Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён трымаўся за лёд і разважаў, як яму вылезці з вады з мехам на плячах і з лыжамі на нагах. Ахвяраваўшы ружжом, ён не хацеў ахвяраваць і пушнінай. Марудзіць было небяспечна, але ён уважліва даследаваў моц лёду. Затым павярнуўся да яго краю спіной, каб мех аказаўся на лёдзе, і вызваліў рукі. Адштурхнуўшы мех далей ад палонкі, ён сам выкаціўся на лёд, быццам мокры цюлень на лыжах. Ляжаў на лёдзе і асцярожна падштурхоўваў перад сабой мех, так ён дабраўся да моцнага лёду. Тады ён дастаў сякеру і, пакінуўшы мех на беразе, кінуўся да бліжэйшых дрэваў. Яму было так холадна, што, здавалася, ногі вось-вось хруснуць і адломяцца. Усё цела білі дрыжыкі.

Васьмі такіх хвілін было дастаткова, каб забіць чалавека, і Рой ведаў, што бегчы далёка няма калі. Ён адразу прыкмеціў сярод дрэў лепшае паліва — стары дупляны корч, сухі і трухлявы. Ён захапіў на распалку сухі піхтавы сук, знямелымі рукамі падцягнуў яго да карча, раскалоў і расшчапіў корч і запаліў піхтавы сук васковай запалкай са сваёй воданепранікальнай запалачніцы. Піхта загарэлася, смала ўспыхнула, пырснула ва ўсе бакі, і корч адразу ахапіла полымя. Рой стаяў блізка да агню, зрываў сваё адзенне і адчуваў, як полымя ліжа яго твар. Калі абгарэў сук, полымя апала, але пачаў разгарацца корч, і Рой стаяў выцягнуўшы да яго рукі. Адна рука пацяплела, ён яшчэ пашчапаў ахоплены агнём корч і, калі агонь успыхнуў мацней, убачыў, што на руках гараць валасы. Цяпла ён амаль не адчуваў, але адчуў пах гарэлага мяса і тады зірнуў на ногі, якія былі амаль што ў агні. Тлушч выступіў на скуры і сцякаў па лытках, станавіўся пухірамі і шыпеў, як сала на ражне. Ён хуценька адступіўся і павярнуўся да агню спіной.

Ён ведаў, што скалечыў сабе ногі. Было недаравальным глупствам стаяць так блізка ад агню, але вернутае цяпло было варта таго. Ён нагнуўся і пакачаў адзенне па снезе, каб выціснуць з яго хоць крыху вільгаці, а затым устаў і, стоячы голым на снезе, засмяяўся:

— Вось каб зірнуў на мяне зараз інспектар!

І дадаў, назіраючы за тым, як ад агню падымаецца струмень дыму:

— Эх, інспектар, інспектар!

Інспектар і яго патрульныя, верагодна, заўважаць гэты дым, і Рой ведаў, што зноў страчана яго перавага. Ён не мог спяшацца, бо яму патрэбен быў час, каб пацяплела цела і адзенне. Ён разлічыў, што на гэта спатрэбіцца рэштка дня і ўся ноч, але выходзіць трэба вельмі рана.

Пакуль яшчэ было светла, ён галяком зрабіў некалькі кароткіх адлучак, каб набраць паліва і падцягнудь мех. Вада не трапіла ўнутр меха, і там знайшліся сухія шкарпэткі, сухі быў і спальнік. Ён залез у яго, уладкаваўся каля самага агню і спаў прыхваткамі, часта прачынаўся, каб падкінуць дроў у агонь.

Яшчэ да світання ён выбраўся ў дарогу. Па мяккім снезе ішоў настойліва, але павольна. Цяжкі шлях, хмурны, марудны і цяжкі. Снег перастаў, і патрулям было лёгка высачыць яго ад месца начлегу, але ён упарта і панура цягнуўся да бліжняй хаціны ў Муск-о-гі. Калі ён можа ісці, нягледзячы на абадраныя, пакрытыя пухірамі ногі, здубянелае цела, усё большы голад і знясіленне, тады ён усё ж выжыве. Зараз яго мала непакоіла, зловяць яго патрулі ці не. Яму былі патрэбны цяпло і сховішча. Яму патрэбна было чалавечае жытло, каб схавацца ад суровай раз'юшанай прыроды.

Раздзел шаснаццаты

Ён ужо амаль траціў прытомнасць ад слабасці, і ў яго з'явілася думка, што прыйшоў канец, як раптам ён убачыў на сцежцы Індзейца Боба. З'яўленне індзейца яго ўразіла, як уразіла б усё знаёмае, бо ўвесь свет нібыта адышоў ад яго пасля трох дзён напаўмеханічнага слізгання па снезе і прытоптвання снегу. Свядомасць была амаль што выцеснена пакутлівай аднастайнасцю гэтага вымушанага прасоўвання наперад крок за крокам, дзень за днём. Але з'яўленне на сцежцы Індзейца Боба было такім рэальным, што прывяло да вяртання і іншых рэальнасцей, у тым ліку і ўласнага знясілення і адчаю. Калі ён паспрабаваў спыніць свае апухлыя вочы на высокай фігуры індзейца, дык ледзь не ўпаў.

— Я і думаў, што гэта ты, — сказаў яму Боб.

Рой ледзьве пачуў яго словы.

— Хэло, Боб! — сказаў ён і захістаўся на сваіх лыжах. Мех прыціскаў яго да зямлі і разломваў яму спіну.

Боб не быў упэўнены, што Рой не п'яны. У Роя быў выгляд сапраўды п'янага.

— Што з табой, Рой? — спытаў Боб. — Табе дрэнна?

— Так, Боб. Так, так, дрэнна. Праваліўся пад лёд. Некалькі дзён таму. А ці далёка да хаціны на Чатырох Азёрах?

— Некалькі міль, — сказаў Боб і падняў мех Роя. — Вызваляй рукі, — сказаў ён, — і ідзі за мной.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x