Алесь Пашкевіч - Круг

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Пашкевіч - Круг» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Круг: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Круг»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Жыцьцё закон нязломны мае: ніколі праўда не ўмірае"(Уладзімір Дубоўка) Гэта раман пра таленавітага, вялікай душы чалавека, які апярэдзіў у сваім творчым развіцці свой час, які заўсёды быў верны сваім ідэалам і ідэям. Гэты раман - творчая біяграфія беларускага пісьменніка 20х гг. 20 ст. Уладзіміра Дубоўкі. Пачынаеш нанова разумець час і людзей, пачынаеш паважаць не толькі творы пісьменніка, але і яго самога.

Круг — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Круг», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Гэта псеўданім…

– Усё роўна! Пачытай што-небудзь ягонае…

Дубоўка ведаў на памяць толькі адзін верш Пушчы «Раніца рыкае», і прадэкламаваў яго.

– Ого… ­– Ясенін задумаўся, прыцмокнуў: – Гучыць! І як удала… які вобраз ёмісты – раніца рыкае! Малайцом… Паэт! Ды і мова ваша нейкая мяккая, далікатная. Не такая, як украінская… – ён зноў выпіў, соладка прыцмокнуў, пстрыкнуў пальцамі і гарэзна падагульніў: – Эх, ты голь еси… Выпил – закуси!..

Затым лёгка стукнуў Дубоўку па сьпіне, падміргнуў яму:

– Ты, гэта… Купалу скажы, што я на яго не крыўдую! – і, пабачыўшы Дубоўкава неўразуменьне, блытана патлумачыў прычыну сваёй магчымай «крыўды»: у 1913 годзе ў Піцеры ён займаўся ў народным універсітэце імя Шаняўскага. Тады ўжо пасьпеў падрыхтаваць першы зборнік «Радуница». Знайшоўся фундатар – доктар Аляксандр Ярэміч, дырэктар Елісееўскай бальніцы. На фінансаваньне яму прапанавалі дзьве кнігі: «Радуницу» і «Шляхам жыцьця» Янкі Купалы. Доктар-фундатар аддаў перавагу Купалавай. А «Радуница» зьявілася праз тры гады.

…Яны паснулі на канапе ў кабінеце. Раніцай, папрасіўшы ў Іаанны Мацьвееўны, гаспадыні кватэры, прабачэньня за клопат, Ясенін выпіў малінавай гарбаты і, цесна абкруціўшыся паверх каўняра шалікам, зьнік.

Сьледам за ім разьвітваўся і Дубоўка…

Ад марозьлівага прасторнага ранку ў яго закружылася галава. Па сьвежых гурбах ледзь даклыпаў да прыпынку, з цяжкасьцю ўвапхнуўся ў вагон трамвая, чакаючы якога пасьпеў заледзянець. На пісклівых шыбках мароз навыводзіў безьліч карцін: карункавых зорак, паўлінавых пёраў, пухмяных пялёсткаў.

Ён разглядаў гэтыя ўзоры і ўзгадваў сваю агароднікаўскую хату: у такія часы і яе вокны пакрываліся ледзянымі карункамі – і іх заўсёды было шкада праціраць-выхукваць, каб паглядзець на вуліцу… І раптам адчуў, што ў кішэні ягонага паліто – чужая рука.

Крутнуўшыся, ён схапіў некага за плячук і паціснуў да сябе… Васпаватая галава ў выцертай аблавушцы, спалоханыя вочы, кароткае, не па росьце, паліто на худым целе.

Рабаўніку было гадоў сямнаццаць, ня болей.

– Чаго хапаеш?! Пусьці!! – рабаўнік паспрабаваў абурыцца, аднак на яго голас з пісклінкай не зважалі. Толькі паўнаватая цётка, укручаная, як матрошка, паверх футра цёплай хусткай, прыціснула да шырокіх грудзей сваю сумку і прабасіла:

– Здайце гэтага галадранца ў міліцыю. Колькі ж можна ў чужыя кішэні заглядаць!

Як не супраціўляўся «галадранец», Дубоўка выцягнуў яго з вагона. Яны апынуліся на Мікіцкай, акурат метраў з трыста – міліцэйскі пастарунак. мікіцкая плошча – надзвычай шматлюдны раён: крамы, кабак «Пінкертон», вось і вырашылі адну з кватэр дома абсталяваць пад міліцэйскі аддзел…

Рабаўнік адразу абмяк, здалося, нават паменшаў. Лёс, па ўсім відно, не асабліва шкадаваў яго: перабітая губа, шнар-рубец на шчацэ…

– Як завуць? – знарок злосна спытаў Дубоўка.

– Леў. – Той скорана шмыгнуў носам.

Дубоўку як апякло – скрушным, горычным. Так звалі яго малодшага брата, іх першы страшны і невылечны боль. Летась Леў памёр – у дзень здачы апошняга школьнага экзамену…

– Еў даўно? – спытаў у хлопца, а той залыпаў упалымі вачыма – як не дачуўшы.

…У «Пінкертоне» Леў зьеў запар тры селядцы і з паўбохана хлеба – і толькі тады, смакуючы з куфля халоднае піва, пачаў адказваць на Дубоўкавы роспыты.

Бацьку й маці Леў страціў яшчэ падчас рэвалюцый. Падаўся да дзядзькі ў Смаленск, адтуль – у Маскву. Сам жа – трэба ж так надарыцца! – зямляк, з Віцебшчыны.

Леў хутка пачаў хмялець. Успомніў, як аднаго разу тут, на Мікіцкай, яму ледзь ня выразалі вока, прызнаўся, што лазіць па чужых кішэнях рэдка – толькі калі доўгі часне перападае іншай работы.

– А наогул я «латочнік», прадаю папяросы. – спавядаўся Леў. – Хачу назьбіраць грошай і падацца ў Нью-Ёрк. – І праз паўзу продуму: – Ці ў Сан-Францыска.

– У цябе што – і там родзічы? – усьміхнуўся Дубоўка.

Аднак Леў уздыхнуў сур’ёзна:

– Каб жа… Я з газетаў пра тыя гарады знаю… Нічаво, жывы будзем – не памром!

А затым быў пачатак вясны.

Па маскоўскіх вулках пабеглі нясьмелыя ручайкі.

Сьнег пад нагамі шархацеў як мокрая вата.

Сонца ўблакіціла і ўзвысіла гарадское неба.

У парку на Прэсьні ўсчалі гармідар вераб’і.

Вось-вось, здавалася, пырснуць сокам аблагоджаныя бярозы.

І Дубоўка ня ўцерпеў: адпрасіўся з вучобы і шпаркай чыгункай падаўся ў свой Нью-Ёрк, свой Сан-Францыска, які таксама яшчэ ніводнага разу ня бачыў, – Менск.

9.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Круг»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Круг» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Круг»

Обсуждение, отзывы о книге «Круг» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x