• Пожаловаться

Андрэй Пакроўскі: Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Пакроўскі: Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Андрэй Пакроўскі Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютную кнігу Андрэя Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.

Андрэй Пакроўскі: другие книги автора


Кто написал Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Штосьці сёння нейкі нешчаслівы дзень, – сказаў ён, калі выйшаў з кабінета.

– Але ж нічога. Пашанцуе ў каханні, – сказала Наташа і пацалавала хлопца ў шчаку.

Кішэні

Кішэнныя злодзеі скралі мае кішэні, калі я выйшаў з цягніка папаліць на пероне ў Кішынёве. Разам з кішэнямі зніклі і дзве запальнічкі з антытытунёваю рэкламаю, што не працуюць ужо два гады праз адсутнасць спружынкі. Прапалі і каляровыя бліскучыя абгорткі ад цукерак фабрыкі “Камунарка”, хамяк з аўсянкай за шчакою, прабіты талончык на верхні транспарт, абстрыжаныя пазногці, металічная рэшта, што засталася ў мяне пасля вандровак у найбліжэйшым замежжы, літоўскія запалкі з фарбаванымі ў чырвоны колер галоўкамі, што гараць утрая даўжэй за нашынскія і не тухнуць ад ветру, – яны ляжалі ў прыемным навобмацак карабку, на якім намаляваная яркая рэклама іншых запалак, а не нейкія вярблюды. Запалкі зусім не тое, што бяздушныя запальнічкі, яны захоўваюць цеплыню рук, што іх стварылі. Калі я запальваю цыгарэту, то бачу прывабную ўсмешку жанчыны, што настругала танюткіх драўляных палачак, светлыя вочы хлопчыка, што прыляпіў да іх серныя галоўкі, і густыя вусы мастака, што пафарбаваў галоўкі ў чырвоны, ці зялёны, ці яшчэ які-небудзь колер. Я люблю запалкі і маю вялікую калекцыю з розных краін свету, яна стаіць на верхняй паліцы і радуе вока, а яшчэ я збіраю піўныя накрыўкі і часам грошы на карпаратыўныя вечарынкі: мы з сябрамі ахвотна іх прапіваем, а на рэшту я зноў купляю запалкі, бо ў адрозненне ад бяздушных запальнічак надзвычай іх люблю. Мае сябры-грынпісаўцы кажуць, што калі я карыстаюся запалкамі, то забіваю дрэвы. Згодна з іхнымі разлікамі, я знішчыў ужо траціну Белавежскай пушчы, але даваць ім веры – справа няўдзячная, бо яны нейкія дзіўныя – зусім не ядуць мяса. Мяне, праўду кажучы, часам таксама наведвае думка пра тое, што сасіска некалі была жывою, што яна гуляла зялёнымі калгаснымі палеткамі нашае бязмежнае радзімы разам са сваімі дзеткамі-сасінятамі, піла ваду з рэчак і азёр, купалася ў іх, потым пакутавала на процьму невядомых хваробаў, але ўсё адно спявала вясёлыя песенькі... Але спачуванне да сасісак звычайна знікае, калі ты не еў ужо тры дні і стаіш на вакзале ў Кішынёве, паліш цыгарэты і табе няма куды пакласці рукі, бо клятыя кішэнныя злодзеі скралі твае кішэні.

Як я стаў паэтам

Калі я быў малым, то марыў працаваць санітарам і прыбіраць какашкі за хворымі на рак, а стаў паэтам. Як гэта адбылося?.. Пэўна, пачалося ўсё з таго, што калі я аднойчы быў на вёсцы, мяне пакусалі сабакі, і гэта было так нечакана і так мяне напужала, што з той пары я пачаў заікацца. Спачатку мяне лячылі згодна з метадам Клінава, які ў народзе атрымаў назву “клін клінам”, і пужалі на кожным кроку, ад чаго яшчэ ў раннім дзяцінстве ў мяне развіўся псіхоз і параноя – прафесійныя захворванні паэтаў.

Вандруючы па лагапедычных клініках, я запісаў трыста дваццаць шэсць скорагаворак, якія ў выніку склалі асобную кнігу. Урэшце мяне адвялі ў шостую паліклініку, дзе запісалі ў лагапедычную школу, у якой адным з метадаў лячэння было прымусовае чытанне вершаў у пераходах метро з мэтаю дапамагчы хвораму пазбавіцца боязі маўлення перад аўдыторыяй. Метро ў нашым горадзе не было, таму ў раннім дзяцінстве мяне адарвалі ад родных ніў, ад роднай хаты, і я паехаў у сталіцу нашай радзімы, у Маскву.

Спачатку я фарбаваў твар гуталінам і чытаў Пушкіна, выдаючы сябе за яго нашчадка, але мой камерцыйны ход не карыстаўся поспехам, і грошай у тыя часы мне хапала толькі на святы дух, якім я аб’ядаўся да адрыжкі. Потым пачаў чытаць Маякоўскога, але памяць у мяне была дрэнная, таму даводзілася прыдумляць свайго Маякоўскага. Зноў жа ў Маскве Маякоўскага (нават майго) не надта любілі, таму грошай я не зарабляў, а жэр святы дух далей, і мяне ад яго, кажучы шчыра, ужо цягнула на ваніты. Затое там (у пераходзе) я пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, якая грала на трамбоне сумныя блюзы і рэгі. Свае творы яна выконвала так цудоўна, што міліцыянты не тое што яе не выганялі, а нават прыводзілі малых дзетак, каб тыя паслухалі мелодыі і рытмы заходняй эстрады. Кажуць, з ейным з'яўленнем у музычных школах ігры на трамбоне навучэнцаў паболела, а школы ігры на піяніне заняпалі. Нічога дзіўнага, бо з піянінам у шматлюдны падземны пераход трапіць даволі цяжка, затое трамбон можна лёгка схаваць пад спадніцу...

На жаль, маёй будучай жонкай яна засталася толькі ў маіх марах, бо калі мы пазнаёміліся, выявілася, што яе завуць Сяргей. Пасля гэтага я канчаткова вылечыўся ад заікання (дзякуй спдр. Клінаву) і вярнуўся на гістарычную радзіму, дзе тым часам пабудавалі дзве выдатныя лініі метрапалітэна.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Андрэй Федарэнка: Ланцуг
Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Мяжа
Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Ціша
Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка: Шчарбаты талер
Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Юры Станкевіч: Луп. Апавяданні
Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Обсуждение, отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.