Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Здаецца, — адказаў нясьмела Янук. — Але як, якiмi сiламi? Вы прабачце, спадар Падгайскi, я ня вельмi гэта ўсё разумею.

— Ня турбуйся, што адразу не зразумеў. Гэта цяжка зразумець навет некаторым старым i спрактыкаваным нашым дзеячом. Вiдзiш, у навейшай беларускай гiсторыi да гэтага часу нiхто так проста й ясна гэтага пытаньня ня ставiў. А яго ня так лёгка зразумець. Перш за ўсё, у бальшынi нашых людзей, навет самых перадавых i беларускай справе адданых, ёсьць комплекс народнай нiжэйшасьцi. Ворагi выпаласкалi нас духова, на працягу стагодзьдзяў ўбiвалi нам у галовы, што мы — гэта мужыкi, пагной, толькi здатны iм служыць. Гэтым часам яны адабралi ў нас веру ў свае сiлы, паняцьце, што мы ёсьць ня толькi ня горшыя, а ў некаторых адносiнах навет лепшыя за iх. Яны зруйнавалi ў нас чалавечую годнасьць, значыцца зламалi нам хрыбетнiк, на якiм трымаецца ўся нацыянальная й духовая вартасьць чалавека. Яны нiшчылi нашыя духовыя вартасьцi, ганьбiлi нас маральна стагодзьдзямi. Першы крок, стануць на свае ногi, — мы зрабiлi ў васемнаццатым годзе, калi абвесьцiлi дэмакратычную незалежную Беларускую Народную Рэспублiку. Гэта быў вялiзарны зрух, улiчваючы, што бальшыня народу знаходзiлася тады ў летаргу, як-бы ў сьне; была нацыянальна нясьведамая, толькi адзiнкi бачылi куды вядуць i што рабiць трэба. Гэныя адзiнкi, гэта, — як Палякi гавораць, i ты пэўне тое чуў, - гэта страцэньцы, значыцца згубныя. Праўда тварцы акту дваццаць пятага сакавiка былi рэалiстамi; яны ведалi, што незалежнасьцi Беларускай Нардонай Рэспублiкi ня ўдасца ўдзержыць, але ўсяроўна трэба распачаць працэс, палажыць першыя вянцы свайго дзяржаўнага дому, або глыбака закiнуць у народ iдэю, што ён зможа, калi напружыць свае сiлы, стануць на свае ногi. Кумекаеш?

— Разумею, ды нешта нi саўсiм. Як гэта нам самiм здабыць нiзалежнасьць удасца, ды цяперака гэткай страшнай вайной? Дзе мы возьмем зброю? Дый што, будзем на два франты бiцца?

Падгайскi адказаў не адразу. Ён зiрнуў з адценьнем нейкай загадкi на твары, быццам хацеў сказаць нешта зусiм знамянальнае.

— Зусiм ня дзiўлюся, што так гаворыш. Гэта нармальная рэакцыя. Iншага ад нашых цяжка спадзявацца. Мне самому не давялося лёгка, пакуль зразумеў усю велiч iдэi й цьвёрда стануў на яе грунт. Гэта тая самая iдэя, каторай карыстаюцца ўсе духова вольныя народы. Нам зразумець яе нялёгка таму, бо, як я ўжо раней казаў табе, нам чужынцы стагодзьдзямi ўбiлi ў галаву думку, што мы чамусьцi горшыя за iншых, што мы прыдатныя толькi на нейкiх пахолкаў, значыцца можам тольклi iншым служыць. I гэтай, вось такой нявольнiцкай атруты нам цяжка пазбыцца. Трэба пераўзгадаваньне.

— Трэба ўбiць нашым людзям у галовы простую праўду, што яны маюць на гэтым сьвеце такiя самыя правы, Богам iм даныя, як i ўсе iншыя народы, што няма народаў-паноў i народаў-рабоў. Мы маем тутака такое самае Богам дадзенае права быць i вольна жыць, як усё iншае, Богам створанае. Як i ў прыродзе: зiрнi, усе расьлiны, усе зьвяры, кажнае самае наймалейшае мае права быць i разьвiвацца й выкарыстоўваць усё навокал сябе. Праўда адно зь iх слабейшае, а другое мацнейшае. Таму йдзе вечнае змаганьне.

— Ты-ж сам гаварыў, выказаў свае думкi, што меў на Пляцы Волi, што гэныя дзьве машыны-аграмадзiны дзеюць правамi прыроды, яны не прызнаюць нiякай духовай маралi, жывуць прынцыпамi чыстай сiлы. Нам такi прынцып трэба ўзяць за аснову, значыцца дзяць сiлай. Пачакай, пачакай, не сьпяшы. Я ўжо магу ўгадацль тваё наступнае пытаньне. У тым то й справа, што пытаньне гэта будзе памылковым. Яно заўсёды i ўсюды выплывае ў нашых людзей, калi перад iмi такую праблему паставiш. Дзе-ж наша сiла? Дзе наша армiя? Мы-ж слабыя, мы ў няволi.

— Гэта праўда. Але ты прыпомнi гiсторыю, вазьмi хоць далёка адлеглага ад нас Спартака. Кiм ён быў, пакуль на ногi ўсiх гладыятараў падняў? I прызнаеш, амаль Рым не павалiў. Крышку яму паспрыяла-бы развалiў-бы найбольшую iмпэрыю на сьвеце. Значыцца наша першае заданьне — перамагчы сябе. Паверыць у свае сiлы й абсалютную правiльнасьць нашай iдэi. Зрабiўшы гэта, мы можам стварыць моцны кулак. Пасьля спалучыўшыся зь iншымi паняволенымi народамi, такiмi, як Украiнцы, балтыцкiя народы, навет Палякi, — бо цяпер i яны ў падобнай да нашай сытуацыi, — мы створым вялiкi й сiльны кулак. Значыцца сiлу. Кумекаеш? Супольнымi сiламi, з помачай захаднiх дзяржаў можам маскоўскую гаргарыну развалiць i вызвалiцца.

— Знаю, што гэта можа занадта новае для цябе. Запомнi тое, што гэту iдэю наша арганiзацыя ўжо сягоньнiка праводзiць у жыцьцё. На цябе яна можа проста неспадзявана звалiлася. Трэба табе часу, каб такое перадумаць, аналiзаваць, i прыйсьцi да правiльных выснаваў. Я веру, што ты гэта зробiш. Таму цяпер i ня буду далей iсьцi. Толька яшчо паўтараю галоўнае: першае абсалютная вера ў свае сiлы, другое — арганiзацыя сiлаў, трэцяе — шуканьне хаўрусьнiкаў i супольныя пляны, а пасьля гэтага ўжо дзейнасьць. Гэта занадта схэматычна, я ведаю, але прашу цябе падумаць. Калi скумекаеш, тады ўвiдзiш, як усё гэта проста й правiльна. Толька трэба верыць. Але, прабач, браток, можа на адзiн раз, — тут Падгайскi ўсьмiхнуўся, — замнога надурыў табе галаву. Дык я на гэтым i скончу. Хiба маеш якое пытаньне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x