Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты паглядзi, колька яны гэтта набудавалi. Гэных-жа калеяў, што каля лесу, саўсiм нi было, — спасьцярог Янук.

— Тамака ў лесе, казалi, усякага хламу й бiнзiны ў бочках панавозiлi, дык мусiць каб пад'яжджаць было як, — адказала Дуня.

Яна пераскочыла адзiн, пасьля другi чыгуначны шлях i як гiбкая сарна хутка бегла па шпалах. Янук ледзь патрапляў ззаду. Гэтака намагаючыся адно другому навыперадкi, амаль не заўважылi, як прыблiзiлiся да тых двух эшалёнаў, што на бакавiне пры лесе стаялi. Янук раптам спынiўся.

— Дуня, а можа ля могiльнiку ня пойдзем? Можа тамака празь сьнег нi прабрацца?

Спынiласяш задыханая Дуня. Пара валiла з ратоў.

— Цiха! — падняла дзяўчына ўверх руку.

Да вагонаў пры лесе было адлегласьцi мэтраў дзьвесьце.

— Чуеш? — шапнула дзяўчына. Твар ейны насьцярожыўся.

— Чую, — адказаў Янук.

З вагонаў даходзiў гоман… Ды гэта ня быў гоман. Гэтак не гаварылi людзi. Нехта то стагнаў, то енчыў, то лiтасьцi прасiў, то распачлiвым, сэрца сьцiнаючым голасам сьпяшыў навыперадкi iншым стогнам i енкам. Маса галасоў. Сотнi, тысячы. Мiж iх прабiвалiся танюсенькiя, сiпатыя, зьнядужэлыя дзiцячыя. Распачлiвая нясугучнасьць квялiла нэрвы, маразiла кроў. Зь перапынкамi брахалi сабакi.

— Што гэта? Божа мой! — жахнулася Дуня.

— Глядзi, глядзi, во вартавыя са стрэльбамi. Мусiць у гэных вагонах людзi…

— Якiя людзi?

— Адкуль мне знаць… Во слухай!

Стогны й енкi то мацнелi, то слабелi. А праз тое жудаснае нясугалосьсе прабiвася кашаль, хрыпата. Гэтак маглi галасiць адно зусiм зьняможаныя ў роспачы людзi. Заварожаныя такой несамавiтай загадкай, юнакi анямелi, замянiлiся ў слых i зрок. Усе вагоны былi таварныя. Звалi iх, — Янук гэта чуў, - цяплушкамi. У такiх сама Чырвоная Армiя езьдзiла. З даху кожнага вагону тарчэў комiн i дым валiў часамi. Праз адчыненыя дзьверы спасьцярог аднойчы Янук чыгунную печку, у якой весела хлiпаў агонь.

Адылi ў гэтых «цяплушках» ня вiдаць было зьверху нi комiнаў, нi дыму. А калi так то ня было ў сярэдзiне й печак. Iх назваць трэба было-б не цяплушкамi, а можа халадушкамi. I як людзi тыя ў сярэдзiне сьцюдзёных вагонаў такiя лютыя маразы вытрымоўваюць? Нiколi ня чулi юнакi такiх стогнаў i енкаў. Нейкiм дысанансам у гэна стогнучае мора ўлiўся кволы дзiцячы галасок. Пярхiкнуў i суняўся…

— Гэта страшна! — жахнулася Дуня. — Што гэта такое, Янук? Хто гэтыя людзi й чаму iх дзержаць?

Яна прыхiлiлася да Бахмача, яе рука моцна сьцiснула Янукова плячо. Янук зiрнуў на пунсовы тварык. Заклапочаныя васiлькi пазiралi вялiкiм, трывожным пытальнiкам. Вартавыя ў круглух шапках, даўгiх шыналях, са штыкамi на стрэльбах, хадзiлi навокал i ўздоўж вагонаў. Адзiн вёў на павадку сабаку ваўчара. I здалося Януку, што з крайняга вагону, з таго маленькага ваконца ўверсе, што пад страхой, вылазiлi рукi. Кастлявыя, сiнiя. Разьгiналiся й корчылiся пальцы. Рукi, — было iх некалькi, — намагалiся вылезьцi як найдалей з вагону, але нешта iх трымала.

— Па-а-а-мiлуй… пааа-мi-i-i!

Нехта прасiў лiтасьцi, адно слова зьняможаным, шурпатым голасам паўтараў. Раптам моцна забрахаў сабака. Да крайняга вагону падыйшоў вартавы, у правэй руцэ трымаў павадок, на каторым тузаўся, аж прысядаў ад хрыпаты вялiкi, буры ваўчар. Вартавы пазiраў у гэты бок i нешта крычаў. Пакуль юнакi спасьцераглi, што гэны крык да iх адносiцца, побач таго першага спынiлiся яшчэ два. Вартавы паказаў сюды рукой i нешта сябром гаварыў. Адзiн зь iх схапiў сабаку i ўсе тры кiнулiся ў гэты бок.

— Вам чыво зьдзесь? Ухадзiце!

Выразны голас. Людзi ў зялёным беглi й крычэлi. Адзiн выхапiў з кабуры наган.

— Янучок, гэта яны на нас! — страсанулася Дуня.

— Давай ходу!

Зь месца ўзялi колькi моцы. Янук азiраўся, цi ня спусьцiлi з павада сабаку. Адзiн трымаў ваўчара, што рваўся наперад, але здалося Бахмачу, што вартавыя iх даганяюць.

— Янучок, скарэй, бо здагоняць! — падахвочвала Дуня.

Беглi ў кiрунку вакзалу. Мiж iмi й шляхам, застаўленым вагонамi, зьзялi ў заходнiм водсьвеце рэйкi. Кроў бiла ў скронi, займала дыханьне, а даўгаваты бацькаў армяк замiнаў Януку даць поўны ход нагам. Хлапец зноў азiрнуўся. Вартавыя крычэлi, махалi кулакамi. Янук крыва ступiў, нага зачапiлася за шпалу цi якую патарчаку, хлапец рынуўся на зямлю, кнiжкi й сшыткi плёхнулi з торбы ў сьнег. Па нечым цьвёрдым скаблянуў локаць i моцна забалела ў баку.

— Дуня, пачакай!

Дзяўчына спынiлася, падскачыла памагчы хлопцу ўстаць. Яна дрыжэла. Гарачае дыханьне аблiло Янукоў твар.

— Як ты гэта… алi-ж разява! Глянь, даганяюць, скарэй!

Мiгам згрэблi раськiданыя сшыткi й кнiжкi й кiнулiся далей. Дабегшы да вагонаў, шмыгнулi пад буфары. Вартавыя спынiлiся. На другiм баку вагонаў пабачылi воддаль чалавека ў чорнай вопратцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x