Кастусь Акула - Закрываўленае сонца

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Закрываўленае сонца» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1974, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Закрываўленае сонца: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Закрываўленае сонца»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нa зaхaд сонцa рaньняя восень дыхaлa тумaнaм бaлотнaе нiзiны, пa якой мaруднa зьбiрaлa свaе воды верхняя Бярэзiнa. Золкaя мaсьлянкa кудзеляй спaвiвaлa шырокiя пaплaвы й рaсплывaлaся пa лiтоўскiх нaчоўкaх. Рaнiцaй, кaлi пaчынaлa прыгрaвaць сонцa, тумaн нaйперш aсядaў у лiтоўскaй лaгчыне, суседнiм бaлоце, a нaйдaўжэй трымaўся ў гушчaрaх нaд рaкою.
Мaруднa й ленa aдмiрaлa летa. Сьпелы верaсень зaбaўляўся кволым пaвуцiньнем, снaвaў сярэбрaныя ўзоры нa бaбкaх ярыны, aздaбляў сувоямi тонкaе прaжы чубы кустоў нa ўзьлесьсi й aржышчы aзiмiны. Буйнейшы вецер кaлaмaцiў пaвуцiнныя кросны, зрывaў сярэбрaныя нiткi з кустоў ды нёс iх уверх дa сонцa. Пaвуцiньнем зaбaўлялiся пaдлёткi. Нaчэплiвaлi яго нa пaлкi, увaжнa рaзглядaлi мaлых чорных мaйстроў дзiўнaе тонкaе прaжы. Зьзялa нa сонцы тое пaвуцiньне чыстым доўгiм серaбром. (Фрагмент)

Закрываўленае сонца — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Закрываўленае сонца», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Засьнежаная краiна спрыяла «вызвольнiкам» у вадным галоўным мерапрыемстве, пра каторае не адразу даведалiся сяляне. Звычайна пасьля поўначы, калi сьпяць працавiтыя й сумленныя людзi, на маёнткi, фальваркi й асаднiцкiя засьценкi наляталi ўзброеныя людзi. Работу сваю намагалiся рабiць цiха, каб не спасьцерагло непаклiканае вока. Прыблiжалiся да аб'екту цiха, як зданi, пазладзейску. Настойлiвы стук у дзьверы раскатурхваў перапалоханага гаспадара. Абмундзiраваныя, узброеныя людзi ўрывалiся ў гасподу, як каршуны на кволых птушак, наляталi на сонных людзей, загадвалi неадкладна ў дарогу зьбiрацца. Не, зусiм нiякiх рэчаў нi запасаў браць з сабой ня трэба. Заўтра, цi дзень пасьля, вялiкадушны валадар усiх дахаты адпусьцiць. Вось адно цяпер "быстрэй, быстрэй!"

Людзi са зброяй былi надзiва негаваркiя. Дзе не памагаў ляканiчны загад, там пагрозьлiва пераконваў кантаваты штык. Плач дзетак, праклёны матак, стогны слабых цi нямоглых не сягалi непаклiканых вушэй. Хапуны лётам кантралявалi маёмасьць "ворагаў народу", найбольш цэннае пхалi ў свае кiшэнi. Дрэнна апранутых людзей выкiдалi празь дзьверы ў санi ды, насядаючы на коней, зьнiкалi ў марознай сьнежнай далi.

— Вывозяць!

Жахлiвае, крылатае слова шырылася па ваколiцы. Слова падстрэлiлi. Каму трэба, "народная ўлада" дала грунтоўныя выясьненьнi. Iншыя-ж, перапалоханыя цьвёрдай рукой улады, без адвалокi прышчамiлi языкi.

27

Хутка зыходзiў зiмовы дзень. Высыпаўшы з двухпавярховай гацкай школы, дзецi таропка разыходзiлiся. Найбольш вярталася ў мястэчка. На выглажаных палозьзем дарогах вясковыя вучнi азiралiся, каб нагледзець якога добрага дзядзьку, што дахаты падвёз-бы.

Маўклiва йшоў побач Дунi Янук. Думаў. Было шмат новага й цiкавага, сэрцу блiзкага. Няведама дзе гутарку пачынаць. Бянтэжыўся быццам гэны прыказачны камар у абозе нудыстаў, Мусiць тыднi тры назад вярнуўся Янук у школу. Сталася гэна зусiм нечакана. Неяк павячэраўшы, сказаў бацька сыну:

— Зьбiрайся, Янучок, у школу.

Хлапец разявiў рот.

— Ты, тата, жартуеш цi што?

— Чаму-ж жартую? Кажу, iдзi ў школу. Ты-ж хочаш, не?

Бацькавы вочы пазiралi на яго шчыра шчыра й проста, быццам гаварылi: што-ж ты скрываеш, абiбок? Цi-ж ня вiдаць, што аж пiшчыш, як у школу хочаш?

Янук спасьцярог добра ведамую iскрынку ў бацькавых вачох i ведаў, што не яму скрываць што. Ужо колькi разоў хадзiў на вячорныя курсы ў лiтоўскай школе, дзе «паруску» вучылi. Сын сачыў бацьку. Кавалак панскай зямлi быццам сьвежай жыватворчай хваляй падзеяў. Паясьнеў бацькаў твар, зьнiкла крактаньне-нараканьне, перастала дрыжэць спрацаваная рука, калi на прыгожыя, роўныя ськiбы бохан хлеба рэзала. Праўда з-пад жорнаў хлебкаструбаваты быў, але-ж ён свой, ня той, за каторым у «сяльпо» трэба было гадзiнамi ў чарзе калець. Цяпер у гутарках ня зводзiлiся пляны пра ўрадлiвы кавалак зямлi.

— Гэта-ж ня тое, што мой клiнок пяску, — мяркаваў Бахмач, — дзе, казаў той, адно калiва здругiм нi суседзiла. Там-жа зiмля-зямелька, сам-жа вунь працаваў на ей, знаю…

Так гаварыў адроджаны, уздужэлы чалавек, што кагадзе пра сэнс спадзяваньняў забыўся. У хаце жылi будучыняй. Яна поўнiла арганiзмы сiламi, налiвала жыватворчымi сокамi цi ня ўсе змораныя клеткi гэтай гаротнай сям'i.

— Дык чаму-ж не, — прызнаўся Янук, — хацець хачу ды яшчо вунь як. Алi-ж хто дома рабiць будзiць?

— Ты во нi бядуй, як кажу дык iдзi. Вучонаму сьвет адкрыты, а мы тут неяк рады дамо. Вясной-жа, чаго там, школа скончыцца i зноў памагаць будзеш.

Хлапца намаўляць ня трэба было. З радасьцi пад самую столь карцiла падскочыць. Гэта-ж колькi разоў ужо слова на языку было, ды не асьмельваўся. Ведаў бацькаву нямогласьць.

— А за каго-ж я буду вучыцца, тата?

— Як гэта за каго?

— Людзi-ж во вучацца то за вучыцеля, то за доктара, то за iнжынера…

— Гэта ты, сынок, надта ўжо разагнаўся, — усьмiхнуўся Пракоп. Цяперака пра гэта табе яшчо думаць ня трэба, пакуль тое прыйдзiць… Я-ж знаю, што яны накш чымся Палякi тыя вучаць. Гэтта я нi пра язык гавару, а праграму. Дык работы будзiць… А кiм будзеш, — паглядзiм. Хто ведаiць, як яно далей пойдзiць…

Пры апошнiх словах захмарылася бацькава аблiчча. Баяўся Янук, каб не раздумаўся раптам бацька й не назваў усяго, толькi што сказанага, благiм жартам. Але бацька не раздумаўся. Гэткiм чынам вярнуўся Янук у знаёмыя, калiсьцi iм аббеганыя-абабiтыя пакоi й калiдоры, ды вось цяпер яго хаджалыя ногi патраплялi Дунiным.

— Куды гэта ты павярнула?

Задумаўшыся, адразу не спасьцярог, што дзяўчына не пайшла праз пераезд, а павярнула ўздоўж чыгунак направа. Гэтта хадзiў дадому ўлетку. Нацянькi праз поле й лес было шмат блiжэй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Закрываўленае сонца»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Закрываўленае сонца» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Акула - За волю
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Быкаў
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Отзывы о книге «Закрываўленае сонца»

Обсуждение, отзывы о книге «Закрываўленае сонца» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x