Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы

Здесь есть возможность читать онлайн «Джэймс Олдрыдж - Паляўнічы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паляўнічы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паляўнічы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паляўнічы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паляўнічы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Містэр Бэрк толькі назваў закрытыя ўчасткі. Ён не сказаў, хто будзе карыстацца тымі, што засталіся. Нам здаецца, што вы павінны вырашыць гэта самі, паміж сабой. Вас тут трынаццаць, адкрытых участкаў шэсць, і мне здаецца, што адзіная магчымасць паступіць справядліва — гэта кінуць жэрабя. Як вы лічыце?

Зноў пачаўся шум.

— А вы прагаласуйце, — прапанаваў Бэрк.

Прагаласавалі, і большасць была за жэрабя.

— Лепш за ўсё зрабіць так, — прапанаваў Бэрк. — Той, чый участак аб'яўлены адкрытым, калі выцягне жэрабя, захавае свой участак. Той, чый участак закрыты, калі выцягне жэрабя, атрымае бліжэйшы з адкрытых участкаў. Добра?

— Добра! — Ім хацелася скончыць як мага хутчэй.

— Перш чым вы будзеце цягнуць жэрабя, — працягваў Бэрк, — я мушу паведаміць вам новыя правілы, якія дзейнічаюць падчас новага становішча. Нам вядома, што пры існуючай норме адлову немагчыма пражыць, таму мы хочам даць вам палёгку. Больш не будзе жорсткай нормы альбо сезонных абмежаванняў для бабра і андатры.

Гэта ім спадабался, і яны зашумелі з адабрэннем.

— Але, — працягваў Бэрк, — за кожны сезон будзе дазволена браць не больш як двух баброў і дзвюх андатраў з кожнай нары вашага ўчастка. Вы павінны кожны год самі вызначаць, колькі ў вас хатак і нор, і колькасць здабытых скурак не павінна перавышаць гэтую колькасць больш як удвая. Калі будзеце лавіць залішне, колькасць хатак зменшыцца, а разам і ваша норма. Калі будзеце разумна гаспадарыць, вы станеце звераводамі, колькасць хатак будзе з кожным годам павялічвацца, а з імі і ваша здабыча. Ну як, справядліва?

— Справядліва, — адгукнуліся яны і запатрабавалі цягнуць жэрабя.

— Павінен яшчэ дадаць, — дыпламатычна закончыў Бэрк, — што лоўля рыбы ў любы час забаронена на два гады.

Гэта была крутая мера, але іх больш цікавіла звералоўства, і яны зноў сталі падганяць з жараб'ёўкай.

Інспектар і Бэрк нарэзалі трынаццаць лісцікаў паперы, напісалі на шасці з іх адно слова «Участак» і склалі шэсць разоў.

— Пазычце нам сваю шапку, Рой, — папрасіў Бэрк, і цень усмешкі мільганула ў ягоных вачах.

На хвіліну ў іх прачнулася пачуццё гумару. Самсон сарваў з галавы ў Роя яго пашкуматаную шапку і кінуў Бэрку. Усе засмяяліся, а Рой з панурай ніякаватасцю прыгладзіў мокрыя валасы.

— Ну, давайце пачнем! — сказаў Бэрк і пачаў паволі абносіць шапку.

Першыя два выцягнулі пустыя паперкі і прамаўчалі. Трэцім цягнуў Льюіс Бэрк, старэйшы звералоў Муск-о-гі, дзіўнаваты маленькі ірландзец з сівой галавой і шэра-карычневым ад загару тварам. Ён лавіў звяроў у Муск-о-гі ўсё сваё жыццё і жыў лясным сычом, не пакідаючы свайго ўчастка. Пра яго паспелі ўжо забыцца і ўспомнілі толькі зараз, калі ён цягнуў жэрабя. Калі выцягнуў паперку, ён бездапаможна азірнуўся — ён не ўмеў чытаць.

— Табе пашанцавала, Лью! — закрычаў яму Скоці. — Участак твой!

Стары нічога не адказаў, толькі акуратна склаў лісток, нібыта гэта быў на самай справе законны дакумент на права валодання.

Затым падышоў Самсон, азірнуўся на Скоці і пацягнуў.

— Пуста, — сказаў ён. — Нічога няма.

Скоці міргнуў і асцярожна выцягнуў руку. Ён спачатку ўсміхнуўся, паказваючы падпісаны лісток, але затым зніякавеў.

— Я не вінаваты, — сказаў ён Самсону. — Праўда, не вінаваты!

— Рой, — хутка паклікаў Бэрк і падаў шапку.

Рой зірнуў на Бэрка і згадаў шалёную гонку па возеры Т, калі прыляцеў самалёт біёлагаў. У ягоных пальцах зараз было возера Т і яго хаціна, і ўвесь Муск-о-гі, і на імгненне ён убачыў, як вяртаецца туды і зноў шукае шчасце нават на ўсечанай тэрыторыі, у Муск-о-гі, які страціў палову свайго насельніцтва і большую частку дзічыны.

— Гэта ваша шапка, Рой, — сказаў Бэрк. — Смялей цягніце!

Рой пацягнуў — і Рой выйграў, і пачуліся вітанні ў гонар Роя, і ён зразумеў — перад ім толькі адно рашэнне: як і раней — лес. Не было ні Сент-Элена, ні Сэма, ні Эндзі, ні нават Джын. Пасля ён зразумеў, што выбраў сабе лясную адзіноту, і пачаў назіраць за Індзейцам Бобам.

Індзеец не прывык гуляць пры вырашэнні жыццёва важных пытанняў, азарт не быў характэрным для яго народа. Рабіць стаўкі яго прымушалі толькі вымушаныя адносіны з белымі людзьмі, але і тут закон адбіраў у яго аднолькавы шанц, як закон адбіраў, напрыклад, права ўжываць спіртное. Але зараз яму была навязана сама буйная гульня ў ягоным жыцці, і ён паглядзеў на Бэрка з пагардай індзейца не толькі да аднаго Бэрка, але і да ўсіх Бэркаў на свеце.

Боб прайграў, але, паміраючы, яго вочы і смяротна белыя губы нічога з ягоных пачуццяў не выявілі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паляўнічы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паляўнічы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Паляўнічы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паляўнічы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x