Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Украінскаму культурніцкаму размаху можна было адно пазайздросьціць: мноства кніг, перыёдыка, народныя гурты, сьпевы, танцы, музеі, тэатральныя пастаноўкі. І паўсюль беларус – сябар, таварыш, паўсюдна – усьмешкі, спагада.

Харкаў жа адкрыўся нібыта братам іхняга Менску: налечаны красавіцкім сонцам, горад нібыта высільваўся скалануцца, распраміць свае плечы-вуліцы, абуджаўся зяленівам лістоты і травы ў парках, а пад павышэлым блакітам вясновага неба – тая ж няўтульнасьць, вузкія нязграбна забудаваныя вуліцы, дзе побач з высокімі мураванкамі ціснуцца драўляныя халупкі – і ці не такая ж, нібыта надарваная за доўгія стагоддзі, рэчка – Данец.

Аднак на пачатку была Паэзія, былі хмельныя сустрэчы і шчырыя споведзі. Ён пасябраваў са сваім цёзкам – украінскім паэтам Сасюрам, і ў свабодны адвячорак яны ўдвох падаліся агледзець гмах-новабудоўлю – Дом прамысловасьці. Трамвай доўга поўз да вакзала, а затым і зусім зьнядужаў: лезучы на ўзвышша, пачаў стомна – як стогнучы – пішчаць жалезнымі коламі. Новабуд яго ўразіў, і Сасюра загаварыў, нібыта апраўдваючыся:

– Тут, калі прыкласьці да зямлі вуха, чуцён будзе стогн… Столькі паўсюд і крыві, і сьлёз зямля ўвабрала. А пачнеш гаварыць пра гэта – у вочы пальцамі торкаюць: новая ж, маўляў, эпоха, новы сьвет! і ў вас, пэўна, тое ж…

– Тое ж… – уздыхнуў Дубоўка. – Я наогул так думаю: украінец з беларусам стагоддзямі адну долю на двох дзялілі…

Сасюра завёў яго на сустрэчу са студэнтамі-філолагамі. на стале ў інтэрнацкім пакоі ў адну хвілю зьявілася абрыкосаўка, вясковыя прысмакі. Былі доўгія сьпевы – і ўкраінскія, і беларускія, былі і танцы пад гармонік.

Увяселены маладым імпэтам і мяккай абрыкосаўкай, Дубоўка нагаварыў цэлую паэму кампліментаў чарнавокай студэнтцы з паляшуцкім узьлётам броваў, а калі праз колькі гадзінаў тая (яе звалі Наталя) зазьбіралася дамоў (выявілася, што жыла непадалёк інтэрнату і прыходзіла да сябровак абмяняцца кнігамі) – узрадаваўся й першым вызваўся праводзіць. Без «аглабельнай» іх адпусьціць адмовіліся, і ён скарыўся, на разьвітаньне нават прадэкламаваў тост – як уражаньне ад наведваньня старога Харкава:

Прылажы да долу вуха:
аж зямля дрыжыць і стогне.
Скогат, скарга, скелзы скрухі
дасталіся на сягоньня…

Дык няхай бражджыць навала,
троп-у-троп, пакуль ня згасьнем.
Нас бяда пасынкавала,
гадавала перагаса.

Жыць аднойчы давялося:
налівай атруты корап!
«Калупаць ня трэба ў носе»,
бо у вочы пальцам пораць.

Разьвітваліся пад апладысьменты – як даўнія знаёмцы.

– Толькі ж не забудзь, што заўтра ранкам ад’язджаць да старога Кодака! – падкузьміў Сасюра. – Зрэшты, і Наталі нагадай, і яна ж з намі выпраўляецца…

Так, і заўтра Наталя будзе побач. Ад Старога Кодака пачыналася іхняя вандроўка па легендарных парогах Дняпра, і Наталіна прозьвішча – як паэтэсы-пачаткоўца – таксама было ў агульным экскурсанцкім сьпісе.

На вуліцы дашчэнту ўхмяліла вясновая сваволя. Яны яшчэ доўга хадзілі начнымі вулкамі, а затым, разьвітаўшыся, ён да самага ранку, блукаючы па незнаёмым горадзе, шукаў сваю гасьцініцу – і не пасьпеў прыдрамаць нават на хвілю. Зрэшты, спаць ня змог і па дарозе ў Стары Кодак: побач зноў была Наталя-Наля….

…Першы дуб – вялікая хваёвая лодка – ідзе на сярэдзіну Дняпра, паварочваецца і, падхоплены плыньню, выпрамляецца. Грабцы (ён, сасюра і два суправаджатых) узьнімаюць вёслы і напружваюцца, як перад бойкай. Наля са сваёй сяброўкай-студэнткай сядзела на карме і затоена ўзіралася наперад, дзе яшчэ не было відаць, але ўжо можна чуць кодаўскі парог. Ён – як недалёкі вадаспад – шуміць і грукоча на ўсю ваколіцу.

Сыра, холадна зранку. Высокія гранітныя берагі саступаюцца бліжэй, плынь мацнее; збоку, пад пасмамі туману, мільгаюць руіны замку, адзі­нокія таполі – і яму падаецца, што гэта яны (берагі, замак, дрэвы) адбягаюць ад страшнага ў сваім дзікім нораве парога, а лодка – зачапілася за штось і стаіць.

І раптам вада нібы ўзьвірыла ўверх, закіпела. Дуб ускочыў у самую бушу, шмаргануў дном аб парогавую закіп, задрыжэў. Пырскі гохкаюць у барты і заліваюць ногі. Яшчэ хвіля – і ўсё зьнікае. Парог гудзе ўжо за сьпіной, а яны – на аціхлай мутна-зялёнай роўнядзі.

Другі парог злаваўся збоку: калі берагі пачалі зноў звужацца і плынь паскорылася, яны павярнулі да абкладзенай гранітнымі глыбамі адводнай канавы. перад самым вялікім парогам – Ненасытцам – было дамоўлена зрабіць прыпынак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x