Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мой родны кут, як-жа цябе забыцца! Ты — мой боль i радасьць, трывога й спадзяваньне, любоў i нянавiсьць, сустрэча й расставаньне. А галоўнае — у цябе маё карэньне. I ведаю, што нiкому, нiякаму злыдню нiколi яго не падсеч, нiхто ня мае сiлы, каб нас разлучыць. I няхай пасьля кароткiх цi даўгiх расставаньняў, прыходзяць шчасьлiвыя сустрэчы. Чым даўжэй я быў ад цябе адлучаны, тым цяплейшыя й больш шчодрыя твае абдымкi.

Зноў i нанава прыходжу да цябе, прыглядаюся, прыслухоўваюся, мяркую, ацэньваю. I турбуюся: а цi так ласкава, як раней, усьмiхнешся мне, а цi рассыплецца перад мной сузор'е красак прыроды твае, цi адновiш мае мары, i, самае галоўнае, — цi падмацуеш мяне целам i духам? Каб, калi патрэба прыйдзе, дужым i ўзмужнелым у наступнае падарожжа выправiць…

Бацькава хата цяпер выглядала куды меншай, чымся раней. I скрып дзьвярэй, здавалася, зьмянiўся, а вокны быцца звузiлiся й прыжмурылiся. А якой-жа дзiўнай, цяпер малой i запэцканай, даўно нябеленай паказалася ў куце абшарпаная печ. Гэта-ж на ёй некалi давялося вунь колькi часу праводзiць. Менш году ня быў пад роднай страхой Янук, а як усё тут паказалася цяпер нейкiм чужым i недаступным. Брат Мiкола, як i раней, хадзiў да Пiлiпа на шаўца вучыцца. Ён ня любiў нi гаршкоў, нi катлоў, нi памяла.

— Ну й што рабiць будзеш цяперака? — пытаўся Янука бацька.

Пракоп Бахмач усё яшчэ бадзёрыўся, перад гадамi не капiтуляваў. Пагусьцелi ў яго на лбе барозны й зморшчанымi аздобiлiся шчокi й падбародак.

— Нi знаю, тата. Разгледзiцца трэба.

— Хiба-ж у Вiльню нi паедзеш?

— Куды тамака… Год прапаў, нi надраблю.

— А вучыць у школе можаш?

Пра гэта Янук ня думаў. Так, памяркаваўшы, уладзiцца ў нейкай пачатковачй школе, навет пры канцы году, не праблема. Але цi было-б гэта сугучна зь Януковымi намерамi? Бяздушная сiла ўзяла яго з арганiчнае плынi жыцьця, зьняволiла на чатыры месяцы, а цяпер выплюнула. Дык пра якiя намеры гутарка? Гэтта трэба, бязь сьпеху, разгледзецца, разважаць, паветра чыстага поўнымi грудзьмi глынуць, а пасьля ўжо пра нейкi праект мяркаваць. Ад вёскi быццам адарваўся й да гораду ня прылiп. Абставiны змусiлi яго горад пакiнуць. Вядома, можна было пачаць ад той пазыцыi, якую некалi тут пакiнуў. Вунь як на гаспадарцы рукi патрэбныя былi. Бярыся за плуг, барану, касу, граблi. Як-бы гэта проста й цудоўна было: твой дзед араў, бацька араў i ты ары. Зiрнi навокал: зямля на дбайлiвага гаспадара чакае.

— Што ты, тата, сказаў-бы, каб я хацеў гаспадарку ў свае рукi ўзяць?

Голас гучаў бяз перакананьня. Бацька ўважна зiрнуў на сына. На твары такi самы выраз, як некалi на глыбоцкiм рынку, калi да чужога тавару прыцэньваўся. Развага й памяркоўнасьць. Колькi можна даць мiнiмум i максiмум? Ох, як ведў Янук бацькаў твар.

— Ты гэта што, кепiкi зь мяне строiш?

Праз бацькаў голас прабiвалася крыўда. I запраўды, навошта яго зводзiць?

— Нi табе, сынок, мяне за нос вадзiць.

Старога лiса не падманеш. Ён ужо вунь якi багаж гадоў на плечы ўзвалiў, але ўсё яшчэ бадзёрыцца, трывае. Яму, пэўне-ж, крыўдна, што сын задумаў у такi спосаб пажартаваць. I адразу Янука прылавiў.

Зьбянтэжаны вайной, ён яшчэ ня страцiў балянсу. У Януковай памяцi стаiць крыху прыгорбленая фiгура на пляцы перад генэральным камiсарыятам. Ледзь, здаецца, ступаюць ацяжэлыя ногi. Блуднаму сыну сьцiплую падачу прывёз. За дзьвесьце кiлямэтраў. Колька гэта яму каштавала? Сямейнага гнязда ахоўнiк, ён на сьвет выправiўся, каб падлётка прыгарнуць, цi памагчы яму. А цяпер гэты самы сынок зь яго жартаваць асьмелiўся. Крывавыя мазалi ня могуць быць аб'ектамi жартаў, асаблiва з боку жаўтаротага.

I раптам Януку зрабiлася да сьлёз шкада бацькi. Каб мог, каб асьмелiўся, кiнуўся-б яму на шыю, прыгарнуў, пашкадаваў-бы. Але на iхныя суадносiны паў цень гадоў, а жыцьцёвая жорсткасьць языку замiнала. Не за плуг, барану цi касу яму вяртацца. Яшчэ зусiм у пер'е не абросшы, пырхнуў з роднага гнязда i ўжо, вiдаць, не наканавана яму сюды вярнуцца. Вялiкая i iм некантраляваная сiла палонiць яго сэрца, цягне й штурхае да сьветлае мары, да ўзвышанага, да таго перад чым схiляюцца ў пашане людзкiя галовы. Але…

Адсюль, зь берагу роднага гнязда, вiдаць адно iмглiстыя зарысы таго, што дамiнавала над прагай жыцьця, каханьнем раднi… Дзесьцi ўнутры ўтрывалiлася стопрацэнтнае перакананьне, што тыя зарысы стануць некалi перад iм зусiм выразнай формай, што, магчыма, паўстане перад iм у будучынi галава нейкае Мэдузы, якую мо й зьненавiдзiць, але ня зможа супрацьстаяць сiле прыцяжэньня яе.

Цi-ж не Падгайскi… Як гэта ён сказаў? «Страшэньцы», значыцца згубныя… На родную зямлю зноў нахлыне зьненавiджаная бальшавiцкая пошасьць. Падгайскi ўжо адкрыў яму крыху заслоны, назваў цяпер тайную арганiзацыю, якая, — ужо падсьведама адчуваў гэта Бахмач, — прыцягне яго калiсьцi i ў моцныя абдымкi возьме. I прадчуваў, што ня будзе яму iншай дарогi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x