Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала

Здесь есть возможность читать онлайн «Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зборнік пятнаццаці гадовай творчасьці класіка беларускай літаратуры пры жыцьці. Уладзімер Арлоў – гэта чалавек, які ня проста піша пра Беларусь, але жыве ёю. Да такой высновы можна прыйсьці, калі чарговы раз знаёмішся з творамі беларускаг пісьменьніка і гсіторыка. Выданьне распачынае эсэ “Незалежнасьць – гэта…”, перакладзенае на дваццаць моваў, якое нажаль актуальнае і сёньня, але дзякуючы якому становіцца зразумелым сэнс самой незалежнасьці. Праз лябірынты гісторыі, часу, мясьцінаў і падзеяў аўтар шукае самае галоўнае – Беларусь. Менск, Лёндан, Нью-Ёрк і нават Картаген на старонках выданьня становяцца сваімі, бо паўстаюць у творах Уладзімера Арлова. Праз усё выданьне бачная трансфармацыя, якая адбывалася як з самім аўтарам, гэтак і з Беларусью за апошнія гады.

Сланы Ганібала — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На дне басэйну чайкі дзяўбуць укамянелы кавалак піццы. Апярэджваючы тваё пытаньне, Міра як добраму сябру цісьне руку і тлумачыць, што ваду нальюць, як толькі мора стане празрыстым.

Ужо тым самым адвячоркам хвалі пазбаўляюцца брыдкага жаўтлявага колеру, афарбоўваючыся ў размаітыя адценьні сіняга й зялёнага, але ты дзеля пэўнасьці чакаеш наступнага вечара. Замест звыклай кавы перад Мірам стаяць два кілішкі ракіі. Гаспадар праводзіць цябе адкрытым позіркам чалавека з чыстым сумленьнем і праз хвіліну такім самым позіркам сустракае. Ён працягвае табе кілішак: «Дарагой, басэна для балных, а для тэбя — морэ».

Галоўны сюрпрыз Міра Куч рыхтуе на разьвітаньне. У дзень ад’езду чамусьці немагчыма забраць у адміністратаркі пашпарт. Ты не самотны: каля стойкі раз-пораз закіпаюць жарсьці. Гаспадара на тэрасе няма, ён заслужыў адпачынак пасьля начных клопатаў. Уначы Міра высачыў дзьвюх дзяўчатак, якія натхнёна маркітаваліся ў сваім нумары з гарачымі чарнагорскімі хлапцамі і, расслабіўшыся перад ад’ездам, забыліся замкнуць дзьверы. Злавіўшы юравабную кампанію на гарачым, Міра Куч запатрабаваў ад кожнае парачкі па 30 эўра. Чарнагорцы надзелі штаны і, пакруціўшы пальцам каля скроні, падаліся дахаты. Дзяўчаты палічылі гаспадарова патрабаваньне дрэнным жартам і, дапіўшы марціні, паклаліся спаць.

Ды Міра Куч ня любіць жартаваць. Выспаўшыся й сабраўшы пастаяльцаў, ён абвяшчае, што ніхто з тых, хто зараз ад’яжджае, ня ўбачыць пашпартоў, пакуль ён, Міра, не атрымае свае законныя 60 эўра. Перамовы завяршаюцца тым, што табе й іншым пашпарты вяртаюць за так, а юныя віноўніцы ўсяго вэрхалу пагаджаюцца па чарзе «сур’ёзна пагаварыць» зь Мірам тэт-а-тэт. Мэханічна засякаеш час: кожная «размова» доўжыцца 30 хвілінаў.

Мурын

І ў Гішпаніі, і ў Тунісе, і ў Парыжы, і тут, у Монтэнэгра, ты почасту ўспамінаеш маміну сястру, а тваю цётку Вольгу, якая за ўвесь свой васьмідзесяцігадовы век не была нідзе далей за добра вядомыя ў тваіх шыротах Копысь ды Шклоў. Ці не адзіным сьведчаньнем таго, што сьвет нязьмерна велічэзьнейшы й шматстайнейшы, для цёткі Вольгі стаў студэнт Горацкай сельгасакадэміі, мурын, што заявіўся ў вёску да аднакурсьніцы, ледзь не да сьмерці ўлякнуўшы ейную маці.

Шклоў

Шклоўская тэма неспадзявана атрымлівае працяг, калі на праходцы ты заўважаеш на дзьвярах шыльдачку з прозьвішчам гаспадара — Неранчыч. Вельмі верагодна, што тут жыве далёкі сваяк таго сэрба Неранчыча, што пакінуў яскравы сьлед у гісторыі тваёй краіны, дзе вядомы як Сямён Зорыч — адстаўны кацярынінскі фаварыт, якому шчадралюбная царыца падаравала нядаўна прыняты пад крыло імпэрскага арла Шклоў.

Ты выбіраеш у кавярні столік з выглядам на мора, замаўляеш келіх «Вранцу» і думаеш, што ёсьць на сьвеце гарады, якія ўзгадоўваюць асьветнікаў, рыцараў, мастакоў, а ёсьць іншыя — якім цягам стагодзьдзяў наканавана нараджаць або акумуляваць злодзеяў, самазванцаў ды авантурыстаў.

Ты зусім ня ўзгадваеш усім вядомую асобу. На адсутнасьць славы з сумнеўным адценьнем Шклоў ня мог паскардзіцца з часоў Вялікага Княства. Непрыкметным шклоўскім настаўнікам быў (пакуль ня ўспомніў, што ён — недарэзаны сынуля Івана Жахлівага) знакаміты самазванец Дзьмітры ІІ, якому двойчы ледзь не пашчасьціла захапіць маскоўскі трон. У сярэдзіне наступнага стагодзьдзя Шкловам валодаў князь Адам Чартарыйскі, які выславіўся такімі маштабнымі фінансавымі махінацыямі, што ад арышту яго ўратавала толькі магутная рука ў расейскай сталіцы.

Зорыч на гэтым тле сьпярша выглядаў вельмі выйгрышна — запускаў мануфактуры, завёў тэатар з опэрнай, балетнай і драматычнай трупамі. Аднак з году ў год фінансавыя справы графа ішлі ўсё горш, эканамічныя рэформы буксавалі, бюджэт трашчаў. Суцяшала толькі тое, што кудысьці прапалі самыя неспакойныя крэдыторы...

Неяк праз графскія ўладаньні ехаў даўні зласьлівец Зорыча князь Пацёмкін. Адзін з найсумленьнейшых шклоўскіх жыхароў, імя якога — Давід Мойшавіч — захавалі гістарычныя крыніцы, папрасіўся да яго міласьці на аўдыенцыю і зь сьлязьмі ад чыненай вакол несправядлівасьці прадэманстраваў пецярбурскаму госьцю атрыманыя ад шклоўскага ўладара фальшывыя сто рублёў. Пацёмкін задаволена пацёр рукі ды прызначыў сьледчую камісію. На допытах шклоўская намэнклятура пачала «калоцца». Выявілася, што нядаўна да Зорыча прыбылі з гістарычнай радзімы дарагія госьці з набытым у Брусэлі друкарскім варштатам. Канчаткова здаў усіх прыдворны карлік лёкай Лукашка — прызнаўся, што ня раз бачыў у графскіх пакоях скрыні, дзе пад калодамі картаў схаваныя пачкі навюткіх асыгнацыяў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сны iмператара
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Ордэн Белай Мышы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Паром празь Ля-Манш
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Рэквіем для бензапілы
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Арлоў Уладзімір - Добры дзень, мая Шыпшына
Арлоў Уладзімір
Томас Харрис - Ганнібал
Томас Харрис
Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x