Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А як ты, Боб? — спытаў Рой.

— Пушніны няма, Рой. Нічога, толькі крыху маладых баброў і выпадковыя норкі. Гэта не паляванне. — Ніколі яшчэ твар індзейца не быў гэткім празрыстым і з такой злавеснай чырванню. Здавалася, нават у ягоных вачах была смерць, і Рою стала ніякавата, гледзячы на яго. — Няма пушніны, няма, — сказаў індзеец.

Рой зноў прысеў на ложак, ведаючы, што ён зараз скажа, і ўсё адно баючыся пачаць.

— Вы бачылі, колькі я прынёс пушніны? — спытаў ён.

— Вядома, — адказалі яны.

— Вось вам трэба падзяліць яе са мной, — сказаў ён.

— Навошта? — спытаў Скоці.

— Там больш, чым патрэбна мне, — сказаў Рой.

Яны нічога не сказалі. Рой пазіраў то на аднаго, то на другога.

Скоці павольна пакруціў галавой.

— Навошта табе дарыць нам пушніну? — сказаў ён. — Мяркуючы па тваім выглядзе, яна дасталася табе вельмі нялёгка. Пушніна твая. Яна табе яшчэ спатрэбіцца.

— Не ўся, — запратэставаў Рой.

— Уся, да адзінай скуркі! — адрэзаў Скоці.

— Паслухай, Скоці, — сказаў Рой. — Не давай ты волі над сабой твайму закону і парадку. Так, яна з заказніка, але ж пра гэта ніхто не ведае.

Скоці пакрыўдзіўся.

— Мяне не гэта хвалюе, Рой.

Рой зразумеў, што сказаў не так, але яму трэба было сказаць ім гэта. Ён хацеў аддаць ім пушніну, але не мог растлумачыць, што аддае ім іхнюю законную долю за тое, што яны жывыя людзі, за тое, што яны яго сябры, за тое, што яны зараз побач з ім. Права на долю здабычы ў заказніку давала ім само іх існаванне, але ён не спадзяваўся растлумачыць ім гэта, бо і сам добра не разумеў гэтага. Ён ведаў толькі, што павінен прымусіць іх узяць пушніну, і ён угаворваў іх і паасобку, і ўсіх разам, але ніводзін з іх не згадзіўся.

— Навошта нам браць чужую пушніну? — спытаў Самсон.

— Дык яна зусім не чужая, — сказаў Рой.

— А чыя ж?

— У нейкім сэнсе яна ваша, як і мая.

Скоці засмяяўся.

— Няма чаго раскідвацца сваім дабром, Рой, — сказаў ён.

— Боб! — звярнуўся Рой да індзейца.

— Пушніна твая, — сказаў Боб і амаль усміхнуўся, рэдкі выпадак: прывід з адзнакай жыцця.

Рой ведаў, што яны адмаўляюцца з тым жа глыбокім пачуццём павагі, з якім ён прапануе. Аднак быў момант, калі яму здалося, што Скоці не хоча браць таму, што ўзяць яе было б несумленна, а Індзеец Боб таму, што гэта было небяспечна. Але думка гэтая адразу ж знікла — ён надта добра ведаў гэтых людзей. Пасля ён абвінаваціў самога сябе, што гэтым падарункам ён імкнецца частку адказнасці за браканьерства ў заказніку перакласці на іх, але пазней ён адпрэчыў і гэта, бо і зараз ён не адчуваў пакут сумлення. Паляванне ў заказніку навучыла яго баяцца адзіноты і самазнішчэння, і закон не меў да гэтага ніякіх адносін. Затым ён зразумеў, што прапанаваў сваім сябрам частку самога сябе. Тая ўзаемная павага, якая рабіла неабходным гэты ўчынак, рабіла непазбежным іх адмаўленне, і, радуючыся гэтаму, ён не настойваў.

— А як ты думаеш, што сталася з Сахатым і Зелам? — спытаў у яго Самсон.

— Яны ўзялі курс на Паўночны полюс, — адказаў Рой.

— Ну і пагулялі вы там уволю, — працягваў Самсон. — Шкада, што я не пайшоў з вамі.

Рой хацеў адказаць шчыра, хоць на хвіліну быць з імі шчырым. На яго твары можна было прачытаць гэтую праўду, і Скоці з Бобам прачыталі яе, але Рой толькі ўсміхнуўся Самсону.

— Праўда? — сказаў ён. — Адзін раз за год я думаў наведвацца туды для адпачынку. Наступным разам пойдзем са мною, Самсон. Там якраз патрэбен такі чалавек, як ты. Усе звяры там толькі і чакаюць, каб аддаць табе свае скуры.

— Праўда? Гэта мяне задавальняе, — важна адказаў Самсон.

— Мы з табой супраць усяго свету, — падхапіў Рой.

— І супраць інспектара, — нагадаў Скоці.

Рой рассмяяўся, як бывала раней, і са шчаслівым стогнам паваліўся на ложак.

— Ваша вялікасць, Скоці Малькольм! — сказаў ён. Так ён ляжаў, маючы асалоду, пакуль яго не напалохала мінулае. — Калі іспектар усё яшчэ на маім следзе, — сказаў ён, — мне лепш сысці на возера Т і прыкінуцца прыкладным траперам.

— Сёння ты нікуды не пойдзеш, — сказаў яму Скоці.

— Табе будзе дрэнна, Рой, — сказаў Боб.

— Ведаю, — адказаў Рой. — Толькі я ўсё адно пайду.

Яны так і не пераканалі яго, паказалі, дзе схавана пушніна, і прыбралі ў хаціне, пакуль ён адпачываў. Калі яны скончылі, ён апрануў сваю брызентавую куртку і выйшаў.

Самсон спытаў:

— А дзе тваё ружжо, Рой?

— Згубіў! — сказаў Рой.

— А вохці мне, ён утапіў ружжо ў тым возеры! — загукаў Самсон. — Ён згубіў ружжо!

— Даводзілася выбіраць: ружжо альбо жыццё, — спрабаваў абараняцца зніякавелы Рой.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x