Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Можа, якраз краявiд з грозьненскiмi трупамi, сярод якiх адзiн вiдочна дзiцячы, а другi падобны да мяне, i змушае нарэшце разабраць свой праскi архiў, што складаецца са сьпярэшчаных запiсамi запрашэньняў, праграмак, рэклямак, вiзытовак i рэстаранных сурвэтак. Пасьля нялёгкiх перамоваў лайдакаватая памяць усё ж дае згоду заняцца расшыфроўкаю гэтай ужо амаль што абракадабры. Сабе ў пратаколе я агаворваю адзiную ўмову — пазначаць назву дакумэнту, якi быў выкарыстаны ў якасьцi носьбiта iнфармацыi. Калi вы ня згодныя, што гэтая ўмова робiць гонар дыплямаванаму гiсторыку, можаце лiчыць яе праяваю снабiзму, хоць я трымаюся думкi, што клясычны снабiзм — гэта калi сын швайцара саромеецца падаць палiто свайму сябру.

Зацемкі з рэклямнага праспэкту гатэлю «Атрыюм»

Каб узмацнiць верагоднае падазрэньне ў снабiзьме, адразу паведамлю, што ў гэтым гатэлi нядаўна спыняўся Бiл Клiнтан, аб чым сьведчыць ня толькi праспэкт, але і фотавыстава каля фантана з вадаспадамi ў гатэльным пасажы, дзе няблага ўладкавалiся дзевяць бараў i рэстарацыяў, па якiх найлепей сьлiзгануць абыякавым позiркам задаволенага ўсiм на сьвеце плэйбоя. (Тое самае датычыць i мiнi-бару ў нумары.) Комплекс фiнансавай непаўнавартасьцi можна пасьпяхова пераадолець, дзякуючы татальнай кандыцыянэрызацыi, музычным лiфтам зь бiтламi, Моцартам i фiтанцыдамi, а таксама дзякуючы прыгожанькiм пакаёўкам, якiя ня толькi штодня мяняюць табе ўсю бялiзну, але i (дорачы шматзначны позiрк) заходзяць засьцялiць ложак нанач.

Аднак найбольш надзейна здратаваць свой комплекс ты маеш магчымасьць падчас гатэльнага сьняданку, калi быццам кот пасьля дзясятае ўкормленай мышыны захмялела блукаеш сярод усiх гэтых ёгуртаў, яечняў з бэконам, сасiсак з хрэнам, каўбасак па-праску і па-бэрлiнску, сярод салатаў з усёй вядомай i невядомай табе садавiнай i гароднiнай, сярод пiрамiдаў размаiтых кнышоў i цестачак i запацелых збаноў з экзатычнымi сокамi, сярод цемнаскурых афiцыянтаў з каўнiкамi, калi ленавата ўзгадваеш героя показкi, якi абяцаў калi ня зьесьцi ўсё, дык хоць пакусаць, калi ўжо не паварочваеш свой чуйны нос гурмана на тонкi водар якога-небудзь паштэту з гусiнае пячонкi.

Сярод гэтага раблезiянскага багацьця ў нетрах твайго наладаванага на цэлы дзень страўнiка нараджаецца самазадаволеная думка, што ў параўнаньнi з Клiнтанам у цябе велiзарная перавага. Ты маеш усяго толькi цёплы двухмясцовы нумар на аднаго, а ён займаў цэлы паверх. А хiба лёгка прывесьцi каго-небудзь да сябе ўвечары, калi ў цябе цэлы паверх, ды яшчэ калi яго палову займае паводле пратаколу твая жонка? Няшчасны Клiнтан!

Зацемкі з запрашальніка на прыём у Гішпанскай залі Праскага замку

Першы праскi вечар адметны, прынамсi, трыма падзеямi.

Па-першае, я ўпершыню сёлета надзяваю гальштук. Не завязваю, а менавiта надзяваю, бо — прызнаюся — завязваць гальштукi (пачынаючы зь пiянэрскага) так i не навучыўся, а таму прывез зь Менску ўжо завязаны.

Па-другое, кiраўнiк кiтайскае дэлегацыi навiдавоку ў астатняй публiкi дастае сьпiс i робiць пераклiчку падначаленых, абуджаючы ў памяцi аповеды, нiбыта ў свой час у Кiтаi, гэтаксама як у Манголii i ў вотчыне таварыша Кiм Iр Сэна, пiсьменьнiкі ўраньнi зьбiралiся разам у сваiх саюзах, па званку сядалi за скарбовыя сталы i на працягу васьмiгадзiнавага працоўнага дня з законным перапынкам на абед пiсалi лiтаратурна-мастацкiя творы. (У нашай дэлегацыi пануе поўная анархiя, а каб спатрэбiлася выбраць кiраўнiка, я, не вагаючыся, вылучыў бы Сьвятлану Алексiевiч — пагатоў, ладзячы пераклiчкi, яна не ператомiцца, бо ў сьпiсе буду адно я.)

Трэцяя падзея — сустрэча ў кулюарах з братняй расейскай дэлегацыяй. Млявая рука А. А. Вазьнясенскага. Гаркавая мудрасьць габрэйскiх вачэй Грыгорыя Бакланава. Ветлiвая стома Андрэя Бiтава. «Старшие сестренки» паводзяцца больш непасрэдна. «Вы представляете, — трагiчна ўсклiквае паэтка Юнна Морыц, — даже каких-то белорусов поселили в «Атриуме», а мы вынуждены ютиться в русском посольстве, где из удобств только задрипанный чайник с пачкой сосисок в холодильнике!» (Жахлiвая дыскрымiнацыя, дарэчы, узьнiкла зусiм не таму, што чэхi вырашылi парахавацца за старыя крыўды — месцы ў гатэлi рэзэрвавалiся двум афiцыйным дэлегатам ад кожнае краiны, з Расеi ж прыбыла каманда роўна ў дзесяць разоў большая.)

З пачуцьцём глыбокага задавальненьня «какие-то белорусы» заўважаюць на даляглядзе знаёмую постаць прэзыдэнта Ўкраiнскага ПЭНу пана Яўгена Свэрсьцюка (у недалёкiм мiнулым — сем гадоў лягеру i пяць — ссылкi). За iм вырастае магутны Кнут Скуенiекс, прэзыдэнт Латвiйскага ПЭН-цэнтру, таксама колiшнi дысыдэнт i вязень брэжнеўскiх палiтзонаў. Упершыню з Кнутам мы сустрэлiся ў сакавiку 1989-га на шаўчэнкаўскiх урачыстасьцях у Кiеве, дзе тады яшчэ верхаводзiў таварыш Шчарбiцкi i куды мы з Рыгорам Барадулiным зьявiлiся зь вялiкiмi бел-чырвона-белымi значкамi, за што нас разам зь яшчэ больш небясьпечнымi прыбалтамi i гадаванцам Кiеўскага ўнiвэрсытэту малдаванiнам Барысам Марыянам (на вакзале яго ад iмя юбiлейнага шаўчэнкаўскага камiтэту сустракаў былы аднакурсьнiк, якi некалi напiсаў на Барыса данос у органы) пасадзiлi ў апошнi рад велiчэзнага прэзыдыюму ў залi опэрнага тэатру. Там, у глыбiнi сцэны, быў выдатны назiральны пункт — асаблiва тады, калi ў час прамовы Шчарбiцкага ў рампе выбухнула лямпачка й высьветлiлася, што за кулiсамi хавалася цэлая рота шыракаплечых «рабочых сцэны» ў гарнiтурах ад аднаго краўца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x