• Пожаловаться

Андрэй Пакроўскі: Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Пакроўскі: Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Пакроўскі Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютную кнігу Андрэя Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.

Андрэй Пакроўскі: другие книги автора


Кто написал Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зайшоў я яшчэ раз ва ўніверсітэт (у той жа самы, але недзе праз тыдзень), трэба было недзе падумаць, і зноў сустрэў загадчыка кафедры. Гэтым разам ён чакаў мяне ля ўвахода, я цябе размяркую туды, адкуль не вяртаюцца, сказаў мне ён замест таго, каб абняць і паціснуць руку. На Курылы, працягнуў ён свой спіч, у мяне шмат заявак, і ўсе з Курылаў, і ўсе на цябе, ты там загнешся, ты адтуль не вернешся, прамовіў ён, перавальваючыся з наскоў на пяткі, робячы спробы надаць вагу сваім словам з дапамогай рытмічных рухаў тулава. Яго фігура не толькі выглядала, але і шманела, як чырвоная маска смерці. Спачатку я хацеў пагаварыць з ім сур'ёзна, каб ён расказаў мне пра рэальную сітуацыю з заяўкамі, пра магчымасці атрымання вольнага дыплома, ці проста разбіць яму нос, ці акуляры, ці лепей і тое, і другое, але ён вельмі шпарка апынуўся ўжо на іншым канцы калідора. Шпаркі, падумаў я, напэўна, за гэта яго загадчыкам кафедры і ўзялі.

Пасля абеду па Грынвічы

Жыццё нібыта наладжваецца. Я атрымаў невялічкую спадчыну, якую пакінуў мне малазнаёмы далёкі сваяк, знайшоў працу, няхай і нізкааплочвальную, але яна, пэўна, выратуе мяне ад размеркавання. З асабістым жыццём, здаецца, таксама ўсё ў норме, раны на сэрцы зажываюць, любая – найлепшая дзяўчына ў БССР, ды і каханка таксама нічога, недзе з першай сотні. Сябры на мяне не забываюцца, рэгулярна тэлефануюць, пытаюцца пра як справы, запрашаюць у госці, кіно ці тэатр. Кошты на алкаголь стабільныя, мой драгдылер працуе спраўна: кожную суботу прыязджае да мяне на ровары. Ды і надвор'е на вуліцы цудоўнае, залатая восень, сонейка, неба блакітнае, можна днямі гуляць у парку, піць піва, збіраць каштаны, кідацца лістотай і ўсё такое. Усё было б зусім добра, каб не гэты Канец Света, які, калі верыць навінам, адбудзецца заўтра, недзе пасля абеду па Грынвічы.

Аист

Большасць летніх вечароў я правёў ля рэчкі з пляшкаю піва. Я сядзеў на лаве, глядзеў на ваду і прыдумляў тэксты. Запісваць нічога не хацелася, таму я пакідаў тэксты ў галаве, на валасах, але сёння я схадзіў у цырульню і большасць маіх тэкстаў цяпер там, засталіся толькі некаторыя ўрыўкі.

Я сядзеў ля векавечнага Нёмана, чакаў труп майго ворага, паліў і піў піва. Раптам з іншага берага данесліся спевы Веркі Сярдзючкі. Няўжо, падумаў я, так хутка, я яшчэ піва нават не паспеў дапіць, а ён ужо плыве і яшчэ Сярдзючку слухае, уёбак.

Потым я пабачыў Ладдзю, але калі быць шчырым, гэта была не зусім Ладдзя, так, стары раз'ябаны цеплаход “Вольга Соламава – піянер-герой”. А, падумаў я, гэта не мой вораг, гэта проста зноў стары Ра са сваімі блядзямі вязе кантрабанднае сонца на захад, у Літву, каб там перадаць сонца ў рукі іншых, больш дасведчаных кантрабандыстаў .

Апошні тралейбус

Недзе аб адзiнаццатай ночы мяне абудзiў грукат у дзверы. Адчынена, пракрычаў я скрозь сон. У кватэру ўвайшлi трое, усе ў скураных куртках з надпiсам “Racing”, усе невялiкага росту. Яны памахалi нейкiмi пасведчаннямi ў чырвоных вокладках у мяне перад тварам, прыветна ўсмiхнулiся i выцягнулi мяне за лыткi у адных майтках з-пад цёплай коўдры. Пайшлi, сказалi яны, прыйшоў твой час. Можа, хоць кавы пап'ем на дарожку, прапанаваў я. Няма часу, адказалi начныя госцi i паказалi ў бок дзвярэй. Я ішоў басанож уздоўж распiсаных, брудных сценаў пад'езда, па брудных, абпляваных, абванiтаваных прыступках, па дыване з бiтага шкла, недапалкаў i кала. Ля пад'езда, насуперак маiм чаканням, нас не чакаў варанок. Трэба спяшацца, сказалi яны, хутка адыходзiць апошнi тралейбус, калi спознiмся, нас пазбавяць прэмii, таму варушы памiдорамi. I мы вельмі шпарка пабеглi да прыпынку, ледзь паспелi, заскочылi ў апошнi тралейбус, i той паімчаў, бы касмiчны карабель, скрозь цемру начнога горада. Недзе праз два прыпынкi ў тралейбус зайшлi кантралёры. У маiх спадарожнiкаў былi пажыццёвыя праязныя, якiя iм выдалi на працы, у мяне ж талончыкаў не было, бо я ж не прыдурак цягаць талончыкi ў майтках. Мае начныя госцi паехалi далей, паспелi ў час i атрымалi прэмiю. Мяне ж знялi з маршрута, выпiсалi квiтанцыю на штраф у памеры 0,2 базавыя велiчынi і адправiлi дамоў. Недзе пад ранiцу я вярнуўся, зайшоу ў пад'езд i зноў пайшоў басанож, у адных майтках уздоўж распiсаных сценаў, па дыване з недапалкаў, ванiтаў, семкавага шалупіння, бiтага шкла i кала. Я адчынiў дзверы, зайшоў у кватэру, залез пад коўдру i зноў заснуў.

Under control

Гарадзенскiя кантралёры – самыя злаябучыя кантралёры на свеце. Iхнія дзеяннi непаслядоўныя i нелагiчныя, таму суцэльна непрадказальныя. Гарадзенскiя кантралёры працуюць у самых неспрыяльных для чалавека ўмовах: а шостай ранiцы, калi гарадскi транспарт толькi пачынае свой рух, па начах, калi ты на рагах неяк цягнешся дадому, нават у Дзень горада, калi шчаслiвы i п'яны народ вяртаецца ў свае спальныя раёны пасля салюту. Кантралёры стаяць на варце ў пякельную спёку, калi ўсе нармальныя людзi ўвогуле сядзяць дома i грамадскiм транспартам асаблiва не карыстаюцца. Яны, як дзяды Мазаi, чакаюць сваiх зайцоў на прыпынках, калi на вулiцы жахлiвая залева, а ў горадзе абвешчанае штармавое папярэджанне. Гарадзенскiя кантралёры, гэтыя псы антынароднага рэжыму, адбiтыя на ўсю галаву, атрымлiваюць заробак талончыкамi на праезд i квiткамi спортлато. Гэтыя людзi жорсткiя i бязлiтасныя, калi ты трапiш у iхныя чэпкія лапы i ў цябе раптам не знойдзецца грошай, каб выплацiць штраф, яны схопяць цябе пад рукi i пацягнуць да кампосцера, каб... пракампаставаць тваю нiжнюю губу. Калi яны злавілi мяне ўпершыню, было вельмi балюча, лілося шмат крывi, мой кот, калi яго кастрыравалi, лямантаваў, пэўна, цiшэй, чым я тады. У другi раз было ўжо не так балюча i трохі меней крывi, у трэцi раз я амаль нiчога не адчуў, а ў чацвёрты губа адвалiлася ўвогуле. Гэтыя тварыны паднялi яе, паклалi ў маленькi пакецiк i сказалi, што я змагу выкупiць губу ў аўтобусным парку нумар адзiн, калi назбiраю дастатковую колькасць грошай. Але з маiмi прыбыткамі, пэўна, мне так i давядзяцца хадзiць без нiжняй губы, з гэткай пячаткай Каiна на аблiччы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Обсуждение, отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.