Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Распытаўшы пра турму, Кастусь Падгайскi, зусiм не спанукаючы юнака, вiдаць таму, каб той чуўся ў яго за сталом як у гасьцях, свабодна й паволi распытваў пра навуку ў Вiльнi, пра беларускi актыў, а пасьля й пра менскiх Беларусаў. Падгайскага цiкавiлi ня толькi выпадкi й людзi, пра якiх Янук апавядаў, але й Янукова апiнiя пра iх. Аграном уважна сачыў хлапца, яго рухi, мову, зручна дзе ўставiўшы ў гутарку колькi слоў цi якую ключовую фразу, каб памагчы юнаку выказацца. Гэтак спрактыкаваны й таленавiты пэдагог лёгка й амаль незаўважна памагае выказацца нясьмеламу вучню. Асаблiвай цiкавасьцю загарэўся аграномаў твар, калi Янук у глыбокiм роздуме пачаў апiсваць цырымонiю прысягi новаперашколеных камандзераў Беларускае Самааховы на Пляцы Волi, прамову Астроўскага ды свае пра гэта разважаньнi. Падгайскi яшчэ й яшчэ раз перапытваў юнака, каб упэўнiцца, што так а ня йнкаш пачуў адну цi iншую яго думку.

— Я падазраваў, што шмат цiкавага ад цябе пачую, — пачаў нарэшце, устаўшы з-за стала й спацыруючы па абшырнай кухнi, аграном. — Тое, што пачуў, мяне зацiкавiла зь некалькiх прычынаў. Адна, ясна, проста людзкая цiкавасьць. Хоць я павярхоўна ведаў пра твае, так сказаць, прыгоды, мяне вельмi цiкавiлi дэталi. Сам ведаеш, што хоць я й зьвязаны з нашымi ў Вiльнi й Менску, але ў Вiльнi я даўно ня быў, а ў Менску саўсiм нiколi ня быў. Вось чаму цiкавае гэта ўсё. Часы зьмянiлiся. Таксама й Вiльня, пра якую ты расказваеш, гэта ня тая, якую я знаў, не гаворачы ўжо пра людзей. Але мяне, — i то можа болi чым твае прыгоды, — зацiкавiлi твае разважаньнi. Вiджу з гэтага, што ты ня толькi навучыўся глядзець, але й бачыць. Ты-ж знаеш, што многа людзей глядзець то яны глядзяць, але бачыць ня ўмеюць. I я тут, — прызнаюся табе шчыра, браток, — на вялiкае свае задавальненьне спасьцярог, што ты ня толькi ўмееш глядзець, але навучыўся й бачыць. Вось гэта, так сказаць, самае асноўнае.

— Ды ў цябе, аказваецца, яшчэ больш нешта. I гэта надзвычайна важнае: пасьля таго, што ты бачыш, ты навучыўся бачанае аналiзаваць, па костачках разьбiраць. А гэта, трэба прызнацца, ужо нямногiм людзям дадзена. Бо, ясна, кажуць, што кажны чалавек разважае. Ну што-ж, яно-ж так… Але… I гэта вялiкае «але»: разважаць i разважаць — гэта дзьве розныя вялiчынi. Адзiн, i гэта адносiцца да бальшынi людзей, — мерыць усё на сваю мерку, цi, iнакш гаворачы, на свой капыл. У цябе, дзякуй Богу, гэтага недахопу няма. Бо гэта, — што тут будзем скрываць? — мерка на свой капыл ёсьць адсутнасьцю аб'ектыўнасьцi. Адныя людзi толькi бачаныя пераказваюць, iншыя-ж разважаюць, але толькi са сваей суб'ектыўнай пазыцыi. Гэткае разважаньне зламаны грош варта. Яно ня прыводзяць да правiльных выснаваў. У цябе, я бачу, выступае самае найлепшае, бо намагаешся разважаць аб'ектыўна, а гэта ўжо больш, чым у iншых.

— Ня ведаю якiя там настаўнiкi былi ў цябе ў вiленскай гiмназii. Зрэшты, ты там коратка быў. Мусiць, на цябе найбольшы ўплыў зрабiў наш мясцовы, — дай Бог яму здароўя, — гiсторык Сабалеўскi. I яшчо, ведаючы, што ты начытаўся многа й нешта пiшаш, дык ты, магчыма, прыдбаў гэту аграмадную цэннасьць аб'ектыўнага разважаньня сам сваймi намаганьнямi. Як-бы там нi было, выслухаўшы цябе ўважна, як толькi мог сьцьвярджаю гэты факт зь вялiкiм задавальненьнем. Ня думай, што я стараюся цябе пахвалiць. Нашто гэта? Я проста сьцьвярджаю гэты факт, вельмi й надта пазытыўны. Цяпер-жа, калi можна, затрымацца над тваймi думкамi, асаблiва тымi, як ты выказаўся, што прыйшлi табе ў галаву калi ты назiраў прысягу камандзераў Беларускай Самааховы на Пляцы Волi, а пасьля слухаў прэзыдэнта Астроўскага…

Падгайскi затрымаўся, стануў пасярод кухнi, прыглядаўся Януку, нешта доўга думаў.

— Можа вып'еш чарку? — раптам спытаў Бахмача.

Янук ня ведаў, што адказаць.

— Я, самi ведаеце, амаль нiколi ня пiў, але… можа пры такой нагодзе: першы раз на волi пасьля чатырох месяцаў катушка… Можа й вып'ю…

— Вось, вось яно, — падтрымаў Падгайскi, — вып'ем за тваю волю, цi лепш сказаць, вызваленьне. Ты прабач, што я табе раней выпiць не пасулiў, але гэта я з прычыны. Вiдзiш, ты згаладалы, дык на пусты жывот гарэлка шкодзiць. А цяперака, пасьля таго, як ты чарвяка першага замарыў, то можыш. Ды яшчо, братка, вазьмi й добра закусi. Гэта табе на здароўе пойдзiць.

Пасьля такое прамовы гаспадар выняў з шафкi шнапс i напоўнiў дзьве чаркi.

— Прызнаюся табе, што ў мяне ёсьць i другая прычына, каб ты выпiў, сказаў аграном.

Янук зiрнуў на яго зь цiкавасьцю.

— А гэта тое, што як ты сказаў, у вагоне цябе скразьняк праняў. Дык шнапс — гэта добры лек. Ня турбуйся. Вып'ем па чарцы, дам табе яшчэ й другую. Гэта табе на карысьць толька пойдзiць. Вось так. Значыцца, за тваё вызваленьне! — завяршыў аграном сваю прамову.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x