Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— І яшчэ, — працягваў інспектар, — я так упэўнены, што Мэрэй і Сен-Клэр прымалі ў гэтым удзел, што атрымаў у паліцэйскім упраўленні акругі ордэр на іхні арышт. Кожны, хто дасць ім прытулак, будзе вінаваты ў патуранні ім, і лічыце гэта за афіцыйнае папярэджанне. Гэтым валацугам дарогі сюды няма, і ў тутэйшым лесе ім ніколі не паляваць. Пра гэта я паклапачуся.

Зноў панурае маўчанне. Інспектар усміхнуўся: ён, відаць, пашкадаваў, што стварыў такую напружаную атмасферу, але што-небудзь змяніць ужо не мог.

— Я не хачу вас крыўдзіць, звераловы, — сказаў ён, — таму што горшае яшчэ наперадзе, але я хачу, каб вы зразумелі, што ўсё мяняецца. Калі вы хочаце калі-небудзь паляваць у Муск-о-гі, шмат што трэба змяніць, таму не думайце, што я круты таму, што я інспектар. Я вымушаны прымаць крутыя меры таму, што ўся гэтая тэрыторыя, можна сказаць, вычарпана для звералова, і я проста спрабую ўратаваць рэшткі. — Ён кіўнуў на Бэрка, які стаяў побач. — Вось містэр Бэрк з Аховы пушных і рыбных рэсурсаў. Ён раскажа вам, што засталося ад нашага Муск-о-гі, а засталося няшмат. Ён скажа вам і пра пастанову, і думаю, што многім з вас яна будзе не даспадобы.

Бэрк не глядзеў на іх, здавалася, ён звяртаўся да жменькі дробязі, якую падкідваў на далоні.

— Вы ўсе за апошні год у розны час бачылі Ласона і мяне ў Муск-о-гі, і вы ведаеце, што праведзена надзвычай сур'ёзнае абследаванне дзічыны гэтага ўчастка. — Ён падняў вочы. — Вы, звераловы, ведаеце пра дзічыну больш за мяне, і вы ведаеце, як яе становіцца мала. Вы ведаеце, што пушніны ў Муск-о-гі не можа больш хапаць на жыццё трынаццаці трапераў на трынаццаці ўчастках. — Бэрк на імгненне затрымаў вочы на Роі, але быў падкрэслена абыякавы, трымаўся холадна. — Многія з вас, відаць, памятаюць, чым было звералоўства да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года, калі былі створаны заказнікі. Да тысяча дзевяцьсот трыццаць пятага года гэта была шалёная гонка па азёрах, рэках і сцежках, і кожны трапер ставіў свае пасткі там, дзе хацеў, пакуль не сустракаў пасткі іншых. Тады ён збочваў, калі баяўся, альбо вычышчаў чужыя пасткі, калі быў дастаткова нахабны. Падзел усёй тэрыторыі Муск-о-гі на ўчасткі спыніў такое становішча. Ён даў вам трынаццаць пэўных участкаў, па, адным на кожнага. Гэта спыніла сваркі і драпежніцтва адзін супраць аднаго, але не знішчыла пагрозы залішняга аблову Муск-о-гі. Магчыма, калі б вы больш ашчадна абыходзіліся з вашымі ўчасткамі, дык там і зараз было б больш дзічыны, але не ўсе былі дбайнымі гаспадарамі. Некаторыя з вас ганяліся за кожным цэнтам, які можна было выціснуць з пастак, і вы спусташалі ўчасткі дарэшты. Я нікога не абвінавачваю, бо ведаю, што трапер сам сабе не вораг, я ведаю, што спусташалі ўчасткі вы не без падстаў. Але факт ёсць факт. Пушніны засталося хіба што на палову вас, і калі зараз не прыняць неадкладных мер, дык хутка яе не застанецца зусім. Мы меркавалі, што заказнік на Сярэбранай рацэ калі-небудзь уратуе Муск-о-гі, мы на гэта спадзяваліся.

Рою хацелася пратэставаць, апраўдвацца, але ён слухаў Бэрка, а яго траперскае сумленне мучыла яго.

— На няшчасце, — працягваў Бэрк, — заказнік не даў яшчэ жаданых вынікаў, часткова з-за браканьерства, але галоўным чынам таму, што ён яшчэ занадта малады. — Рой адзначыў гэта як частковае апраўданне яго віны, а Бэрк працягваў гаварыць: — Дык вось, паколькі няма надзеі захаваць увесь Муск-о-гі, я прыехаў сюды, каб паведаміць вам пастанову дэпартамента. Ці ёсць у вас пытанні, перш чым я абвяшчу яе?

Ніхто не скрануўся з месца, ніхто не прамовіў ні слова.

— Яна надта простая, — рэзка прамовіў Бэрк, апусціў свае манеткі ў кішэню і агледзеў прысутных, — і яна надта суровая: з трынаццаці ўчасткаў Муск-о-гі сем будуць закрыты, а шэсць захаваны. — Тут ён прыпыніўся, даючы магчымасць пярэчыць і пытацца, але пэўны час усе маўчалі.

Затым пачаў Самсон:

— А якія ўчасткі будуць закрыты?

Інспектар падаў Бэрку карту.

— Нам давядзецца закрыць тыя ўчасткі, дзе менш за ўсё засталося дзічыны, — сказаў Бэрк. — Зараз я назаву іх. — Ён вадзіў тоўстым пальцам па зялёнай карце Муск-о-гі і абвяшчаў канец аднаго ўчастка за другім, а траперы сачылі за гэтым пальцам, які абвяшчаў лёс кожнага з іх. Ён закончыў, лёс стаў вядомы. Участак Роя ацалеў, адзін з двух участкаў Скоці і Самсона быў закрыты, закрыты былі і ўчастак Індзейца Боба.

Але гэта не магло быць канчатковым рашэннем.

— А як жа быць нам? — сказаў нехта.

Многія незадаволена зашумелі, але тут умяшаўся інспектар.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x