• Пожаловаться

Андрэй Пакроўскі: Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Пакроўскі: Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Пакроўскі Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютную кнігу Андрэя Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.

Андрэй Пакроўскі: другие книги автора


Кто написал Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Панк ці прапаў

Калі ты п'яны спяваеш любімыя песні, то абавязкова нарываешся на нейкіх мудакоў. Ты што, панк, запытаюць яны цябе. Ну які з мяне панк, панкі хіба носяць акуляры... Я, канешне, разумею, што спяваць не ўмею і нават песні “Бумбокса” ў маім выканні могуць падацца панк-рокам, але акуляры, акуляры, чувакі. Панкі не носяць акуляраў. Панкі ядуць гаўно і тусуюцца на памойках, а мы, тыпу, у цэнтры горада, які, праўда, па сваёй сутнасці тая яшчэ памойка. Ты панк, запытаюць цябе, ну, што я магу адказаць на гэтае пытанне?.. Можа, гэтыя рабяты – панкі і ненавідзяць усіх, апроч панкаў? А можа і наадварот, яны няпанкі і б'юць толькі панкаў, хто іх разбярэ ў цемры?

Я хацеў забіць двух зайцоў адным стрэлам і сказаў, што нягледзячы на тое, што я не панк, я прызнаю тую вялізарную кантрыбуцыю, якую панк-рок унёс у скарбонку сусветнай культуры. Насамрэч такі адказ не выратаваў бы мяне, нават калі б гэтыя рабяты выявіліся панкамі, але яны выявіліся нейкімі гоп-фашыстамі ў трэцім пакаленні. Аднаго з іх звалі чэрап, астатнія проста так стаялі. Чэрап запытаў мяне, ну што, напіўся, панк, я не чакаў ад яго такога сафісцкага выкруту. Я неяк разгубіўся і адказаў, што так, маючы на ўвазе, што я бессаромна напіўся, а зусім не тое, што я панк. А што піў, запытаў мяне чэрап, давай дыхні, панк. Я канечне мог патлумачыць яму, маўляў, нягледзячы на тое, што я не панк, што след панк-року і ўсё такое, але мне было неяк у падлу. Можа, мне хацелася нарвацца на непрыемнасці, хоць нейкая разнастайнасць у гэтым маркотна-лайновым свеце, таму я проста дыхнуў. Фу, сказаў чэрап, чарніла. Пэўна, тады ён ужо дакладна вырашыў, што я панк, нават калі я яму зараз пачну нешта тлумачыць пра акуляры, пра след панк-культуры і ўсё такое, ён мне не паверыць. Хіба я вінаваты, што настойка “белавежская” разам з пярцоўкай “бульбаш”, бальзамам “беларускім”, півам “аліварыя” і паловай пачка сіняга “пал-мала” пахнуць, як чарніла. Ты ганьбіш нацыю, сказаў мне чэрап і адвесіў аплявуху, ведаеце, такую ў стылі “чысціце шпагу, атос, толькі дуэля можа вырашыць наш канфлікт”, я ўжо чакаў, што вось зараз ён здыме з мазолістай працоўнай рукі пальчатку і шпульне яе мне ў твар, але пальчатак у яго не было. Ты нейкі дзіўны, ты што, нярускі, запытаў мяне чэрап. Не зусім, кажу я, а адкуль, пытаецца ён, з Горадні, кажу. О, я таксама з Горадні, падаў голас спадарожнік чэрапа. Чэрап паглядзеў на свайго спадарожніка, потым на мяне і кажа: прасці, чувак, мы проста падумалі, што ты панк, а ты з Горадні, ну, мы пойдзем тады... панкаў пашукаем, а ты адпачывай, гуляй. Пакуль.

На развітанне ўсе гоп-фашысты паціснулі мне руку і зніклі ў невядомым кірунку, мы нават не абмяняліся і-мэйламі, я так і не даведаўся, як ставяцца да цябе людзі ў гэтым маркотна-гавёным свеце, калі бачаць, што твар твой разбіты.

Яшчэ так доўга да лета

Калі чытаеш кнігу, надпісы ў зносцы раптам ператвараюцца ў бягучы радок, які рэкламуе найлепшыя ў свеце гранітныя помнікі. Калі за год на лесвічнай пляцоўцы памірае ўжо другі чалавек ва ўзросце да пяцідзесяці, калі боты прамакаюць, маланка на куртцы зламалася і не зашпільваецца і ты мерзнеш так, нібы на вуліцы жахлівыя маразы, тады да цябе прыходзіць апатыя, млявасць і абыякавасць да жыцця. Хочацца зрабіць сабе харакіры, але ты нешта ніяк не можаш адшукаць самурайскі меч, бо не прыбіраўся ўжо тыдні тры – а таму што ўжо зробіш, неяк жывеш, чакаеш лета.

Раніца

Надзвычай файна прачынацца ад таго, што яркае сонейка, няхай сабе халоднае і зімовае, свеціць табе скрозь бруднае акно ў вочы. Гэта нашмат лепей, чым калі ты прачынаешся ад пякельнага болю ў галаве, ці ад таго, што нехта правёў у тваім роце меліярацыю. Гэта куды лепш, чым абуджацца праз нос, забіты соплямі, ці горла, у якім заселі нажы, а ўлічваючы тое, што да ўсяго іншага пазваночнік і астатнія косткі, відаць, вось-вось разваляцца, ты баішся падняцца, каб адплявацца і адсмаркацца. Прачынацца ад сонейка куды лепш, чым ад холаду. Гэта лепей, чым прачнуцца ад таго, што зваліўся з верхняй паліцы ў цягніку, ці ад таго, што правадніца за гадзіну да канцавога пункта, а шостай раніцы, трасе цябе за плячо і крычыць ў вуха нешта пра гарбату і пасцельную бялізну. І ўжо дакладна гэта нашмат лепей, чым прачынацца ад гуку будзільніка, з якім немагчыма дамовіцца, ці ад таго, што бацькі, як заўсёды, сварацца перад тым, як сысці на працу.

Пэўна, толькі тады, калі ты прачынаешся ад пацалунка ў вуха, гэта лепей за сонейка, нават летняе і цёплае, што свеціць табе ў вочы праз бруднае аконнае шкло.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Обсуждение, отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.