Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дзякую. За маё вызваленьне! — усклiкнуў весела Янук i адным глытком выпiў рудую вадкасьць.

— А цяперака адразу другую чарку, — налiў зноў Падгайскi. — Гэту прапаную за тваё здароўе.

Пасьля другой чаркi Янук спынiўся. Рэзкi пах гарэлкi зрабiў немалую сэнсацыю ў няпрывыклым да яе юнаковым носе, а цяпер суцэльным прыемным цяплом разьлiўся па ўсiм жываце.

— Бяры, братка, адразу закусвай, — спанукаў аграном, падсоўваючы да юнака тарэлку з вяндлiнай, сырам i хлебам. — Бяры, ня бойся, братка.

— Дзякую, дзякую, спадар Падгайскi. Вы за мной лепш глядзiцё, чымся некалi родная матка. Я да такой ласкi анiяк ня прывык, — гаварыў хлапец, бяручы мяса.

I далей, прадаўжалася, цiкавая гутарка. Адно Янук пасьля дзьвёх чарак куды пасьмялеў, пажвавеў ягоны язык. I запраўды шнапс падзеяў векльмi дадатна на ягоны настрой. Хоць i сьцiплай колькасьцi, ён сагрэў юнацкае цела, што амаль нiколi, за выключэньнем дрэннага вiленскага пiва, ня мела магчымасьцi пазнаёмiцца з алькаголем.

— Дык вось, прадаўжаем. Гэта я ўжо на тэму тваiх выснаваў, якiя як ты мне апавядаў, зрабiў ты на Пляцы Волi, — пачаў зноў аграном. — Прызнацца табе, я тут крышку зграшу, што ня буду скромным у сваей ацэне гэных тваiх выснаваў. Што-ж, прызнаюся табе, я iмi захоплены. Глыбiня думкi, абгрунтаванасьць. Ды гэта яшчо ня ўсё. Твае выражэньнi, параўнаньне дзьвюх, варожых нам, сiлаў да нейкiх машынаў цi сячкарняў, тых, што падпарадкоўваюцца толькi аднаму прыроднаму элемэнту — сiле. Вось гэта нешта! I гэта ўсё я чую з тваiх маладых, высушаных гэтымi бандытамi, вуснаў… Гэта, братка, на твае гады надта, надта многа!

— Ты помнiш, што я на пачатку гутаркi табе сказаў, а гэта тое, што я хачу твае думкi пачуць, пазнаёмiцца з новым Януком Бахмачом. Папросту гаворачы, я хацеў цябе памацаць. Апроч таго, яшчэ адно. Ты, братка, ня крыўдуй за гэта, але сказаць я мушу. Вось яно: думаю, што вязьнiца табе гэна многа табе дала. Цяпер магчыма ты гэтага яшчо нi бачыш, можа навет зь нейкiх другарадных прычынаў не ўсьведамляеш, але ўсё-ж пасьля, калi пыл асядзiць, тады прызнаеш мне слушнасьць. Гэта вязьнiца была для цябе першакляснай жыцьцёвай школай. За яе, — шчыра гавару, — некалi Богу падзякуеш. Не, не, ня спыняй мяне. Я ўжо хачу да канца дагаварыць. Ты яшчо расказаў мне адзiн, вельмi важны момант. Гэта я маю на думцы, што мой пляменьнiк Лявон бегаў да маёра Чмяля прасiць, каб ён памог табе зь вязьнiцы вызвалiцца. Я можа пасьля, з твайго дазволу, спынюся на гэтым маёры Чмялi. Знаю яго асабiста й ад iншых людзей пра яго чуў. Ну, але гэта, як кажуць, напiтак зь iншае бочкi.

— Хоць мяне, праўду кажучы, ня вельмi зьдзiвiла тое, што зрабiў Чмель, я найбольш задаволены, што ты выцягнуў з таго правiльны выснаў. От што мяне цешыць. Ты — рашчараваны, пакрыўджаны, тойсамы, якi там пры генэральным камiсарыяце разважаў, цi выбегчы цi ня выбегчы насустрач маёру Чмялю й прасiць ягонай помачы, ты памiма ўсяго перажытага, — а можа якраз таму, што перажыў, - на тым самым Пляцы Волi прыйшоў да адзiнаправiльнага выснаву. Ты сам сабе ясна здаў справу, памiма тваей вялiкай эмацыянальнай заангажаванасьцi, памiма таго, што ў такiх выпадках, як было з табой, ты мог-бы, — i дадам, поўнасьцю апраўданы быў-бы, — кiравацца толькi сваiмi эмоцыямi, але ўсё-ж ты змог стануць вышэй, глянуць на рэчы саўсiм рацыянальна й прыйшоў да такога, сказаць-бы, глыбокадумнага выснаву, што ёсьць i свае юды-нiкчэмнiкi. Я не хачу пра гэта доўга гаварыць, бо яшчэ ў мяне наперадзе адна тэма, якую хачу з табой закрануць, але гэта сказаць мушу. Ня кажны, — паўтараю, далёка ня кажны, — будучы на тваiм месцы, такое зрабiў-бы. Гэта ўжо нешта большае. Гэта — развага, рацыянальнасьць. Вiдаць, што ты меў школу, што час свой у ей не растрацiў, што добра людзей ацэньваеш. Аднаго, ты, братка, можа ня знаеш, ну але гэта што iншае. Гэта ты не падумай можа, цi гэты самы маёр Чмель меў да свайго такога, на тваю думку агiднага, кроку якiя там-небудзь свае прычыны. Ну але я не хачу над гэтым задзержывацца. Можа пра гэтае яшчэ пагаворым. Давай цяпер пра што iншае…

Пакуль Падгайскi пачаў пра штось iншае, Янук пастанавiў яму наперад забегчы. — Як сытуацыя на франтох? — спытаў.

— Маючы намер гаварыць пра адну важную справу, я якраз i хацеў зрабiць агляд сытуацыi на франтох. Так, што выслухай. Бальшавiкi, як таран, напiраюць на ўсходнiм фронце. Некаторыя раёны Беларусi, як паўдзённа-ўсходнi, значыцца часьць Гомельшчыны, заняты iмi яшчо летась перад Калядамi. Стаяць яны дзесьцi на Дняпры, падбiраюцца пад Вiцебск, а там далей на поўнач нацiскаюць на балтыцкiя краiны. На поўднi яны ўварвалiся глыбака на Ўкраiну; Данецкi басэйн i Харкаў у iхных руках… Цяпер, вiдаць, яны рыхтуюцца да вясеньняй афэнзывы й фронт рухне на цэлай даўжынi з поўначы на поўдзень. Разумееш, што Беларусь — гэта аўтастрада на Варшаву й Бэрлiн, дык тут будзiць галоўны цiск. Кумекаеш? Трэба лiчыцца з тым, што сёлета вясной Беларусь зноў апынецца ў крывавых бальшавiцкiх лапах. Да гэтага часу, можа быць, захаднiя хаўрусьнiкi адкрыюць другi фронт, можа дзесьцi ў маi, так што Немцам надта туга прыйдзецца. Прынамсi, паводля радыя зь Лёндану, выглядаiць, што там гатовяцца да iнвазii Францыi… А Немцы iз свайго боку яшчо спадзяюцца на нейкую «вундэрваффэ», значыцца дагэтуль няведамую, чорт ведаiць якую новую зброю, якая маiць саўсiм запэўнiць перамогу. Ня кажуць, што гэта за зброя маiць быць. Тайнiца. Адным словам, сёлета на франтах будуць вялiкiя зрухi, а ўся наша бацькаўшчына напэўна апынецца ў маскоўскiх лапах…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x