Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Так. Калі заўгодна, мы — Народ Чужых Радасцяў. Прынамсі, колькі апошніх стагоддзяў мы змушаныя былі святкаваць не свае святы і радавацца не сваім радасцям. Асабліва гэта заўважна па ХХ стагоддзі. Давайце хоць трохі згадаем: свята Кастрычніцкай рэвалюцыі, Дзень Савецкай Арміі, 8 Сакавіка, Дзень касманаўтыкі, Першамай, Дзень Перамогі, нараджэнне Леніна… Божухна, чаго мы толькі не святкавалі, каго толькі не хваласпевілі… І нават сёння, пасля столькіх год незалежнасці, мы ўсё яшчэ не маем уласных святаў, як падставаў для выяўлення агульнанацыянальнай радасці. Бо той самы Дзень Незалежнасці, звязаны не з незалежнасцю, як такой, а ўсяго толькі з вызваленнем савецкай Беларусі ад нямецкай акупацыі. Па сутнасці, мы ўсё яшчэ застаёмся Народам Чужых Радасцяў .

Вячаслаў Ракіцкі: Але ж якімі б панылымі не выглядалі беларусы ў сваім калектыўным вобразе, мы то самі ведаем, што ўсё ў нас, як у людзей. І спяваем, і жартуем і цешымся ды радуемся ні з таго, дык з гэтага.

— Ваша праўда. Тое, што мы казалі папярэдне, звязанае з нейкім ці то напаўкаланіяльным, ці то проста амбівалентным станам беларусаў у апошніх стагоддзях і, натуральна, з нацыянальнай недааформленасцю… Толькі ўсё гэта, зразумела, не магло пазбавіць нас натуральных чалавечых радасцяў — адно што мы заўсёды радаваліся як бы паасобку. Прынасі, зазвычай калектыўная прастора свята не пашыралася далей за кола сваякоў і суседзяў.

Вячаслаў Ракіцкі: Пачакайце, але ж былі рэлігійныя святы — Каляды, Вялікдзень… Людзі збіраліся ў цэрквах, разам маліліся і супольна радаваліся нараджэнню ці ўваскрашэнню Хрыста!..

— Задзіночанне ў супольнай любові да Бога спарадзіла ў Расіі такую з’яву, як саборнасць, Польшчы — нацыянальную канвенцыю. А беларусаў гэтае задзіночанне толькі разасобіла па канфесіях і рэлігіях. І чым мацнейшай была канфесійная любоў да Бога, тым далей яна адсланяла адну частку беларусаў ад другой. Іншымі словамі, чым мацней праваслаўныя гуртаваліся ў сваёй супольнай любові да Усявышняга, тым болей яны асобіліся ад каталікоў, уніятаў ці пратэстантаў — і, адпаведна, наадварот. Тое ж самае з іўдзеямі ды мусульманамі. Мы навучыліся рэлігійнай ды культурнай талеранцыі, аднак гэтая талеранцыя не сталася тым, што гуртуе нас у адно цэлае. Бадай, калі што рэлігійнае і лучыла многіх беларусаў, дык гэта парэшткі паганства, як, да прыкладу, Купалле…

Вячаслаў Ракіцкі: Але ж Купалле сёння святкуе хіба што нацыянальна свядомая моладзь.

— Ну так, але згадкай пра Купалле мне ўсяго толькі хацелася падкрэсліць, што ўсім беларусам агулам ад веку натуральнае адно тое, што я называю ціхай радасцю календара. Нават цяпер, у пару урбанізацыі, нас соладка хвалюе змена зімы на вясну, вясны — на лета… А ўвосень мы зноў чакаем, як свята, першага снегу. Што праўда, і тут, у адрозненне, скажам, ад японцаў, якія ўсе разам цешацца, калі цвіце сакура, мы вішнёвай квецені радуемся кожны ўпаасобку.

Вячаслаў Ракіцкі: З усяго гэтага ці можам мы сказаць, што пакуль у нас не будзе супольных радасцяў — мы толькі фармальна будзем лічыцца нацыяй?

— Думаю, што менавіта так. Кожны чалавек нечаму цешыцца, усялякая супольнасць мае нейкія святы, але народ становіцца нацыяй толькі тады, калі яго аб’ядноўвае нейкая, адна на ўсіх вялікая радасць.

Вячаслаў Ракіцкі: Вышэй мы шмат размаўлялі пра калектыўнае падсвядомае беларусаў. І хаця аўтар тэорыі падсвядомага Зігмунт Фрэйд, як кажуць, «не герой нашага рамана», але паколькі яму летась спаўняецца 150 год, давайце паспрабуем ненадоўга змясціць яго ў фармат гэтай гаворкі… Тэорыя псіхааналізу Фрэйда зрабіла вялізны ўплыў не толькі непасрэдна на псіхааналіз, але і на філасофію, літаратуру, мастацтва, тэатр першай паловы ХХ стагоддзя. А як быў успрыняты (і ці быў успрыняты?) наробак Фрэйда на Беларусі?

— Калі лічыць па вялікаму рахунку, дык мы мусім канстатаваць, што Беларусь размінулася з Фрэйдам. У міжваенны перыяд (пік папулярнасці Фрэйда) мне прыгадваюцца адно некалькі выпадкаў, непасрэдна звязаных з тэорыяй псіхааналізу. Першым успамінаецца грунтоўна нарыс пра Фрэйда ў заходнебеларускім часопісе «Калосьсе» (на вялікі жаль, прозвішча аўтара запамятаваў). А яшчэ аповесць Міхася Зарэцкага «Голы звер», у якой «фрэйдызм» крута замешаны з «ніцшэанствам». Натуральна, калі адмыслова заняцца праблемай «Фрэйд і Беларусь», дык па закутках можна сяготаго наскрэбці. Але ўсё яно разам не зменіць агульнай сітуацыі, якая канстатуецца гранічна проста: Фрэйд прайшоў паўз Беларусь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x