Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Знайшоў яго Янук у цяплярнi мiж кучаў кампосту, ускапанай зямлi. З памочнiцамi. Дзьве жанчыны, якiх Янук ня ведаў, корпалiся пры нарыхтоўцы глебы. У гэным сэктары цяплярнi, дзе ня было зусiм зеленi, аграном, вiдаць, манiўся сеяць нейкую расаду. Янук увайшоў праз шырака рашчыненыя дзьверы, разглядаўся. Ягоную ўвагу зьвярнулi пышныя кветкi ў вазонiцах на сонцы. Каму аграном цяпер прадаваў гэтыя вазоны? Падгайскi, абапёршыся на вiлы, якiмi перакопваў чорную глебу, спынiў працу. На твары ягоным зьявiлася няўцямнасьць.

— Янук? — спытаў ён iз сумлевам у голасе.

— Памажы, Божа, у працы! — адказаў, як мага бойка, юнак.

— Дзякую, дзякую, браток, — распрамянiўся аграномаў твар. У кашулi бязрукаўцы, твар рыжай шчацiнай аброслы, мускулiстыя рукi, аграном зьзяў радасьцю й сiлай.

— Яй-Богу нi пазнаў! А Госпадзе мой, цi ты, юнак, вiдзiў, як ты выглядаеш? Скура ды косьцi. От шэльмы, гэтак хлапца высушыць! I абстрыглi-ж, баньдзюгi! Але чаго гэта я языком траплю? Ты толька цяпер зь цягнiка? Калi так, дык ты пэўне страшна галодны… Хадзi, братка, хадзi, дарагi мой госьцiк. Вялiкую радасьць прынёс ты мне ў хату. Хадзi, брацец, зараз мы цябе падлечым.

Гэтак гаворачы, Кастусь Падгайскi аж да болю сьцiснуў Янукову далоню, прытулiў хлопца да сябе.

— Братка дарагi, як я рад цябе бачыць! Хадзi-ж, хадзi!

Нейкай паўгадзiны пазьней Янук сядзеў за шчодра харчамi застаўленым сталом. Галоўнае месца на iм заняла сьвежа сьпечаная яечня, побач яе вяндлiна, розная квашаная гароднiна, малако, сыр, мёд, хлеб. Аж у галаве ў хлапца ад запаху харчоў закруцiлася.

— Не, не, не гавары, перш добра пад'еш. Еш, братка, пасьля пагаворым, мне свае прыгоды раскажаш. Цяпер, як кажуць, чарвяка замары. Гэта-ж падумаць, шэльмы, што з хлапца зрабiлi! Ах нягоднiкi, каб вы прапалi!

Сам аграном, прысеўшы зь Януком, толькi прыкiдваўся, што есьць, адно трымаў сяброўства.

— Бяры, братка, вяндлiны паспрабуй. Яшчо, яшчо. Бяры памiдоры квашаныя. Цяпер табе ўсякiя вiтамiны трэба. Яшчо хлеба бяры, сыр, мёд, пасьля малака добра напiся. Нi стыдайся, нi бядуй, у мяне ўсяго хапаiць.

Спанукаць юнака ня трэба было. Пабыўшы «у людзях», — як пасьля любiў жартаваць, — ён пазбыўся ведамай вясовай сарамлiвасьцi. Дзякаваў i еў. I наеўшыся зноў дзякаваў.

— Ня дзякавай, а бяры во яшчо, — спанукаў Падгайскi.

— Дзякую, ужо больш не магу, яй Богу!

— Ну добра. Калi ўжо так, то нiхай сабе. Цяпер апавядай, — зiрнуў глыбака Януку ў вочы аграном.

— Што апавядаць? Перш можа скажыце, як там мае, як Дуня?

— Вёска стаiць, нi спалiлi шэльмы. Усе твае ўпарадку, Дуня таксама. Скора ўвiдзiшся. Нiчога ў iх новага нiма. А Дуня малайчына, сама ў школе сабе раду даець.

— Як Антось Дзяркач?

— Гэты, братка, гярой. Часта яны на партызанаў выяжджаюць, даюць iм у хвост i грыву. Ну але пра гэта пасьля. Ты пра сябе што раскажы.

— Ну што расказваць? Быў у вязьнiцы, адседзеў чатыры месяцы за дурнiцу, — самi знаеце, — а цяпер звольнiлi й маей прыгодзе, як сам ведаеш, канец.

— Ды не, ты, братка, так лёгка з маiх рук ня вышмыгнеш. Расказвай як там было.

— Бачыце па мне, не ў дабры-ж, мусiць, — церабiў у галаве Янук. — Во гэта трасца яшчо, цьфу!

— Вошы?

— А як-жа.

— Ну гэта нi бiда. Удома дасi iм раду. Цяпер апавядай.

— Што апавядаць?

— Я хачу проста, каб ты выгаварыўся, можна сказаць, — калi лепшага слова нiма, — каб выспавядаўся. Праўда, я ня поп, каяцца за грахi ня будзеш. Але выгаварыся. Я ня помню хто такi, — цi не Бакачыё, — некалi сказаў, што калi аднаму чалавеку пра сваю крыўду раскажаш, дык табе адзiн раз палягчэiць, а калi тром, дык аж у тры разы лягчэй станiцца. Кумекаiш? Ты-ж цяперака, пэўне, крыўду ў сэрцы носiш. А каб табе палягчэла, дык трэба тым цяжарам са мной падзялiцца. Ты-ж — паэт, палымяны патрыёт. Ты тамака, у цюрме, палюючы на паразiтаў, напэўна многа чаго перадумаў. Ты ня той чалавек, каторы чатыры месяцы таму назад быў. Ды за табой яшчо й Вiльня. Адным словам — ты для мяне саўсiм новы чалавек, ня той, каторага я некалi знаў. Кумекаiш? От i хачу пазнаць гэтага новага чалавека.

— Выглядае, вас цiкавiць, што я думаю, а не асаблiва тое, што я перажыў? — спытаў Янук.

— Ведама, думкi й выснавы нараджаюцца зь перажытага. Таму цiкавiць мяне адно й другое.

Пасьля ўсяночнага падарожжа зь Менску, зусiм новых уражаньняў на волi, а цяпер яшчэ да адказу наладаванага жывата такiмi харчамi, якiх даўно не спажываў, Янук чуўся ня зусiм добра. Быццам ад усяго гэтага пацяжэў ягоны язык. Таму й пачаў зь лёгкага, можна сказаць, з прыгоднiцкага, з таго, што спад нагляду менскае вязьнiчнае аховы мог-бы цi раз шмыгнуць у руiны, уцячы. Адно яго стрымлiвала: уцёкшы, што будзеш рабiць без дакумантаў, калi натрапiш на якi нямецкi, цi беларускi патруль? Могуць палiчыць цябе бальшавiцкiм бандытам. I што тады? А як дабярэшся зь Менску дамоў? Па дарозе падчас вайны, бязь нiякiх сродкаў да жыцьця, падсьцерагае цябе тысяча небясьпекаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.