Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вясна 1924 года прыходзіла рана. Яшчэ на схоне лютага высьмелілася сонца, апоўз у лагчыны сьнег, а на пачатку сакавіка і наогул зьнік з менскіх вулак – з цяжкасьцю яго ўвабрала Сьвіслач, наструнілася, абудзіўшыся пасьля халадоў, мацней зашаргацела-завадападзіла пад невысокай плацінай, пакрытай бетонным мастком (на якім яны – тры маладыя паэты Язэп Пушча, Андрэй Александровіч і ён, Дубоўка – зараз стаялі), і, як здавалася, не давала зноў унурыцца ў сон паркавым ліпам. Адно тры ніцыя вербіны не чакалі гэтых папярэджаньняў – і самі сьмела падстаўлялі сонцу свае гнуткія галіны, і на іх пасьпелі ўжо выскачыць маленькія вехаці бірузова-туманных лісткоў.

Сваю вандроўку па горадзе хлопцы пачалі ад Старажоўкі: каля старажоўскіх могілак стаяла хата Александровічавага айчыма, дзе яны ўтрох сёньня і начавалі. Нясьпешна агледзелі царкву Марыі Магдалены – невялікую на прасохлым узвышку, прыгожую, пад пераліўнымі ў ранішнім сонцы залатымі купалкамі і зялёнымі званіцамі, перасьпеў якіх далёка плыў па навакольлі.

– Тут малым я прыслужваў на пахаваньнях, – расказваў андрэй, карэнны мянчук.

Невысокі, не ўганараваны волатаўскім здароўем, Александровіч выглядаў вечным гімназістам: заношаны пінжак з караткаватымі рукавамі, што рабіў ягоную паставу крыху хлапечай і нехлямяжай, хударлявы прадаўгаваты твар, наіўныя, з іскрынкамі апантанасьці карычневыя зрэнкі, сінякі пад вачыма, – зноў жа, не ад харошага жыцьця…

У царкве на Старажоўцы псаломшчыкам быў колісь Уладзімір Тэраўскі, сёньняшні вядомы кампазітар. У царкоўным хоры сьпявала сястра Александровіча Алеся. Яна заахвоціла да сьпеваў і брата. Андрэй, было, дапамагаў і ў службе… Падчас рэвалюцый у Менску пачалі ўзьнікаць розныя рэлігійныя секты. Ад уплыву адной з іх не абараніўся і Александровіч. На курсах беларусазнаўства неяк агучыў прывітую сектантамі думку аб непатрэбнасьці беларускай мовы. Тое пачуў Язэп Лёсік, выкладчык курсаў. Нахмурыўшыся, падышоў да дзьвярэй, прачыніў іх.

– Мы вас, малады чалавек, – сказаў рашуча, – сюды не прасілі. Вось вам Бог, а вось і парог, – і выгнаў з аўдыторыі.

Родныя ж хацелі, каб Александровіч вучыўся – і ўпрасілі Тэраўскага, каб «улагодзіў» Лёсіка.

У той час Александровіч пачаў пісаць. Рыфмаваньне давалася яму лёгка і безадказна. Зблізіўся з першымі камсамольцамі – і праз колькі тыдняў разьвітаўся з імі, пачаў наведвацца ў «Беларускую хатку». «У камсамоле тым няма нічога нашага, беларускага, – гаварыў ён упэўнена. – Чытаюць Маякоўскага ды Дзям’яна Беднага, песьні сьпяваюць усе расейскія. Да маіх беларускіх вершаў паставіліся адмоўна…»

Чатыры гады Александровіч адвучыўся ў педтэхнікуме, а зараз ён – студэнт літаратурнага аддзяленьня БДУ.

У БДУ, толькі на педфаку, вучыўся і Язэп Пушча. Чалавек вясковай, як і Дубоўка, «закваскі» (нарадзіўся ў недалёкіх ад Менску Каралішча­вічах), летуценны, сарамяжы прыгажун з далікатнымі рысамі твару, даверлівым блакітам вачэй…

Ад старажоўкі яны пайшлі па беразе Сьвіслачы – да Траецкага прадмесьця і «старога» горада – Сьвятадухаўскай царквы і касьцёла на Пляцы Волі. Напалохалі чародку галубоў на Ратушы, гарэзна сьвіснулі ім усьлед – і зноў спусьціліся да ракі. І вось – у абуджаным гарадскім садзе, на бетонным мастку. За іх сьпінамі фіялетава-зялёная рэчка нібыта застывае, разважаючы, ці варта ціснуцца праз цьвёрдую загароду. Там рэчышча шырэйшае. вада падмывае карэньні пастарэлых бяроз і каштанаў. Далей ад рэчкі па садзе разьбягаліся роўныя алейкі з яшчэ «царскімі» лаўкамі. Перад вачыма гуркаціць і пеніцца, спадаючы з плаціны, віруе вада (здаецца, кіпіць) і мкнецца наперад – туды, дзе заканчваецца сад і цягнецца ўверх вуліца Карла Маркса.

Перад самай вуліцай – гэта ім добра відно з мастка – Сьвіслач віхляе ўлева, нібыта спалохаўшыся ўзгорка (вуліца Карла Маркса, былая Падгорная, ад рэчкі рэзка ўзыходзіла ўверх – да гарадскога тэатра), і губляецца за кустоўем.

– Сьвіслач – як і паэзія: усё ўбірае, і пену, і бруд, і крыніцы, – раптам сказаў Пушча, і яго дапоўніў Дубоўка:

– Аднак рэчка ніколі не цячэ ўверх. Бачыце – перад узгоркам здаецца, мкне ў абход. Паэзія ж – наадварот, мусіць уздымацца з бруду на пакручастыя ўзвышкі…

– Годзе філасофстваваць, – перапыніў іх Александровіч. – Пойдам далей, я вам пакажу дом, дзе ў 1918-ым зьбіралася Рада БНР і працаваў Народны сакратарыят. Дзе я на курсах беларусазнаўства вучыўся. А потым – да «Беларускай хаткі»…

Цэлыя суткі вёз іх пыхлівы цягнік да Харкава, куды беларуская дэлегацыя (большасьцю – «маладнякоўцы»: Дубоўка, Александровіч, Аж­гірэй) была запрошана на шаўчэнкаўскае сьвята паэзіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x