• Пожаловаться

Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж: Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1996, ISBN: 985-05-0070-0, издательство: Юнацтва, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

libcat.ru: книга без обложки

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Джэймс Олдрыдж: другие книги автора


Кто написал Паляўнічы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Рой перавёў погляд на бляклую пляму возера Гурон.

— Праўда, Самсон, — сказаў ён абыякава.

— Я яшчэ разумею, чаму ты аддаў свой участак, — сказаў Самсон. — Але чаму не ісці на поўнач? Гэтыя мясціны чакаюць такіх, як ты. Ты гадамі гаварыў пра тое, каб пайсці на поўнач. Дык што ж сталася, чаму ты перадумаў, калі ёсць такая мажлівасць?

Рою міжволі давялося разыгрываць Самсона.

— Старэю я, Самсон, для такіх прыгод, — сказаў ён. — Гэта для такіх дужых хлопцаў, як ты. — Рой успомніў, колькі разоў ён спрабаваў разлучыць Скоці з Самсонам і нічога не выходзіла. А як лёгка разлучылі іх абставіны.

— Што ты будзеш рабіць без Скоці? — спытаў ён здзекліва.

Вялікія далоні Самсона былі такія цяжкія, што сабака глуха забурчаў.

— Скоці адмовіўся ад свайго ўчастка і вырашыў ісці на поўнач разам са мной. Давай і ты з намі. Чаму ты не хочаш? Што з табой?

Рой не адказаў, але засмяяўся са Скоці, як смяяўся з Самсона. Смяяўся ён і з сябе, са сваіх спроб разлучыць іх.

— Дык што, Рой? — спытаў Самсон.

— Я вырашыў адпачыць, — адказаў Рой.

Самсон не адставаў ад яго, не пераставала яго рука церабіць сабаку. Але ад абодвух ён нічога толкам не дабіўся, ды тут з'явіліся Скоці і Джэк Бэртан.

— Так! — сказаў Рой. — Значыцца, з'явіліся яго экселенцыя айцец Малькольм і дарожны ўпаўнаважаны.

— Я прывёў Джэка, — дзёрзка пачаў Скоці, — каб хоць ён навучыў цябе. Паслухай, Рой. Ты аддаў свой участак Індзейцу Бобу, гэта твая справа, мяне гэта не турбуе, — эмацыянальнасць гэтага ідэаліста была надта яўнай і падкрэсленай. — Але навошта адмаўляцца ад новага ўчастка на поўначы? Што ты думаеш рабіць далей? Сядзець тут і паміраць?

— Пайшоў ты, Скоці, — панура прамовіў Рой.

Скоці адмовіўся ад уяўна гнеўнага тону.

— І чаму табе не пайсці на поўнач са мной і Самсонам? — пытаўся ён. — Чаму ты не папросіш інспектара запісаць цябе на адзін з тых участкаў?

Рой паглядзеў на толькі што наваксаваныя боты Скоці.

— А навошта табе ісці на поўнач? — спытаў ён у Скоці. — Ты ж выцягнуў свой стары ўчастак, навошта табе валачыся на поўнач?

— Не будзь упартым, Рой, — папрасіў Самсон. — Чаму ты не хочаш пайсці з намі?

— Але чаму б вам не пайсці зараз у бар і не напіцца? — спытаў Рой, і адразу ж закрычаў на іх, каб не думаць, якое гэта было б шчасце — пайсці на поўнач з Самсонам і Скоці, шчасце, якое ён не прымаў дзеля непазбежнай адзіноты, якая чакала яго ўсюды ў лесе. Калі ўжо нічога не было для яго ў Сент-Элене, дык нічога не было для яго і ў лесе. Як яны не могуць гэтага зразумець?

— Схадзіце, — крычаў ён ім, — схадзіце і добра напіцеся, пакуль вас не зжэрла ледзяная пустыня!

— Мо ты ўгаворыш яго, — сказаў Скоці Джэку. — Ты не маеш рацыі, Рой, і сам гэта добра ведаеш. — І ён павёў Самсона ў бар.

Рой адразу ж напаў на Джэка.

— Ну, — сказаў ён. — Выратавальнік дарог! Выратавальнік горада! Што яшчэ. ратаваць збіраешся? — Але атака была слабая.

— Мне паведамілі, што ўчора вечарам ты не знайшоў мяне, — сказаў яму Джэк, не звяртаючы ўвагі на яго горыч.

— Я нікога не знайшоў учора вечарам, — адказаў Рой.

Джэк сеў.

— Ты, вядома, заходзіў дамоў?

Рой павольна кіўнуў.

— Прыйшоў у свой пакой, а там чужыя дзеці. — Ён прыкрыў шапкай вочы і гаварыў вельмі спакойна. — Хто купіў ферму, Джэк? Нехта з Раселяў?

— Не. Яе купілі зямельныя агенты, а заплаціў, відаць, банк.

— Банк? А навошта яму хата фермера?

— Але ж гэта яшчэ даволі прыстойная ферма…

— Але навошта банку купляць яе? Банк — гэта ж проста будынак. Навошта яны скупліваюць фермы? Якая ў гэтым патрэба? — Рой, нарэшце, знайшоў падставу для незадаволенасці, але і гэта не давала палёгкі. — Што ж зрабіў Сэм? — пытаўся ён у Джэка. — Узяў і прадаў ім ферму?

— Не, быў аўкцыён, а банк даў больш за ўсіх.

— А каго яны пасялілі на ферме?

— Білі Эдвардса, — сказаў Джэк.

— Спачатку ён атрымаў майго каня, а зараз і ферму, ў дадатак!

— Ён добры фермер, Рой. Ён будзе на ёй як след працаваць.

— Вядомая справа! Таму, напэўна, банк і пасадзіў яго туды.

— Відаць.

— А як жа Сэм?

— Ты нічога не чуў пра Сэма?

— Не, — адказаў Рой.

— Сэм проста сышоў. — Джэк паціснуў плячыма. — Уцёк.

— Разам з Руф?

— Не, кінуў яе. Усё кінуў. Забраў палову грошай, адным цудоўным ранкам пайшоў на станцыю і знік. Знік!

— Зусім як Эндзі, — сумна, але без горычы прамовіў Рой.

— Так, падобна, — сказаў Джэк і замоўк у чаканні.

Рой павінен быў задаць гэтае пытанне. Зараз ён не мог не задаць яго.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Сьюзан Хинтон
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Джэймс Хэнли
Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.