Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ён ведаў, за кім гоніцца?

Рой паціснуў плячыма.

— Хутка ўсё высветліцца, — ён сеў за стол і ўсё яшчэ адчуваў ненатолены голад. — Калі інспектар падазрае, што гнаўся за мной, яму трэба гэта яшчэ даказаць. Я больш нікуды не пабягу.

Інспектар не паказваўся, але Рой сядзеў у сваёй хаціне на возеры Т яшчэ доўга пасля таго, як сіла яго аднавілася і ўся пушніна была рассартавана. Хаціна была адзінай надзейнай апорай яго жыцця. Здавался немагчымым пакінуць яе дзеля злавесных сюрпрызаў Сент-Элена, дзеля клубка складанасцей, у які ўпляліся і інспектар, і Сэм, і Джын Эндрус. Увесь тыдзень ён з дня ў дзень збіраўся схадзіць у Сент-Элен, але кожны раз выгляд хаціны і возера спыняў яго. Ён ведаў, што так ці інакш, але гэта яго апошнія дні ў апошняй хаціне Муск-о-гі, і гэта здавалася яму пераканаўчым довадам, каб не спяшацца. Ён больш не гадаў, што чакае яго ў Сент-Элене. У галаве былі толькі хаціны і ўчастак, нібыта яны ўтрымлівалі ключ да ўсіх рашэнняў. Калі інспектар мае хоць нейкія ўлікі супраць яго, тады ўчастак адбяруць. Але калі інспектар і не адбярэ яго, усё адно гэтай паляўнічай мясціне прыйшоў канец, а з ёю канец і яму, як прыйшоў канец і Скоці, і Самсону, і Індзейцу Бобу. Ён ведаў гэта, і ведаў ужо даўно, але адна справа ведаць, другая — глядзець у твар раптоўнай бядзе. Калі ў Сент-Элене чакала яго вырашэнне гэтага пытання, дык там жа чакала яго шмат іншых рашэнняў, таму, стаміўшыся ад чакання, ён, нарэшце, закінуў за плечы свой мех і ў апошні раз выправіўся ў дарогу па возеры Т, пакуль яшчэ цяпло не зрабіла лёд ненадзейным.

Раздзел семнаццаты

Калі ён па звычцы асцярожна абмінуў далёкія фермы, Сент-Элен сустрэў яго поўнай цемрай: ні агеньчыка яму насустрач, і з вялікай гранітнай скалы ён мог толькі ўяўляць сонны горад. Нідзе нікога, і ніадкуль ніякага гуку. Хоць Рой вельмі дасканала прадумаў сваё начное вяртанне, яно яго не радавала. Нават інспектар — і той адолеў яго, прымусіў ісці крадком, як злодзея, і груз на яго плячах наўрад ці быў варты той ганьбы, якой за яго заплачана.

Падыходзячы да фермы, ён верыў, што знойдзе там Сэма. Усё было знаёма нават у цемры. Свіран, вяндлярня, дзіўныя сілуэты конных грабляў і плугоў, месіва ўжо расталага снегу — усё было ранейшым, ранейшым павінен быць і гаспадар. Сэм мусіў быць тут, і Рой без роздуму пераступіў парог кухні і ціха падняўся ў свой пакой.

Ён вобмацкам знайшоў лямпу там, дзе ёй і належала быць, і ўздыхнуў з палёгкай. Затым запаліў запалку, паднёс яе да кнота і, падняўшы лямпу, агледзеўся.

На імгненне святло асляпіла яго, але затым тое, што ён убачыў, аглушыла яго як абухом па галаве. На яго ложку спалі дзеці, акрамя таго, у пакоі былі яшчэ два ложкі і на іх іншыя дзеці, амаль падлеткі. Нейкі хлопчык спалохана выскачыў з-пад коўдры, і Рой, які спадзяваўся ўбачыць знаёмы твар, быў расчараваны.

— Не крычы, — сказаў Рой хлопчыку. — Я не ведаў, што вы тут. Я не ведаў, што Сэм з'ехаў. Толькі не крычы.

Хлопчык не закрычаў, але нехта з дзяцей ускрыкнуў, і Рой не ведаў, што яму рабіць. Калі той ускрыкнуў яшчэ раз, Рой паставіў лямпу на месца, патушыў і выйшаў. Поцемкам ён кулём скаціўся ўніз па лесвіцы і ледзь не згубіў свой мех, які зачапіўся ў кухонных дзвярах, а за яго спіной у хаце пачуліся крыкі і пачалася мітусня. Ён ішоў, пакуль не апынуўся на сорак чацвёртай расчыстцы, блізка ад старой хаты Мак-Нэйраў, дзе жыла Джын Эндрус. Тут ён спыніўся. Яго вабілі толькі дзве мясціны, і ён не ведаў, якую выбраць, не ведаў, куды яму пайсці, і яшчэ да канца не ўсведамляў бяды, якая яго спасцігла.

Пасля ў яго свядомасці застаўся толькі Джэк Бэртан.

Ідучы па полі і па калені правальваючыся ў снежную кашу, ён спрабаваў вызначыць сілу нанесенага яму Сэмам удару. Ён спрабаваў распаліць у сабе злосць і як мага больш рэзка ацаніць дэзерцірства брата, яму патрабаваліся гнеў і злосць, каб усвядоміць гэта як рэальнасць. Але як ні стараўся, не было ні гневу, ні болю. Была толькі слабасць у каленях і млоснасць. Сэм не пакінуў яму нічога, нават адчування спагады да самога сябе.

Ля хаты Джэка ён не адразу адважыўся крыкнуць, але пасля начная адзінота пераважыла яго хістанні.

— Джэк! — закрычаў ён. — Ты тут, Джэк?

Яму давялося паклікаць Джэка некалькі разоў, перш чым нехта адказаў. Нарэшце ў акне з'явілася місіс Бэртан і спытала, хто крычыць.

— Гэта Рой Мак-Нэйр, місіс Бэртан. Джэк дома?

Місіс Бэртан зрабіла яму знак праз двайное шкло, каб ён заходзіў. Ён вобмацкам зайшоў у цёмную кухню і чакаў, што нехта спусціцца да яго; і зноў з'явілася місіс Бэртан. У старым паліто на плячах, яна трымала ў руках газавую лямпу. Яна спынілася на верхняй прыступцы лесвіцы, і Рой зразумеў, што яна баіцца спусціцца, відаць, думае, што ён п'яны.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x