту мянуе «лёнданскiм п’янiцам» i «сiмбiрскiм сыфiлiтыкам». (Памiж усяго iншага я, у прыватнасьцi, даведваюся, як у свой час ангельская палiцыя заслала на лёнданскую бальшавiцкую канфэрэнцыю сакрэтнага агента, што, вярнуўшыся назаўтра ў офiс, здаў начальству блiскучую справаздачу з аднаго сказу, сэнс якога зводзiўся да таго, што дыскусiя адбывалася на якойсьцi незразумелай мове, а таму ён, агент, анi калiва не зразумеў.)

Выяўляецца, што за нейкую мiлю ад цяпершняй Беларускай каталiцкай мiсii таварыш Маркс неаднаразова наладжваў грунтоўныя турнэ па пабах, жвава дыскутаваў з прыгнечанымi капiталам ангельскiмi пралетарамi, а аднаго разу, расьперажываўшыся за iхны гаротны лёс, хапянуў трайную дозу i размалацiў парасонам вулiчны лiхтар, пасьля чаго спрытна ўцёк ад палiцыi.

Гэтыя зьвесткi робяць клясыка больш чалавечным i больш блiзкiм, i я штодня сапраўды зьбiраюся выйсьцi ў Гайгэйце з падземкi, але так i не магу прыдумаць, што ж я там ускладу.

Яйкi ў чаравiках

Не адшукаўшы ў адкрытых турыстам залях Брытанскае бiблiятэкi старадрукаў Францiшка Скарыны, я задавальняюся разгляданьнем выстаўленых у вiтрынах рукапiсаў.

Джойсава рука размашыста вадзiла па грубай жаўтлявай паперы простым алоўкам, а потым рашуча перакрэсьлiла напiсаныя зь вялiкiмi прабеламі радкi чырвоным. (Гаворка ідзе пра яшчэ невядомага нам «Фiнэгана».)

Гросбух з чарнавiком Данiэля Дэфо адпачывае ад лiтаратурных практыкаваньняў гаспадара побач зь лiстом Джонатана Сўiфта, па сумяшчальнiцтве ангельскага шпiёна ў Iрляндыi.

Джон Кiтс, Фрэнсіс Бэкан, сёстры Брантэ...

Вiтрына з аўтографамi «Бiтлз».

У бiблiятэчнай кнiгарнi можна набыць iх факсымiле, а таксама сьвежы даведнiк «Вялiкабрытанiя-1995: 50 гадоў пераменаў». Мне ўдаецца даволi зграбна перакласьцi кавалачак прадмовы: нягледзячы на зьяўленьне хуткасных аўтастрадаў, на масавае адмаўленьне ад ялавiчыны i цукру ды iншыя велiзарныя зьмены, брытанцы працягваюць лiчыць, што iм выпала незайздросная доля нарадзiцца ў найгоршай для жыцьця краiне сьвету, калi ня ўлiчваць, вядома, усiх астатнiх краiнаў.

Разумовыя высiлкi над старонкамi «Вялiкабрытанii-1995» годна вянчае бляшанка элю (9% алькаголю).

На лавачцы перад уваходам, скiнуўшы чаравiкi, можна выцягнуцца на сонейку побач з закаханай францускай парачкай, а прачнуўшыся, — усьцешана ўпэўнiцца, што з абуткам на тым баку Ля-Маншу праблемаў няма, як няма iх i з шакалядавымi велiкоднымi яйкамi, якiя табе пакiнулi на памяць: па два ў кожным чаравiку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x