Андрэй Пакроўскі - Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Пакроўскі - Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дэбютную кнігу Андрэя Пакроўскага склалі кароткія апавяданні, якія напоўніцу раскрываюць тэму Дзеда Мароза, тэму ровара, тэму Антона, які насамрэч Андрэй, і шмат іншых важных для пісьменніка тэмаў, актуалізуюць праблемы кубка кавы і тралейбуса.

Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Найпраўдзівейшыя гісторыі з жыцця белліту

1

Прыходзіць неяк малады літаратар у кавярню і кажа:

– Мне, калі ласка, кекс і гарбату.

– Нету у нас никаких горбатых кексов, – адказвае яму афіцыянтка і ўжо збіраецца сысці.

– Как это нету, как это нету, что вы такое говорите, вот у вас в меню написано "кекс – 2120 рублей" и "чай – 1560 рублей", – абураецца вядомы малады літаратар, – дайте мне немедленно книгу жалоб и предложений.

– Калі ласка, – кажа яму афіцыянтка, працягвае таўшчэзную чырвоную кнігу і сыходзіць.

Малады літаратар губляецца, не ведае, што яму рабіць, раптам дастае з кішэні пісталет і страляе сабе ў скронь.

2

Прыходзіць неяк Валянцін Акудовіч у кавярню і кажа:

– Мне, калі ласка, фуагра са слівамі і смажаную алычу з бруснічным сіропам.

– У нас няма, – адказвае яму афіцыянтка.

– Не, гэта мяне няма, а вы не мысліце, – мовіць ёй Валянцін Акудовіч, – бо калі б вы мыслілі, то зразумелі б, што не бывае ніякіх фуагра са слівамі і смажанай алычы.

Афіцыянтка разгублена глядзіць на філосафа, раптам пачынае плакаць.

– Ну нічога, нічога, – кажа ёй Валянцін Акудовіч, – не сумуйце, а лепей прыходзьце да мяне ў Беларускі Калегіюм – я навучу вас мысліць.

Ён працягвае афіцыянтцы сваю візітоўку і выходзіць з кавярні.

3

– А ты ўпэўнены, што ім будзе цікава даведацца пра мяне, – пытае Адам Глобус Сяргея Балахонава перад пачаткам урока ў шостым класе.

– Канечне-канечне, ты пойдзеш на ўра, – адказвае яму Балахонаў, – у мяне ё хітры план.

– Добры дзень, дзеці, а слабо вам нацягнуць прэзерватыў на глобус, – пытае Балахонаў.

– А што такое глобус? – здзіўляюцца дзеці.

– А вось зараз даведаецеся... Пане Адаме, заходзьце, – кажа Балахонаў і сядае за стол. Дзеці сядзяць моўчкі, Адам Глобус сціпла выходзіць да дошкі і ўсміхаецца.

4

Прыходзіць неяк Андрэй Хадановіч у рэстаран, азіраецца па баках, ці няма каго знаёмага. Здаецца, няма. Ён кліча афіцыянтку і кажа:

– Голубушка, будьте добры, драники со сметаной, двойную порцию, черепаший суп и свинное ухо с жареной алычой и брусничным сиропом.

– Андрэй Валер'евіч? – здзіўлена кажа афіцыянтка.

– Где? Где? Что? Нет-нет, я не Андрей Валерьевич, вы меня с кем-то путаете, это не я... – паэт стрымгалоў вылятае з-за стала і кідаецца ў акно. Добра, што рэстаран на першым паверсе.

Ксеракс

Вось і вёска, узрадаваўся я. Аўтобус спыніўся на раздарожжы, ля слупа, які месцічы клічуць нулявым кіламетрам. На слупе былі развешаныя ўказальнікі: вось там Мінск, там Парыж, там Лондан, а там Малая Казлоўшчына. На зямлі валялася яшчэ некалькі шыльдаў, але надпісы на іх было ўжо не разабраць.

Паблізу стаяў грузавік, у кузаве якога сядзелі музыкі і гралі песню Тома Уэйтса пра шакаладнага Ісуса, а на капоце ляжалі і грэліся на сонцы дзяўчаты ў нацыянальных строях. Яны ўбачылі мяне і дасталі аднекуль з-пад спадніцаў хлеб і нейкі белы парашок. Будзеш, запыталі яны, самі рабілі. Я не ведаў, што адказаць, спачатку хацеў пагадзіцца, але, калі пабачыў міліцыянера, адмовіўся. Той, не гледзячы на даволі ранні час, ужо недзе добра набраўся, таму крочыў неяк няўпэўнена, хістаўся ад аднаго краю дарогі да другога, нешта спяваў.

Калі ён падышоў бліжэй, я заўважыў, што мундзір на ім брудны, пакамечаны, месцамі парваны, святлоадбівальныя палоскі ўжо амаль нічога не адбіваюць, а надпіс “міліцыя” прачытаць даволі цяжка. Апроч усяго іншага, ён быў босы і ў блакітных спартовых штанах, а фуражку нёс пад пахай. Міліцыянер паглядзеў на мяне з падазрэннем, хацеў нешта запытаць, але калі я паказаў флікер, ён спешна адшыхтаваўся і пашкандыбаў далей.

Я развітаўся з музыкамі і дзяўчатамі, якія ўжо паспелі спажыць тое, што зрабілі самі, і рушыў за міліцыянерам. Мы крочылі разам некалькі хвілінаў, пакуль не дабраліся да нейкай хрушчоўкі, на якой вісела шыльда “Ксеракопія”.

Я зайшоў усярэдзіну, там нікога не было, але аднекуль знізу даносіліся гукі ксеракса і тэлевізара, я аблазіў першы паверх і нарэшце знайшоў у падлозе дзірку – гэта быў уваход у капіравальны цэнтр, у мяне пад нагамі стаяла чарга і мітусіўся нейкі мужчына ў чорным са свежанадрукаванымі старонкамі.

Спачатку мне было боязна, але ўрэшце я вырашыў скокнуць уніз. Прызямліўся паспяхова, калі не лічыць пабітага калена. Так сабе сервіс, падумаў я і стаў у канец чаргі. На мяне ніхто не звярнуў увагі. Я дастаў з заплечніка стос кніжак і яшчэ раз праверыў, ці ўсе закладкі на сваіх месцах. Праз некалькі хвілін падышла мая чарга, мужчына ў чорным, гэта быў Франц Кафка, узяў мае кніжкі і пайшоў ксерыць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Латыголец - Канвеер
Андрэй Латыголец
Андрэй Дзмітрук - Выкраданне чарадзея
Андрэй Дзмітрук
Андрэй Хадановіч - Дэжа вю - перавыбранае
Андрэй Хадановіч
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Макаёнак - Пагарэльцы
Андрэй Макаёнак
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза»

Обсуждение, отзывы о книге «Як я перастаў верыць у Дзеда Мароза» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x